Перайсці да зместу

Бінг Кросбі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бінг Кросбі
англ.: Bing Crosby
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 мая 1903(1903-05-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1977(1977-10-14)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Harry Lowe Crosby[d][4]
Маці Catherine Helen Harrigan[d][4]
Жонка Kathryn Crosby[d] і Dixie Lee[d]
Дзеці Lindsay Crosby[d], Mary Crosby[d], Nathaniel Crosby[d], Phillip Crosby[d], Dennis Crosby[d], Harry Crosby[d] і Gary Crosby[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, акцёр, тэлепрадзюсар, медыйная персона, радыёвядучы, бізнесмен, кінаакцёр, пісьменнік, сцэнарыст, тэатральны акцёр, паэт, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, кампазітар, акцёр агучвання
Пеўчы голас бас-барытон[d]
Інструменты вакал
Жанры традыцыйная поп-музыка[d], джаз, easy listening[d], western music[d], Western swing[d], фолк-музыка і кантры
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
bingcrosby.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Гары Ліліс «Бінг» Кросбі (англ.: Harry Lillis «Bing» Crosby; 3 мая 1903 — 14 кастрычніка 1977) — амерыканскі спявак і акцёр, адзін з самых паспяховых выканаўцаў у свеце (у ЗША ў Кросбі 41 песня займала 1-е месца). Пачынальнік і майстар эстрадна-джазавай крунерскай манеры спеваў. Вядомы як выканаўца многіх «вечназялёных» джазавых шлягераў і хітоў у стылях свінг і дыксіленд.

Яго кар’ера доўжылася з 1926 да самай смерці ў 1977. Кросбі пачынаў у сімфаджазавым аркестры Пола Уайтмена, супрацоўнічаў з Луі Армстрангам (сумесна з Армстронгам запісаў песню «Gone Fishin»), здымаўся ў кіно, вёў уласныя тэлешоў. Зараз яго больш памятаюць па яго калядных песнях (яго хіт «White Christmas» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса; яму да гэтага часу належыць мноства рэкордаў у галіне гуказапісу). Акрамя таго, Кросбі як акцёр карыстаўся не меншай папулярнасцю.