Перайсці да зместу

Фрэнсіс Уільям Астан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнсіс Уільям Астан
англ.: Francis William Aston
Дата нараджэння 1 верасня 1877(1877-09-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1945(1945-11-20)[3][4][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, хімік
Навуковая сфера хімія і фізіка
Месца працы
Навуковая ступень бакалаўр навук[d] (1910) і доктар навук[d] (1914)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джозеф Джон Томсан
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэнсіс Уільям А́стан (англ.: Francis William Aston; 1 верасня 1877, Харбарн, Вялікабрытанія — 20 лістапада 1945) — англійскі фізік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1921), замежны член-карэспандэнт АН СССР (1924), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 1922 года.

Скончыў Бірмінгемскі ўніверсітэт (1898). Выкладаў у Бірмінгемскім і Кембрыджскім універсітэтах.

Навуковая праца

[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе сканструяваў першы мас-спектрометр і з яго дапамогай адкрыў 213 устойлівых ізатопаў хімічных элементаў, вызначыў іх адносную пашыранасць. У 1925 годзе стварыў новы мас-спектрометр, на якім дакладна вызначыў масу і выявіў дэфект мас шэрагу ізатопаў; упершыню пабудаваў крывую ўпаковачных каэфіцыентаў, што характарызуе энергію сувязі атамных ядраў.

Навуковыя працы па атамнай і ядзернай фізіцы, радыяхіміі.

Зноскі

  1. Francis William Aston // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Francis William Aston // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Астон Фрэнсис Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/39838/Francis-William-Aston
  5. https://openplaques.org/plaques/1616
  6. Астон Фрэнсис Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. http://www.bmss.org.uk/aston.shtml
  8. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/416856/Nobel-Prize/93434/The-prizes
  9. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/422060/nuclide
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
  • Волков В. А. и др. Выдающиеся химики мира: Биографический справочник. — М.: Высш. шк., 1991. — С. 22-23. — 656 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-06-001568-8