Перайсці да зместу

Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі навуковае таварыства[d], акадэмічны выдавец[d] і некамерцыйная арганізацыя
Кіраўнік Laurie L. Patton[d][3] і David W. Oxtoby[d][4]
Заснаванне
Дата заснавання 4 мая 1780
Галіна вышэйшая адукацыя
Абарот
  • 16,5 млн $ (2020)[5]
Колькасць членаў каля 5 400
Член у
amacad.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук (англ.: American Academy of Arts and Sciences) — адна з найстарэйшых навуковых арганізацый ЗША, незалежны цэнтр акадэмічных і палітычных даследаванняў. Праводзіць міждысцыплінарныя даследаванні складаных праблем. У члены акадэміі абіраюцца вядучыя навукоўцы ў акадэмічных дысцыплінах (дакладныя, натуральныя, сацыяльныя, гуманітарныя навукі), дзеячы мастацтва, лідары ў бізнэсе, дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці.

Акадэмія заснавалі ў 1780 годзе Джэймс Баўдаін, Джон Адамс і Джон Хэнкок у Бостане падчас Амерыканскай рэвалюцыі. Мэта Акадэміі, як паказана ў Статуце: «культываваць усякае мастацтва і навуку, якія могуць служыць вышэйшым інтарэсам, гонару, годнасці і шчасцю свабодных, незалежных і дабрадзейных людзей» (cultivate every art and science which may tend to advance the interest, honour, dignity, and happiness of a free, independent, and virtuous people). У 1780 годзе да іх далучыліся Роберт Трыт Пейн і 58 кіраўнікоў (лідараў) мясцовых абшчын, а пасля і іншыя вядомыя дзеячы: Бенджамін Франклін, Джордж Вашынгтон, Томас Джэферсан і Аляксандр Гамільтан.

Зноскі