Юбер Друэ
Выгляд
Юбер Друэ | |
---|---|
фр.: Hubert Drouais | |
Дата нараджэння | 5 мая 1699 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1767[1][2] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт |
Уплыў на | Catherine Lusurier[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юбер Друэ (фр.: Hubert Drouais; 5 мая 1699, Понт-Адэмэ — 9 лютага 1767, Парыж) — французскі мастак-партрэтыст і мініяцюрыст.
З дынастыі мастакоў, сын Жана Друэ (Jean Drouais); бацька партрэтыста Друэ-малодшага (1727—1775); дзядуля мастака Жана-Жэрмена Друэ (1763—1788).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Друэ нарадзіўся ў Понт-Адэмэ, сын Ганны Талон і жывапісца Жана Друэ. Вучань спачатку аднаго нязначнага жывапісца ў Руане, а потым дэ Труа ў Парыжы. Пісаў алейнымі фарбамі, акварэллю ў мініяцюрным выглядзе і пастэллю. Асабліва часта аднаўляў рысы каралеўскай фаварыткі Пампадур і дзякуючы ёй меў вялікую практыку сярод французскай шляхты.
У яго было двое дзяцей ад Маргарэт Лусур’е, з якой ён ажаніўся 22 лютага 1727 года.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Hubert Drouais — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ RKDartists Праверана 2 чэрвеня 2020.