Серж Мінскевіч
Серж Мінскевіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 12 лютага 1969 |
Памёр | 8 чэрвеня 2022[1] (53 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, паэт, літаратуразнаўца, пісьменьнік, публіцыст, літаратар |
Мова | беларуская мова |
Серж Мінскевіч, сапраўднае імя Сяргей Мыцько (12 лютага 1969, Менск — 8 чэрвеня 2022, Менск) — беларускі паэт і перакладчык. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ (1995). Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ». Быў літаратурным кансультантам газэты «Пераходны ўзрост». Працаваў ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філялягічных навук[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Займаўся бардаўскай песьняй, рок-музыкай. Быў музыкам, сьпеваком, аўтарам песень у рок-гурце «Жах». Пісаў электронную музыку.
Разам з паэтам Алесем Туровічам у канцы XX ст. маніфэставаў «шлях мастацтваваньня» — транслагізм. Удзельнічаў у літаратурна-мастацкай акцыі «Пасьля сьцяны» (Стакгольм 1999), «Пісьменьнікі супраць глупства» (Лахты, Фінляндыя 2001).
Стыпэндыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы «Gaude Polonia» (2007)[2].
Зрабіў поўны пераклад паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды» (1999), пераклаў «Крымскія санэты» (2004), «Адэскія санэты» (2018). Перакладаў з польскай Міцкевіча, Славацкага (драматычная паэма «Міндоўг, кароль літоўскі»), Івашкевіча, Галчынскага, Маслоўскую, Гэрбэрта, Мрожэка, раньнія вершы Лема; з ангельскай Шэксьпіра, Шэлі, Лангфэла[2].
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прыз «За разьвіцьцё беларускай аўтарскай песьні» на фэстывалі «Бардаўская восень» (Бельск-Падляскі, 1996).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Праз галеРэю» (паэзія, 1995);
- «Менскія санэты / Мінскія санэты» (2002);
- «Прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, 2006);
- «Я з БУМ-БАМ-ЛІТа» (вершы, проза, крытычныя артыкулы, успаміны пра літаратурныя і мастацкія рухі канца ХХ — пач. ХХІ стагодзьдзя, 2008);
- «Сад замкнёных гор» (фантастычны раман, фантастычная аповесьць і апавяданьні, 2011);
- «Чароўная крыніца, ці як навучыць дракона чысьціць зубы» (празаічная казка, беларускае фэнтэзі, 2011);
- «Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка» (аповесьць легендарных часоў, фэнтэзі, 2013);
- «Вялікія прыгоды Какоса Маракоса» (вершаваная казка, дзіцячая энцыкляпэдыя-даведнік па марской фаўне, 2015).
У зборніках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Як Зюзіч і Скварыч свет дзялілі // Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў : для дзяцей сярэд. школьн. узросту / уклад. А. Масла. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — (Беларуская аўтарская казка);
- Дваццаць тры дні з жыцця карузлікаў // Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту / уклад. Алена Масла. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2009. — (Беларуская аўтарская казка);
- Цар Сом Самвусон і Яснейка // Залаты Талер: казкі: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / уклад. А. Спрынчан]. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — (Беларуская аўтарская казка);
- Каваль Корша // Зорная Кася: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн: Мастацкая літаратура, 2014. — (Беларуская аўтарская казка);
- Смачныя пальчыкі // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан.— Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
- Пра хлопчыка, які любіў даваць мянушкі // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
- Пра хлопчыка, які раскідваў смецце // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
- Пра дзяўчынку, якая не казала праўды // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
- Не кідай камень у жывое // Адзін кот і адзін год: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн: Мастацкая літаратура, 2016. — (Беларуская аўтарская казка);
- Чорная закавыка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пайшоў з жыцця паэт Серж Мінскевіч — Будзьма беларусамі!, 2022.
- ^ а б в г Сержу Мінскевічу — 50!. СПБ (12 лютага 2019). Праверана 13 лютага 2019 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мінскевіч Серж // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Серж Мінскевіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі 8 чэрвеня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя ў Менску
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Кандыдаты філялягічных навук
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія паэты
- Беларускія перакладчыкі
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі з ангельскай мовы