Перайсці да зместу

Бенджамін Ліст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенджамін Ліст
ням.: Benjamin List
Дата нараджэння 11 студзеня 1968(1968-01-11)[1] (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта, навуковец
Навуковая сфера хімія[3], арганічная хімія[3] і management of science and research[d][3]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5] і доктар філасофіі
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенджамін (Бен’ямін) Ліст (англ.: Benjamin List; нар. 11 студзеня 1968(1968-01-11)[1], Франкфурт-на-Майне, Гесэн[2]) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2021) сумесна з Дэвідам Мак-Міланам.

Пляменнік лаўрэата Нобелеўскай прэміі Хрысціяны Нюслайн-Фольхард. У 1993 годзе атрымаў ступень бакалаўра на факультэце хіміі Беплінскага вольнага ўніверсітэта. У 1997 годзе атрымаў доктарскую ступень ва Франкфурцкім універсітэце імя Гётэ[6]. З 1999 па 2003 год працаваў у Навукова-даследчым інстытуце Скрыпса ў Ла-Холье, ЗША. Прафесар Кёльнскага ўніверсітэта, дырэктар і прафесар Інстытута даследавання вугалю Таварыства Макса Планка. Таксама працуе галоўным даследчыкам Інстытута даследавання хімічных рэакцый у Універсітэце Хакайда. Згодна з Google Scholar, індэкс Хірша Ліста — 95.

У 2005 годзе Ліст быў запрошаным прафесарам ва ўніверсітэце Гакусюін у Токіа, у 2008 годзе — ва ўніверсітэце Сангюнгван. З 2004 года — ганаровы прафесар Кёльнскага ўніверсітэта (Інстытута арганічнай хіміі). У 2018 годзе быў абраны членам Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна». У 2019 годзе Ліст выступіў з пленарнай лекцыяй на навуковым форуме Таварыства нямецкіх хімікаў.

У 2021 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі «за развіццё асіметрычнага арганакаталізу» разам з Дэвідам Мак-Міланам.

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Мемарыяльная прэмія Карла Дуйсберга (2003)[7]
  • Прэмія Ота Баер у памеры 75 тысяч еўра (2012)
  • Рурская прэмія ў галіне навукі і мастацтва (2013)
  • Прэмія Готфрыда Лейбніца (2016)
  • Нобелеўская прэмія па хіміі (2021)
  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118156187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118156187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. https://www.kofo.mpg.de/en/institute/personnel/100093 Праверана 6 кастрычніка 2021.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118156187 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
  6. H. C. Brown Lectures (англ.).
  7. GDCh-Preise | Gesellschaft Deutscher Chemiker e.V. (ням.).