Жан-Франсуа Шампальён
Жан-Франсуа́ Шампальён (па-француску: Jean-François Champollion; 23 сьнежня 1790 — 4 сакавіка 1832) — францускі гісторык-арыенталіст і лінгвіст, заснавальнік эгіпталёгіі.
Дзякуючы праведзенай ім расшыфроўцы тэксту Разэцкага каменя 14 верасьня 1822 зрабілася магчымым чытаньне эгіпецкіх герогліфаў і далейшае разьвіцьцё эгіпталёгіі як навукі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучыўся ў Школе ўсходніх моваў у Калеж дэ Франс (1807—1809). 3 1809 выкладаў ва ўнівэрсытэце Грэноблю (з 1818 прафэсар). Быў сябрам Францускага геаграфічнага таварыства.
Пасьля шматгадовай працы над дэшыфроўкай эгіпецкіх герогліфаў у 1822 прачытаў надпіс на Разэцкім камені; распрацаваў прынцыпы дэшыфроўкі і вызначыў пасьлядоўнасьць разьвіцьця эгіпецкага герагліфічнага пісьма (герагліфічнае, гератычнае, дэматычнае). У 1824—1826 вывучаў эгіпецкія помнікі ў музэях Італіі, потым працаваў захавальнікам Эгіпецкага музэю ў Люўры. У 1828—1830 кіраваў экспэдыцыяй у Эгіпет, сабраў і скапіяваў шмат эгіпецкіх тэкстаў, помнікаў і выяваў. У 1831 узначаліў першую ў сьвеце катэдру эгіпталёгіі ў Калеж дэ Франс. Склаў першыя граматыку і слоўнік старажытнаэгіпецкай мовы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Jean-François Champollion // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б https://www.umass.edu/wsp/philology/gallery/champollion.html
- ^ а б http://www.museechampollion-isere.fr/1791-jean-francois-champollion-1790-1832-.htm
- ^ list of professors at Collège de France
- ^ www.aibl.fr (фр.)
- ^ https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/
- ^ www.accademiadellescienze.it (італ.)
- ^ http://www.academiedelphinale.com/images/lettre-mensuelle/lettreAcademieDelphinale-06-juin-juillet-aout-2020.pdf