Аляксандр Андрэевіч Баранаў
Аляксандр Андрэевіч Баранаў | |
---|---|
руск.: Александр Андреевич Баранов | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, палітык, бізнесмен, купец |
Дата нараджэння | 3 (14) лютага 1746 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 (28) красавіка 1819 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Андрэ́евіч Бара́наў (3 (14) лютага 1746, Каргапаль — 16 (28) красавіка 1819, каля вострава Ява) — рускі купец, першы галоўны кіраўнік рускіх паселішчаў у Амерыцы (1790—1818). Даследаваў тэрыторыі ля Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночна-Заходняй Амерыкі, усталяваў гандлёвыя сувязі з Каліфорніяй, Гавайскімі астравамі, Кітаем. Па распараджэнні Баранава ў 1812 годзе заснаваны Форт Рос у Каліфорніі.
Дзякуючы яго энергіі і адміністрацыйным здольнасцям быў падрыхтаваны шэраг экспедыцый для абследавання раёнаў Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, распачата караблебудаванне, медзеплавільная вытворчасць і здабыча вугалю ў рускай Амерыцы, арганізавана школа на Алясцы і інш. Баранаў удзельнічаў у абследаванні і апісанні Чугацкага заліва, прылеглых астравоў і іншых раёнаў. Імем Баранава названы востраў у архіпелагу Аляксандра (у заліве Аляска).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баранаў Аляксандр Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 297. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).