Бруна Максімавіч Пантэкорва
Бруна Максімавіч Пантэкорва | |
---|---|
італ.: Bruno Pontecorvo | |
Дата нараджэння | 22 жніўня 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 верасня 1993[2][3][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, вучоны-ядзершчык, навуковец |
Навуковая сфера | ядзерная фізіка[5], фізіка элементарных часціц, фізіка[5] і Навукова-даследчая работа[d][6] |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Энрыка Фермі і Фрэдэрык Жаліо-Кюры |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бру́на Максі́мавіч Пантэко́рва (22 жніўня 1913, Піза, Італія — 26 верасня 1993, Дубна, Маскоўская вобласць, Расія) — савецкі і расійскі фізік, адзін з пачынальнікаў эксперыментальных даследаванняў нейтрына. Акадэмік АН СССР (1964; член-карэспандэнт 1958).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Рымскі ўніверсітэт (1933), дзе працаваў пад кіраўніцтвам Э. Фермі. З 1936 года — у навукова-даследчых установах Францыі, ЗША, Канады і Англіі.
З 1950 года — у Інстытуце ядзерных праблем АН СССР, з 1956 года — у Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў (г. Дубна).
Навуковы ўклад
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, фізіцы высокіх энергій, фізіцы нейтрына і астрафізіцы.
Выканаў даследаванні па нейтроннай фізіцы і прапанаваў метад нейтроннага каратажу для пошукаў нафты (1941). Заклаў асновы радыехімічнага метаду рэгістрацыі сонечных нейтрына (1946). Выказаў гіпотэзу аб магчымасці асцыляцый нейтрына (1957—1958). Прапанаваў эксперымент на паскаральніках пратонаў па пошуку адрознення мюоннага нейтрына ад электроннага (1959). Даследаваў ролю нейтрына ў працэсах эвалюцыі зорак, што спрыяла стварэнню нейтрыннай астрафізікі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ленінская прэмія (1963).
- Дзяржаўная прэмія СССР (1954).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Нейтрино. М., 1966.
Зноскі
- ↑ Bruno Pontecorvo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Turchetti S. Bruno PONTECORVO // Dizionario Biografico degli Italiani — 2015. — Vol. 84. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bruno Pontecorvo // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Понтекорво Бруно Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 5 жніўня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пантэкорва Бруна Максімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 53. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Пізе
- Памерлі 24 верасня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласці
- Пахаваныя на могілках Тэстача
- Правадзейныя члены РАН
- Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Памерлі 26 верасня
- Правадзейныя члены АН СССР
- Фізікі Італіі
- Фізікі СССР
- Фізікі Расіі
- Фізікі XX стагоддзя