22 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
22 жні́ўня — 235-ы дзень году (234-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 132 дні.
Падзеі
- 1456 — прынцам Валахіі стаў Улад Дракула, вядомы па легендах аб вампірах
- 1846 — у Мэксыцы аб’яўлена пра аднаўленьне канстытуцыі 1824 году і правядзеньне выбараў. Узьнікла Другая Фэдэральная Рэспубліка Мэксыкі.
- 1846 — выдадзены загад, згодна якога Нью-Мэксыка цалкам уключаная ў склад ЗША
- 1864 — падпісаная Першая Жэнэўская канвэнцыя, створанае таварыства Чырвонага крыжа
- 1926 — у Яганэсбургу, ПАР знойдзенае золата
- 1932 — першыя экспэрымэнты British Broadcasting Company з тэлевізійным вяшчаньнем
- 1941 — Другая сусьветная вайна: нямецкія войскі даходзяць да Ленінграду — пачынаецца блякада Ленінграда
- 1942 — Другая сусьветная вайна: Бразылія абвясьціла вайну Нямеччыне і Італіі
- 1944 — Другая сусьветная вайна: Румынія захопленая СССР
- 1972 — Радэзія выключаная з МАК за расісцкую ўнутраную палітыку
- 1979 — «Led Zeppelin» выпусьцілі свой апошні альбом «In Through the Out Door»
- 1989 — адкрытае першае кальцо Нэптуну
- 1989 — Летува абвясьціла незаконнай анэксію рэспублікі Савецкім Саюзам
- 1991 — пасьля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад кіраваньня, вярнуўся ў Маскву; змоўшчыкі арыштаваныя
- 1992 — Прэзыдэнт Украінскай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні Мікола Плаўюк склаў паўнамоцтвы перад прэзыдэнтам Украіны Леанідам Краўчуком
- 2002 — улады Тайлянду забаранілі выкарыстаньне сланоў для перасоўваньня па гарадзкіх вуліцах
Нараджэньні
- 1760 — Леў XII, папа рымскі
- 1854 — Мілан I, сэрбскі кароль
- 1861 — Ігнат Буйніцкі, беларускі актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч
- 1862 — Клёд Дэбюсі, францускі кампазытар
- 1867 — Максімілян Біхэр-Бэнэр, швайцарскі лекар і дыетоляг
- 1874 — Макс Шэлер, нямецкі філёзаф
- 1880 — Горх Фок, нямецкі пісьменьнік-марыніст, значная фігура нямецкай прыгодніцкай літаратуры
- 1902 — Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка
- 1904 — Дэн Сяопін, кіраўнік КНР з 1976 году
- 1917 — Джон Лі Гукер, амэрыканскі гітарыст і сьпявак
- 1920 — Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 1928 — Карлгайнц Штокгаўзэн, нямецкі кампазытар
- 1939 — Сяргей Казлоў, савецкі пісьменьнік-казачнік, паэт
- 1950 — Анатоль Мяцельскі, беларускі матэматык
- 1963 — Торы Эмас, амэрыканская сьпявачка, піяністка, аўтар песень
- 1964 — Матс Віляндэр, швэдзкі тэнісыст
- 1966 — Эдыўалэй Экінуэй-Эґбэджэй, брытанскі актор, вядомы як Містэр Эка ў сэрыяле «Згубленыя»
- 1971 — Рычард Армітэдж, ангельскі актор
Сьмерці
- 1155 — Каноэ, 76-ы імпэратар Японіі
- 1188 — Кароль Фэрдынанд II Ліёнскі
- 1241 — Рыгор IX, папа рымскі
- 1280 — Мікалай III, папа рымскі
- 1286 — Эрык V Кліпінг, кароль Даніі
- 1350 — Філіп VI, кароль Францыі
- 1485 — Рычард III, кароль Ангельшчыны
- 1494 — Ганс Мэмлінг, бэльгійскі мастак
- 1553 — Джон Дадлі, ангельскі адмірал і палітык
- 1748 — Людвік Францішак Карвацкі, езуіт, прэфэкт, прафэсар філязофіі, матэматыкі й грэцкае мовы, місіянэр
- 1806 — Жан Фраганар, францускі мастак
- 1860 — Аляксандар Габрыель Дэкан, францускі мастак
- 1891 — Ян Нэруда, чэскі журналіст, паэт і пісьменьнік
- 1898 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык
- 1922 — Майкл Колінз, ірляндзкі палітык, змагар за незалежнасьць
- 1978 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык
- 1988 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч; кандыдат філялягічных навук
- 1989 — Аляксандар Якаўлеў, савецкі авіяканструктар
- 1991 — Барыс Пуга, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністар унутраных справаў СССР (1990—1991), чалец Дзяржаўнага камітэту па надзвычайных становішчах СССР
Сьвяты
- Расея: Дзень дзяржаўнага сьцяга