Ансар аль-Іслам
Ансар аль-Іслам | |
---|---|
Ідэалогія | ісламізм |
Рэлігійная прыналежнасць | сунізм |
Лідары | Фараж Ахмад Нажмудзін |
Сфарміравана | 2001 |
Саюзнікі | Баас (2004—2006), Аль-Каіда, Сірыйская апазіцыя (з 2012), Ісламская дзяржава (з 2014) |
Праціўнікі | Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку, Ірак, Сілы народнай мабілізацыі, Сірыя (з 2012), Расія (з 2015), Іран (з 2013), Пешмерга |
Удзел у канфліктах | Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку, Грамадзянская вайна ў Сірыі, Сутыкнення ў Іраку пасля 2017 |
Ансар аль-Іслам (араб. أنصار الإسلام) — узброеная ісламісцкая арганізацыя, якая дзейнічае пераважна ў Паўднёвым Курдыстане і «суніцкім трохвугольніку», чыім лідарам з’яўляецца Фараж Ахмад Нажмудзін[1]. Арганізацыя супрацоўнічае з Ісламскай дзяржавай і, па звестках еўрапейскіх спецслужбаў, мае ячэйкі ў многіх краінах Еўрапейскага Саюза[2].
У 2001 годзе «Ансар аль-Іслам» кантралявала каля 10 іракска-курдскіх вёсак з насельніцтвам 4000 чалавек у раёне горада Халабджа блізу іранскай мяжы; атрады баевікоў налічвалі 600—700 чалавек. На ўзбраенні стаялі 4 устаноўкі «Град» і чатыры 106-мм гарматы.
У лютым 2001 года дыверсанты «Ансар аль-Іслам» арганізавалі буйны тэракт, забіўшы вядомага кіраўніка Дэмакратычнай партыі Курдыстана Франса Харыры. 23 верасня атрад ААІ увайшоў у вёску Хама, захапіў 25 байцоў курдскай групоўкі «Пешмерга» і пакараў смерцю іх. Супраць баевікоў неадкладна былі кінуты 12 тысяч чалавек на чале з Джалялем Талабані.
У 2003 годзе амерыканская авіяцыя наносіла множныя авіяўдары па горных лагерах і пазіцыях «Ансар аль-Іслам», бо першапачаткова ЗША разглядалі яе асноўнай будучыняй крыніцай пагрозы ў постсадамаўскім Іраку.
Пачынаючы з 2004 года рух распаўсюдзіў актыўнасць на ўсе паўночныя і цэнтральныя раёны Ірака пад новым імем «Ансар ас-Суна». Да 2007 года групоўка стала другой па велічыні і ўплывовасці партызанскай узброенай арганізацыяй пасля Аль-Каіды ў Іраку. У 2008 годзе кіраўніцтва арганізацыі прыняло рашэнне вярнуць назву «Ансар аль-Іслам».
Пасля завяршэнне амерыканскай акупацыі ў 2011 г. яна, як і іншыя суніцкія групоўкі, працягнула ваяваць супраць урадавых сіл, прыватных ваенных кампаній і шыіцкіх атрадаў. Пачынаючы з 2014 года актыўна супрацоўнічае з баевікамі «Ісламскай дзяржавы», удзельнічаючы разам таксама ў вайне на тэрыторыі Сірыі.
Зноскі
- ↑ 17 задержанных террористов по всей Европе – «планировали теракт в Северной Европе». // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 12 лістапада 2015.(Праверана 15 снежня 2024)
- ↑ Центральная криминальная полиция опровергает информацию о задержании в Финляндии террориста. // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 12 лістапада 2015.(Праверана 15 снежня 2024)