Аўрам Гершко
Аўрам Гершко | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1937[1][2] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выхавацель, выкладчык універсітэта, урач |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (2000) прэмія Вольфа па медыцыне (2001) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (2001) прэмія Мэсры[d] (2001) E. B. Wilson Medal[d] (2002) Schleiden Medal[d] (1998) прэмія EMET[d] (2002) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўрам Гершко (першапачатковае імя Ферэнц Хершко, іўр.: אברהם הרשקו; нар. 31 снежня 1937[1][2], Karcag[d], Яс-Надзькун-Сольнак[d]) — ізраільскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2004 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўрам Гершко нарадзіўся 31 снежня 1937 года ў горадзе Карцаг, у цэнтральнай Венгрыі. Яго бацька, Мошэ Гершко, працаваў настаўнікам пачатковай яўрэйскі школы; маці, Маргіт (Шоша) Гершко, займалася з дзецьмі музыкай і англійскай мовай.[3] У маі 1944 яго сям’я была дэпартаваная ў мясцовае гета, затым ў іншае гета ў Сольнак, а адтуль — на прымусовыя працы ў Нямецкі працоўны лагер у Аўстрыі, дзе перажыла вайну[4][5]. Яго бацька быў адпраўлены на прымусовыя працы двума гадамі раней, спачатку венгерскімі ўладамі, а пасля палону — савецкімі, і вярнуўся на радзіму ў 1946. Па вяртанні Бацька ўладкаваўся настаўнікам у яўрэйскай школе ў Будапешце, а ў 1950 годзе ўся сям’я пасялілася ў Ізраілі. У Іерусаліме бацька зноў уладкаваўся настаўнікам і пасля напісаў некалькі падручнікаў па матэматыцы.
Ступень магістра навук атрымаў у 1965, доктара навук у 1969, на медыцынскім факультэта Хадаса Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. У цяперашні час ён вядучы прафесар Рапапартоўскага інстытута пры Тэхніоне у Хайфе і прафесар Універсітэта Нью-Ёрка[6].
У 2000 годзе ён атрымаў прэмію Альберта Ласкера. Разам з Ааранам Чэхановерам і Ірвінам Роўзам быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі ў 2004 годзе за адкрыццё убіквіцін-апасродаванага раскладання бялку.
Брат — лекар і навуковец-медык Хаім (Ласла) Гершко (нар. 1936), прафесар ўнутраных хвароб у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме, загадчык аддзяленнем у медыцынскім цэнтры Шаар Цэдэк, аўтар некалькіх манаграфій па гематалогіі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1987 — Прэмія Вейцмана за даследаванні ў галіне дакладных навук, Ізраіль
- 1993 — Абранне ў члены Еўрапейскай арганізацыі па малекулярнай біялогіі
- 1994 — Прэмія Ізраіля у галіне біяхіміі і медыцыны
- 1998 — Медаль Шлейдана
- 1999 — Уочтэрская прэмія Універсітэта Інсбрука, Аўстрыя (разам з А. Чэхановерам)
- 1999 — Міжнародная прэмія Гайрднера, фонд Гайрднера, Канада (разам з А. Я. Варшаўскім)
- 2000 — Прэмія Альфрэда Слоўна
- 2000 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- 2001 — Прэмія Мэсры
- 2001 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц (разам з А Я. Варшаўскім)
- 2001 — Прэмія Вольфа па медыцыне, Ізраіль
- 2002 — Прэмія ЭМЕТ у галіне мастацтва, навукі і культуры, Ізраіль
- 2002 — Медаль Уілсана
- 2004 — Нобелеўская прэмія па хіміі
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Hershko, A., Ciechanover, A., and Rose, I.A. (1979) «Resolution of the ATP-dependent proteolytic system from reticulocytes: A component that interacts with ATP». Proc. Natl. Acad. Sci. USA 76, pp. 3107-3110.
- Hershko, A., Ciechanover, A., Heller, H., Haas, A.L., and Rose I.A. (1980) «Proposed role of ATP in protein breakdown: Conjugation of proteins with multiple chains of the polypeptide of ATP-dependent proteolysis». Proc. Natl. Acad. Sci. USA 77, pp. 1783-1786.
- Ciechanover, A., Elias, S., Heller, H. and Hershko, A. (1982) Covalent affinity purification of ubiquitin-activating enzyme. J. Biol. Chem. 257, 2537—2542.
- Hershko, A., Heller, H., Elias, S. and Ciechanover, A. (1983) Components of ubiquitin-protein ligase system: resolution, affinity purification and role in protein breakdown. J. Biol. Chem. 258, 8206-8214.
- Hershko, A., Leshinsky, E., Ganoth, D. and Heller, H. (1984) ATP-dependent degradation of ubiquitin-protein conjugates. Proc. Natl. Acad. Sci. USA 81, 1619—1623.
- Hershko, A., Heller, H., Eytan, E. and Reiss, Y. (1986) The protein substrate binding site of the ubiquitin-protein ligase system. J. Biol. Chem. 261, 11992-11999.
- Ganoth, D., Leshinsky, E., Eytan, E., and Hershko, A. (1988) A multicomponent system that degrades proteins conjugated to ubiquitin. Resolution of components and evidence for ATP-dependent complex formation. J. Biol. Chem. 263, 12412-1241.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[7][8][9].
Зноскі
- ↑ Угару да: а б Avram Hershko // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Угару да: а б Avram Hershko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Автобиография Аврама Гершко Архівавана 25 кастрычніка 2015.
- ↑ Интервью с Аврамом Хершко
- ↑ Автобиография на сайте Нобелевского комитета
- ↑ Наталия Лескова Нобелевский лауреат Аврам Гершко: «Контроль над раком — это шаг к победе над ним»(руск.) // Наука и жизнь. — 2017. — № 8. — С. 30—33.
- ↑ 107 Nobel laureates sign letter blasting Greenpeace over GMOs
- ↑ Laureates Letter Supporting Precision Agriculture (GMOs)
- ↑ Список нобелевских лауреатов подписавших письмо
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Website at the Technion Архівавана 14 жніўня 2006.
- http://www.crookedtimber.org/archives/002639.html
- http://www.jewishvirtuallibrary.org/jsource/biography/Hershko.html
- https://web.archive.org/web/20050417005712/http://www.facs.org/education/gs2004/gs38hershko.pdf
- Avram Hershko & Aaron Ciechanover,2004 Nobel in Chemistry A web article Архівавана 19 снежня 2005.
- EMET Prize
- Нарадзіліся 31 снежня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў медзье Яс-Надзькун-Сольнак
- Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Акадэмікі Кітайскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
- Ганаровыя дактары Хайфскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выжылі ў Халакосце
- Вязні гета
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Ізраіля
- Хімікі Ізраіля
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук