Ікер Касільяс
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ікер Касільяс Фернандэс | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | El galáctico de Móstoles, Ікермен, Сан-Ікер, El Santo (Святы) | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 мая 1981[1][2] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ікер Касільяс Фернандэс (ісп.: Iker Casillas Fernández; нар. 20 мая 1981, Мосталес, аўтаномная супольнасць Мадрыд) — былы іспанскі футбаліст, брамнік. Вядомы па выступах за мадрыдскі «Рэал». Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2000—2016). Чэмпіён Еўропы (2008, 2012), чэмпіён свету (2010).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Рэал Мадрыд»
[правіць | правіць зыходнік]Касільяс нарадзіўся ў Мадрыдзе ў 1981 годзе і ўсю сваю кар’еру правёў у «Рэале», куды патрапіў у 8-гадовым узросце. Касільяс выступаў у складзе іспанскіх зборных, якія перамагалі ў Кубку мерыдыяна і моладзевым першынстве свету ў 1999 годзе. У сезоне 1999/2000 Касільяс заявіў пра сябе ў поўны голас: ён замяніў траўмаванага Бода Ільгнера і дапамог мадрыдцам перамагчы ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў матчы з «Валенсіяй». Неўзабаве Касільяс разгубіў форму, што дазволіла Сесару Санчэсу стаць асноўным брамнікам «Рэала», але Ікер вярнуў сабе месца ў стартавым складзе, замяніўшы ветэрана ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2001/02 у матчы з «Баерам». Выйшаўшы на полі, Касільяс зрабіў серыю выдатных «сэйваў» і дапамог «Рэалу» перамагчы з лікам 2:1. Сезон 2002/03 кіпер зноў правёў у статусе першага нумара, не атрымаўшы ні адной траўмы, і абараняў гонар клуба ў 15 матчах Лігі чэмпіёнаў і 38 паядынках нацыянальнага першынства, па выніках якога «Рэал» вярнуў сабе званне чэмпіёна.
У сезоне 2003/04 Ікер прапусціў толькі адну сустрэчу, але гэта не выратавала «каралеўскі клуб»: «Рэал Мадрыд» не здолеў адстаяць чэмпіёнскі тытул і саступіў у фінале Кубка Іспаніі.
«Порту»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2015 года «Рэала» дамовіўся з «Порту» аб трансферы Касільяса. 12 ліпеня 2015 года «Порту» абвясціў аб падпісанні двухгадовага кантракта з брамнікам[3].
1 мая 2019 года перанёс інфаркт падчас трэніроўкі. Пазней вярнуўся ў каманду і трапіў у заяўку на сезон 2019/20, аднак ужо не выступаў. У лютым 2020 года завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля дэбюту ў зборнай у матчы са шведамі ў якасці запаснога брамніка адправіўся на Еўра-2000, дзе так і не выйшаў на поле. Праз два гады на чэмпіянаце свету ў Японіі і Паўднёвай Карэі Касільяс павінен быў стаць дублёрам Сант’яга Каньісарэса, але з-за траўмы апошняга, выбыўшага з складу ў апошні момант, Касільяс дэбютаваў у фінальных турнірах чэмпіянатаў свету ў матчы супраць Парагвая, стаўшы асноўным галкіперам зборнай і героем гульні з ірландцамі: перамога іспанцаў па пэнальці дазволіла ім выйсці ў чвэрцьфінал.
Завяршыў кар’еру ў зборнай пасля чэмпіянату Еўропы 2016.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Іспаніі (5): 2001, 2003, 2007, 2008, 2012
- Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2011, 2014
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі па футболе (4): 2001, 2003, 2008, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2000, 2002, 2014
- Уладальнік Суперкубка УЕФА : 2002
- Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 2002
- Чэмпіён Партугаліі: 2018
- Уладальнік Суперкубка Партугаліі: 2018
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён свету: 2010
- Чэмпіён Еўропы (2): 2008, 2012
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаючы з 2009 года, сустракаецца з іспанскай спартыўнай тэлевядучай Сарай Карбанера. Іх раман запомніўся гледачам чэмпіянату свету 2010 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гарачым пацалункам у прамым эфіры перад тэлекамерамі падчас пасляматчавага інтэрв’ю Карбанера з Касільясам пасля перамогі іспанцаў у фінале[4].
Зноскі
- ↑ Iker Casillas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Íker Casillas Fernández // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Порту» объявил о трансфере Икера Касильяса football.by
- ↑ Поцелуй Икера Касильяса и Сары Карбонеро в прямом эфире. Pinkfootball.ru.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
- Ігракі ФК Порту
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд C
- Чэмпіёны Еўропы па футболе
- Чэмпіёны свету па футболе