Штэфан Гель
Штэфан Вальтэр Гель (ням.: Stefan Walter Hell; нар. 23 снежня 1962[1][2][…], Арад[3]) — нямецкі фізік, адзін з дырэктараў Інстытута біяфізічнай хіміі таварыства Макса Планка. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2014) «за развіццё флуарэсцэнтнай мікраскапіі высокага разрознення».
Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2016)[6], член Папскай акадэміі навук (2019)[7].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сям’і банацкіх швабаў. Вучыўся ў сярэдняй школе ў Тымішаара. У 1979 годзе эміграваў з бацькамі ў ФРГ.
Штэфан Гель паступіў у Гейдэльбергскі ўніверсітэт (ФРГ) у 1981 годзе, а ў 1990 годзе ў гэтым жа універсітэце атрымаў ступень доктара філасофіі па фізіцы. Яго навуковым кіраўніком быў праф. Зігфрыд Хунклінгер (Siegfried Hunklinger) — спецыяліст па фізіцы цвёрдага цела, — а тэмай дысертацыйнай працы стала «выява празрыстых мікраструктур у канфакальным мікраскопе».
Некаторы час Штэфан Гель быў самастойным вынаходнікам і працаваў над паляпшэннем глыбіні рэзкасці (восевага аптычнага разрознення) у канфакальнай мікраскапіі, што пасля прывяло да вынаходству т. зв. 4Pi-микроскопа. «Разрозненне» — гэта самая галоўная ўласцівасць любога мікраскопа, заснаваная на здольнасці паасобна назіраць два падобных аб’екта, якія знаходзяцца на вельмі блізкіх адлегласцях адзін ад аднаго.
У перыяд з 1991 да 1993 год Штэфан Гель працаваў у Еўрапейскай лабараторыі малекулярнай біялогіі ў Гейдэльбергу, дзе яму атрымалася прадэманстраваць прынцыповыя магчымасці 4Pi-мікраскапіі. Пазней (у 1993—1996 гадах) Гель быў кіраўніком групы на факультэце медыцынскай фізікі ва Універсітэце Турку (Фінляндыя), дзе ён распрацаваў новыя прынцыпы аптычнай мікраскапіі заснаванай на эфекце(выбарчага) вымушанага гашэння флуарэсцэнцыі (т. зв. мікраскапія STED-stimulated emission completion). Разам з гэтым, на працягу 6 месяцаў у 1993—1996 гадах Штэфан Гель працаваў па запрашэнні ў Оксфардскім універсітэце.
У 1996 годзе ён атрымаў званне прафесара фізікі ад Гейдэльбергскага ўніверсітэта, а 15 кастрычніка 2002 года быў прызначаны дырэктарам у Інстытуце біяфізічнай хіміі таварыства Макса Планка, дзе заснаваў аддзел нанабіяфатонікі.
У 2003 годзе Гель становіцца кіраўніком аддзела «Аптычнай нанаскапіі» ў «Нямецкім цэнтры па даследаванні рака» і Інстытуце медыцынскіх даследаванняў Таварыства Макса Планка у Гейдэльбергу. Адкрыццё і наступнае развіццё мікраскапіі STED і падобных ёй метадаў аптычнай «нанаскапіі» дазволіла істотна палепшыць самую важную ўласцівасць флюарэсцэнтнага мікраскопа — яго адрознівальную здольнасць, першапачаткова абмежаваную значэннем паловы даўжыні хвалі выкарыстоўванага святла (>200 нанаметраў). Штэфан Гель быў першым каму атрымалася паказаць — у тэорыі і на практыцы — што аптычны дазвол флуарэсцэнтнага мікраскопа не залежыць ад дыфракцыі і палепшыць яго да значэнняў істотна меншых, чым даўжыні хваль бачнага святла (да некалькіх дзесяткаў нанаметраў). З таго часу, як Эрнст Карл Абэ апублікаваў свой прынцып у 1873 годзу, гэта лічылася немагчымым. Адкрыццё праф. Ш. Геля і яго значэнне для навукі ў цэлым і, асабліва, для натуральных навук і медыцыны, былі адзначаны «Нямецкай прэміяй будучыні» (Deutscher Zukunftspreis), якая ўручаецца штогод і прысуджана прафесару Гелю 23 лістапада 2006 года, калі ён стаў дзесятым лаўрэатам гэтай прэміі.
У 2014 годзе стаў лаўрэатам прэміі Каўлі у галіне нанатэхналогій і Нобелеўскай прэміі па хіміі (сумесна з Эрыкам Бетцыгам і Уільямам Мёрнерам) за стварэнне флуарэсцэнтнага мікраскопа, які дазволіў зрабіць мноства адкрыццяў у іншых галінах навукі[8].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія Карла Цэйса (2002)
- Прыз Юліўса Шпрынгера па прыкладной фізіцы (2007)
- Прэмія імя Лейбніца (2008)
- Прэмія Ота Гана (2009)
- Прэмія Кёрбера (2011)
- Прэмія Каўлі (2014)
- Нобелеўская прэмія (2014)
- Медаль Вільгельма Экснера (2016)
- Onsager Medal , Нарвежскі універсітэт прыродазнаўчых і тэхнічных навук (2016)
Зноскі
- ↑ а б Gregersen E. Stefan Hell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Stefan Hell // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #139815716 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 лютага 2021.
- ↑ https://www.mpinat.mpg.de/hell
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #139815716 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
- ↑ Stefan W. Hell (англ.)
- ↑ Stefan W. Hell(недаступная спасылка) (англ.)
- ↑ Нобелевскую премию по химии дали за флуоресцентную микроскопию высокого разрешения, Наука и жизнь
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 снежня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў жудзецы Арад
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
- Члены Берлінска-Брандэнбургскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены Папскай акадэміі навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі
- Лаўрэаты прэміі Каўлі
- Фізікі Германіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта