Алвару Камінья
Выгляд
Алвару Камінья | |
---|---|
Нараджэнне |
XV стагоддзе |
Смерць |
28 красавіка 1499 |
Алвару Камінья (парт.: Álvaro de Caminha; ? — 28 красавіка 1499) — партугальскі падарожнік, капітан-маёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын двараніна з Галісіі, нарадзіўся ў партугальскім порце Фару. У 1493 годзе па даручэнні караля Жуана II пачаў асваенне астравоў Сан-Тамэ і Прынсіпі, якія атрымаў у дар ад партугальскай кароны. Заснаваў першае пастаяннае паселішча на востраве Сан-Тамэ. Падчас яго кіравання на астравах было пачата вырошчванне цукровага трыснёга і вытворчасць цукру з вельмі станоўчымі вынікамі.