Юрый Багушэвіч (пісьменнік)
Юрый Багушэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Георгій Канстанцінавіч Багушэвіч |
Дата нараджэння | 22 красавіка (5 мая) 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1983 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік і перакладчык |
Мова твораў | руская |
Узнагароды |
Юрый Багушэвіч, поўнае імя Георгій Канстанцінавіч Багушэвіч (5 мая 1917, Орша — 18 мая 1983, Мінск) — беларускі пісьменнік і перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў у 1941 годзе факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута[1], адначасова працаваў у газеце «Сталинская молодежь». У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі[1] на Калінінскім і Беларускім франтах, з 1943 — ваенны карэспандэнт. З 1945 — у ваеннай газеце на Далёкім Усходзе (Карэя, Кітай).
Пасля дэмабілізацыі з 1949 года працаваў у рэдакцыях газет «Піянер Беларусі», «Мінская праўда», «Фізкультурнік Беларусі», быў карэспандэнтам газеты «Советский спорт», літкансультантам СП БССР, галоўным рэдактарам Мінскай кінастудыі навукова-папулярных і дакументальных фільмаў[1].
Сябра Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1954 года.
Памёр 18 мая 1983 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2] (Паўночныя-1, 62/18/17)[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у 1938 годзе[1]. Пісаў пераважна на рускай мове. Выйшлі аповесці «Побратимы» (1955), «Дерево дружбы» (1959), «Повести и рассказы» (1970), «В городке над Неманом» (1973), «Дырэктар „зялёнай школы“» (1975), «Юность пришла» (1977, 1987)[1]. Прымаў удзел у напісанні гісторыі мінскіх станкабудаўнічага і аўтамабільнага заводаў[1].
Напісаў некалькі сцэнарыяў кароткаметражных кінафільмаў, у сааўтарстве з В. Зубам — п'есу «Сябры» (1960, пастаўлена ў 1958)[1].
Пераклаў на рускую мову асобныя творы П. Пестрака, А. Рылько, П. Кавалёва, аповесць Р. Няхая «Сарочы лес», зборнік «Піянеры-героі» (з Б. Бур'янам).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны II ступені,
- Ордэн Чырвонай Зоркі,
- медалі СССР і КНДР.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Багушэвіч Юры // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Багушэвіч Юры // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
- Супрацоўнікі газеты «Мінская праўда»
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Сцэнарысты Беларусі
- Перакладчыкі на рускую мову
- Перакладчыкі з беларускай мовы