Перайсці да зместу

Амар Бонга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амар Бонга
фр.: Omar Bongo Ondimba
прэзідэнт Габона[d]
2 снежня 1967 — 9 чэрвеня 2009
Папярэднік Леон Мба
Пераемнік Didjob Divungi Di Ndinge[d]
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
2 ліпеня 1977 — 18 ліпеня 1978
Папярэднік Seewoosagur Ramgoolam[d]
Пераемнік Джафар Мухамед Німейры[d]
2-і Vice President of Gabon[d]
12 лістапада 1966 — 2 снежня 1967
Папярэднік Paul-Marie Yembit[d]
Пераемнік Léon Mébiame[d]

Нараджэнне 30 снежня 1935(1935-12-30)[1][2]
Смерць 8 чэрвеня 2009(2009-06-08)[3][1][…] (73 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні фр.: Albert-Bernard Bongo
Жонка Пасьянс Дабані[d] і Edith Lucie Bongo[d]
Дзеці Алі бен Бонга Андзімба і Pascaline Bongo Ondimba[d]
Веравызнанне іслам і суніты
Партыя
Званне салдат
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эль-Хадж Амар Бонга Андзімба (фр.: El Hadj Omar Bongo Ondimba; імя пры нараджэнні — Альбер Бернар Бонга) (30 снежня 1935 — 8 чэрвеня 2009) — габонскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Рэспублікі Габон у 1967—2009 гадах.

У 2003 годзе была зменена канстытуцыя. Змены дазвалялі абірацца прэзідэнтам неабмежаваную колькасць разоў і на 7 гадоў замест 5 і выбары абмяжоўваліся адным турам. Крытыкі абвінавацілі Бонга ў тым, што ён хоча ўсталяваць пажыццёвую дыктатуру.

У 2006 годзе 71-гадовы прэзідэнт Габона заяўляў, што збіраецца пераабірацца чарговы раз на гэтую пасаду ў 2012 годзе.

Быў саюзнікам Марока і блізкім сябрам караля Хасана II. У якасці пасярэдніка браў удзел ва ўрэгуляванні крызісаў у ЦАР, Рэспубліцы Конга, Бурундзі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, лівійска-чадскага ўзброенага канфлікту, канфлікту Чада і Судана.

За час яго кіравання падушавы ВУП у краіне вырас у 15 разоў — да 14 тысяч долараў ЗША ў год.

Шмат разоў абвінавачваўся ў карупцыі. У 1999 годзе камісія падкамітэта сената ЗША ацэньвала яго ўклады толькі ў Citibank у 130 млн долараў. Брытанская The Sunday Times у чэрвені 2008 года прысвяціла артыкул апісанню прыкладаў шыкоўнага ладу жыцця і шматмільённых пакупак Бонга і членаў яго сям’і. Часта вырашаў праблемы з апазіцыяй і СМІ шляхам прамога подкупу.

У канцы жыцця сутыкнуўся з карупцыйным расследаваннем, ініцыяваным французскімі ўладамі супраць яго, прэзідэнта Конга Сасу-Нгесо і прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянга Нгемы, але памёр да заканчэння расследавання (пасля абвінавачанне так і не было нікому прад’яўлена). Памяшканне Бонга ў іспанскую, а не французскую клінікі ў 2009 годзе звязваюць з тым, што ў Францыі ён баяўся магчымага арышту.

Нязменна кіраваў Габонам больш за сорак аднаго года.

Зноскі