Перайсці да зместу

Алена Іванаўна Малахавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Іванаўна Малахавец
руск.: Елена Ивановна Молоховец
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Елена Ивановна Бурман
Дата нараджэння 28 красавіка (10 мая) 1831[1] ці 10 мая 1831(1831-05-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лістапада 1918(1918-11-12) (87 гадоў) ці снежань 1918[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
  • Смольны інстытут[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, cookbook writer
Мова твораў руская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Іванаўна Малахавец у дзявоцтве Бурман (руск.: Елена Ивановна Молоховец; 28 красавіка (10 мая) 1831, Архангельск — 1918, Петраград) — аўтар папулярнага кулінарнага даведніка.

Нарадзілася ў сям’і начальніка архангельскай мытні. Рана асірацела, з пратэкцыі бабулі, якая ўзяла на сябе ўсе выдаткі, 14-гадовая Алена залічаная ў Смольны інстытут для высакародных дзеўчын ў Санкт-Пецярбургу. Скончыла інстытут у 1848 г. з добрымі адзнакамі. Тры гады поўнай ізаляцыі ад знешняга свету, магчыма, прычыніліся да душэўнага неспакою А. Малахавец у будучыні.

У хуткім часе па вяртанні ў Архангельск, выйшла замуж за галоўнага архітэктара горада Франца Францавіча Малахаўца, які быў старэйшы за яе на 11 гадоў. Затым архітэктар Малахавец праведзены на службу ў Курск. У Курску у 1861 г. А. Малахавец выдала сваю самую вядомую кнігу — кулінарную энцыклапедыю «Падарунак маладым гаспадыням, ці сродак да памяншэння выдаткаў у хатняй гаспадарцы» (Подарокъ Молодымъ хозяйкамъ или Средство къ уменьшенію расходовъ Въ домашнемъ хозяйствѣ). Праз 5 гадоў кніга была перавыданая, а агулам да 1917 году кніга вытрымала 29 перавыданняў, зараз зноў выдаецца ў Расіі.

У гады руска-турэцкай вайны А. Малахавец захапілася містыцызмам і пачала складаць павучальныя творы з развагамі пра рэлігію і містыку — «Манархізм, нацыяналізм і праваслаўе», «Кароткая гісторыя домабудаўніцтва Сусвету», «Таямніца гора і смут нашага часу і якар выратавання для тых, хто замахваецца на бязвер’е, забойства, самагубства і крайнюю амаральнасць».

Пахавана 15 снежня 1918 г. у Петраградзе.

Фактычна адзіным бібліёграфам Е. І. Малахавец з’яўляецца галандскі славіст Эхберт Хартман.[2]

Зноскі

  • Филиппова Т. Слово редактора: «Кухня есть дело общечеловеческое» // «Библиотечное дело» № 05(95), 2009;
  • Хартман Э. Елена Ивановна Молоховец / Перев. с голладск. А. Ф. Смирновой // «Звезда» № 3, 2000.