Перайсці да зместу

Катастрофа SSJ 100 у аэрапорце Шарамеццева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэйс 1492 Аэрафлота
Наступствы катастрофы
Наступствы катастрофы
Агульныя звесткі
Дата 5 мая 2019 года
Час 18:30 MSK
Характар пажар падчас вымушанай пасадкі
Прычына памылка экіпажа і ўдар маланкі
Месца Расія Шарамеццева, Хімкі, Расія
Каардынаты 55°58′06″ пн. ш. 37°24′07″ у. д.HGЯO
Загінулыя 41
Параненыя 10
Паветранае судна

Самалёт SSJ 100 у Таліне 9 лістапада 2017 года
Мадэль Sukhoi Superjet 100-95B
Імя самалёта Мустай Карым
Авіякампанія Расія Аэрафлот
Пункт вылету Расія Шарамеццева, Хімкі, Расія
Пункт прызначэння Расія Мурманск, Расія
Рэйс SU1492
Бартавы нумар RA-89098
Дата выпуску 21 чэрвеня 2017 года (першы палёт)
Пасажыры 73
Экіпаж 5
Выжылых 37[1]

Катастрофа SSJ 100 у Шарамеццеваавіяцыйная катастрофа, якая адбылася 5 мая 2019 года.

Авіялайнер Sukhoi Superjet 100, які здзяйсняў рэйс МаскваМурманск, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт Шарамеццева з-за тэхнічных непаладак[2]. Падчас пасадкі самалёт атрымаў пашкоджанні, якія сталі прычынай узнікнення пажару. Па ўдакладненых даных СК Расіі, загінуў 41 чалавек, у тым ліку адзін член экіпажа[3], некалькі чалавек шпіталізавана[4].

Самалёт Sukhoi Superjet 100-95 (RRJ-95B), рэгістрацыйны № RA-89098, завадскі № 95135, насіў імя «Мустай Карым». Першы палёт здзейсніў 21 чэрвеня 2017 года. У верасні 2017 года быў перададзены ў авіякампанію «Аэрафлот»[5][6]. У красавіку 2019 года прайшоў апошнюю планавую праверку[7].

Вонкавыя відэафайлы
Заход на пасадку
Крананне
Кадры з салона (1)
Кадры з салона (2)
Пасадка і эвакуацыя
Iнтэрв’ю бортправадніка

Самалёт здзяйсняў рэгулярны рэйс «Аэрафлота» SU1492 Масква—Мурманск з аэрапорта Шарамеццева[8].

Узляцеў у 18:02 (па даных прэс-службы АТ «Міжнародны аэрапорт Шарамеццева»[9], тут і далей — маскоўскі час) або ў 18:03 (па даных сэрвісу Flightradar24[8]). Праз некалькі хвілін у самалёт, як мяркуецца, трапіла маланка: сцюардэса Таццяна Касаткіна і некалькі пасажыраў сцвярджаюць, што бачылі выбліск і электрычныя разрады ў вобласці правай плоскасці крыла і правага рухавіка, некаторыя з іх чулі гук удара або воплеска[10][11][12].

У 18:11 усталяваны на борце адказчык УУС выдаў код 7600 — «страта сувязі»[8]. Паводле расшыфроўкі і запісу перамоў, экіпаж звязаўся з дыспетчарскай службай па аварыйнага каналу сувязі, запытаў пасадку і паведаміў пра праблемы са сувяззю і страту аўтаматычнага кіравання самалётам[13][14]. Пасажырам было абвешчана аб вяртанні ў аэрапорт «па тэхнічных прычынах»[11][15].

У 18:14 кіраўнік палётаў АрУС паведаміў зменнаму начальніку аэрапорта Шарамеццева аб вяртанні з паветра рэйса SU1492 (па дакладзе КПС, прычына — адмова радыёсувязі і страта аўтаматычнага кіравання паветраным суднам, заход і пасадка адбываюцца ў штатным рэжыме)[9].

У 18:25 код адказчыка зменены на 7700 — «аварыйная або іншая няштатная сітуацыя»[16]. Да прызямлення панікі на борце не было, сам самалёт не трэсла і ён плаўна зніжаўся[14][17].

А 18:30 самалёт здзейсніў грубую пасадку з адскокамі ад узлётна-пасадачнай паласы[18]. У выніку самалёт сеў на «пуза» задняй часткай і атрымаў пашкоджанне паліўных бакаў, якое прывяло да разліцця паліва і ўзнікнення пажару ў задняй частцы самалёта.

Па даных прэс-службы АТ «Міжнародны аэрапорт Шарамеццева», у 18:31 кіраўнік палётаў па арганізацыі паветранага руху Шарамеццева абвясціў сігнал «Трывога»[9]. У гэты ж час пачалася эвакуацыя пасажыраў сіламі экіпажа па двух трапах у насавой частцы[10][19].

У 18:32 да падпаленага самалёта прыбыў першы разлік аварыйна-выратавальнай каманды аэрапорта і пачаў тушыць пажар. Менш чым за дзве хвіліны да яго далучыліся яшчэ пяць разлікаў[9].

У 18:35 ратавальнікі ўвайшлі ў палаючы самалёт[9].

У 18:48 пажар быў патушаны[9]. Самалёт часткова згарэў[20].

На борце самалёта знаходзілася 78 чалавек: 73 пасажыры і 5 членаў экіпажа. Уратавалася 33 пасажыры і 4 члены экіпажа. Загінула 40 пасажыраў і 1 член экіпажа[21]. Амаль усе загінуўшыя пасажыры займалі месцы ў хваставой частцы самалёта, з 11 па 20 рад[22]; загінулы бортправаднік Максім Майсееў таксама знаходзіўся ў хваставой частцы салона. Частка людзей атрымала атручванне прадуктамі гарэння і іншыя траўмы[23], дзесяць чалавек было шпіталізавана[24].

Расследаванне

[правіць | правіць зыходнік]

Расследаванне авіяцыйнага здарэння пачала камісія Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта[20]. У сувязі са здарэннем, следчыя органы Маскоўскага міжрэгіянальнага СУ на транспарце СК Расіі распачалі крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 263 КК РФ («парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб»)[25]. Па рашэнні старшыні СК Расіі, крымінальная справа перададзена для далейшага расследавання ў цэнтральны апарат ведамства[3][25]. Спецыялістамі МАК пачата даследаванне бартавых самапісцаў. Параметрычны самапісец атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні ў выніку ўздзеяння высокіх тэмператур, стан маўленчага самапісца здавальняючы[20].

Станам на 6 мая 2019 года, следства разглядала некалькі версій, уключаючы адмову тэхнікі, неспрыяльныя ўмовы надвор’я, а таксама недастатковую кваліфікацыю пілотаў, дыспетчараў і абслугоўваючага персаналу[26]. У чэрвені Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт апублікаваў папярэднюю справаздачу. У ёй гаворыцца, што падчас расследавання на фюзеляжы самалёта і вонкавых датчыках былі выяўленыя сляды ад маланкі[27]. У кастрычніку старшы следчы па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па расследаванні асабліва важных спраў Следчага камітэта Расіі Іван Сібул прад’явіў камандзіру паветранага судна Дзянісу Еўдакімаву абвінавачванне па ч. 3 артыкула 263 КК РФ[28]. 20 чэрвеня 2023 года суд прысудзіў лётчыка да 6 гадоў калоніі-пасялення. Акрамя таго, з яго спагналі 2,5 млн руб. на карысць двух пацярпелых і забаранілі на тры гады займаць пасаду пілота самалёта[29].

  1. Следственный комитет сообщил, что из 78 человек, которые были на борту сгоревшего самолета, выжили только 37. Эхо Москвы.
  2. "Аварийная посадка SSJ-100 в Шереметьево".
  3. а б Расследование уголовного дела об аварийной посадке пассажирского самолёта в столице передано в центральный аппарат СК России.
  4. Т.Голикова выразила соболезнования родным и близким погибших при возгорании самолета в Шереметьево (руск.). www.mskagency.ru. Праверана 6 мая 2019.
  5. Сухой SuperJet 100-95 Бортовой №: RA-89098. Russianplanes.net. Праверана 5 мая 2019.
  6. RA-89098 - Sukhoi 100-95B - 95135. JetPhotos.
  7. Сгоревший в Шереметьево Sukhoi Superjet 100 прошел техобслуживание в апреле. ТАСС (5 мая 2019).
  8. а б в Flightradar24 in Twiiter: Aeroflot flight #SU1492 squawked 7700 (emergency) and returned back to Sheremetyevo Airport in Moscow.
  9. а б в г д е Хронология авиационного происшествия с ВС SSJ–100 и деятельности аварийно-спасательной команды Шереметьево (руск.). Международный аэропорт Шереметьево (7 мая 2019). Праверана 8 мая 2019.
  10. а б Глава Североморска, выживший в катастрофе SSJ 100, рассказал, что в самолет ударила молния(недаступная спасылка). www.znak.com. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2019. Праверана 8 мая 2019.
  11. а б Александра Баландина. «Лучше бы я погибла»: пассажиры SSJ-100 рассказали о катастрофе (руск.). Газета.Ru (7 мая 2019). Праверана 8 мая 2019.
  12. Напеева, Дарья (2019-05-06). "Главное об авиакатастрофе в Шереметьево". Би-би-си(руск.). Праверана 2019-05-08.
  13. Опубликована запись переговоров диспетчеров с экипажем сгоревшего Superjet (руск.). Interfax.ru. Праверана 9 мая 2019.
  14. а б "Самолет горит в молнии": РЕН ТВ публикует переговоры пилота сгоревшего SSJ-100 с диспетчерами. РЕН ТВ (7 мая 2019). Праверана 8 мая 2019.
  15. Медуза. «Я шел последним. За мной уже никого не было» Мы поговорили с Олегом Молчановым. Ему удалось выбраться из загоревшегося суперджета
  16. Flightradar24 in Twitter: Aeroflot flight #SU1492 squawked 7700 (emergency) and returned back to Sheremetyevo Airport in Moscow.
  17. Источник подтвердил подлинность опубликованных переговоров пилотов SSJ-100 (руск.). РИА Новости (8 мая 2019). Праверана 8 мая 2019.
  18. Відэа на YouTube
  19. "Коммерсантъ FM".
  20. а б в RRJ-95B RA-89098 05.05.2019 — страница расследования. МАК.
  21. В результате авиакатастрофе в Шереметьеве погиб 41 человек. ТАСС. Праверана 5 мая 2019.
  22. https://www.kp.ru/daily/26973.5/4031355/
  23. Источник: погибший в Шереметьево бортпроводник пытался открыть заднюю дверь. ТАСС (6 мая 2019). Праверана 9 мая 2019.
  24. Госпитализирована еще одна пострадавшая в катастрофе SSJ 100 (руск.). Коммерсантъ (7 мая 2019). Праверана 9 мая 2019.
  25. а б Возбуждено уголовное дело по факту аварийной посадки пассажирского самолёта в Шереметьево.
  26. Председатель СК России провел оперативное совещание на месте трагедии в столичном аэропорту Шереметьево. Следственный комитет Российской Федерации (6 мая 2019). Праверана 6 мая 2019.
  27. Предварительный отчёт по результатам расследования катастрофы самолёта RRJ-95B RA-89098
  28. Пилоту сгоревшего в Шереметьево «Суперджета» предъявлено обвинение. BBC News (2 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 2 кастрычніка 2019.
  29. Н. Анисимова. Пилоту сгоревшего в Шереметьево SSJ дали шесть лет колонии-поселения. РБК (20 чэрвеня 2023). Праверана 20 чэрвеня 2023.