Перайсьці да зьместу

Юзэф Тадэвуш Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзэф Тадэвуш Агінскі

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1700
Памёр 6 сьнежня 1736
Род Агінскія[3]
Бацькі Казімер Дамінік Агінскі[4][2]
Элеанора з Войнаў
Жонка Ганна Карыбут-Вішнявецкая
Дзеці Кацярына, Ганарата, Аўгуста, Казімера, Міхал Казімер, Альжбета

Юзэф Ян Тадэвуш Агінскі (17006 сьнежня 1736) — палітычны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-маёр войска ВКЛ (1726), мечнік вялікі літоўскі (17291730), ваявода троцкі1730).

Са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Казімера Дамініка і Элеаноры з Войнаў[5].

Прыхільнік Аўгуста Саксонскага, разам з расейскімі войскамі змагаўся з супраціўнікамі саксонскай групоўкі ў Вялікім Княстве.

У шлюбе з Ганнай Вішнявецкай меў сына Міхала Казімера і 7 дачок: Кацярыну, Ганарату, Аўгусту, Казімеру, Альжбету і інш.

  1. ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.)Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 440. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  2. ^ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 313.
  3. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 313–314.
  4. ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.)Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 439. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
  5. ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.