Фёдар Аляксеевіч Раманюк
Фёдар Аляксеевіч Раманюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 красавіка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1999) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Фёдар Аляксеевіч Раманюк (нар. 28 красавіка 1952, в. Доўгі, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (2001). Выдатнік энергетыкі Рэспублікі Беларусь (1995). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1971 годзе скончыў Маладзечанскі палітэхнікум[1].
З адзнакай скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1978).
З 1978 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1984 года дацэнт, з 1997 года намеснік прарэктара па навуковай рабоце, з 2001 года прарэктар па навуковай рабоце, з 2002 года прарэктар па навуковай і вытворчай дзейнасці, з 2010 года прарэктар па навуковай і інавацыйнай працы, з 2016 года прафесар.
З 2016 года галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Весці вышэйшых вучэбных устаноў і энергетычных аб’яднанняў СНД. Энергетыка»[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2011).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы прысвечаны развіццю асноў пабудовы мікрапрацэсарных сістэм абароны і аўтаматыкі электраўстановак, а таксама іх матэматычнаму мадэляванню для даследавання паводзін метадам вылічальнага эксперыменту. Стварыў новыя высокаэфектыўныя спосабы вызначэння інфармацыйных параметраў ўваходных сігналаў у мікрапрацэсарных абаронах і сістэмах аўтаматыкі, распрацаваў такія прылады для практычнай рэалізацыі, што паслужыла асновай арганізацыі іх вытворчасці ў Рэспубліцы.
Аўтар больш за 210 навуковых і метадычных прац, у тым ліку 5 манаграфій, 5 вучэбных дапаможнікаў, больш за 25 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Информационное обес печение вычислительного эксперимента в релейной защите и автоматике энергосистем. Минск, 1998 (в соавт.).
- Теория и практика инженерного эксперимента. Минск, 2007 (в соавт.).
- Математическое моделирование коммутационных режимов в электроустановках с трансформаторами. Минск, 2013 (в соавт.).
- Кто есть кто: Д-ра наук, проф., заслуж. деятели науки К87 и лауреаты премий Бел. гос. политехи, акад.: Справочник. / Редакционная коллегия: М. И. Демчук (председатель), Б. М. Хрустелёв, И. П. Филонов, М. И. Стрелюк, Ф. А. Романюк, Ю. В. Кравцов — Мн.: Ураджай, 2000. — 164 с. — ISBN 985-04-0294-6.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раманюк Фёдар Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 443.
- Романюк Федор Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 496.
- Романюк Федор Алексеевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — C. 159—160.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Аляксеевіч Раманюк у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскай вобласці
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Прафесары
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Энергетыкі Беларусі