Яганы
Яганы (yámana) | |
Фота 1883 г.
| |
Агульная колькасць | 1690 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Вогненная Зямля |
Мова | ямана |
Рэлігія | культ продкаў |
Блізкія этнічныя групы | кавескар |
Яга́ны (саманазва — я́мана, «жывучыя, людзі»- ягхан) — індзейскі народ у Чылі. Таксама называюцца «ямара» і «тэкуэнчэ». Галоўным чынам, паняцце Фуэгіны (абарыгены Вогненнай Зямлі) раней адносілася толькі да яганаў. Жывуць на востраве Наварына ў паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля. Цяпер іх налічваецца 1690 чалавек[1]. У 1946 годзе на мове ямана (яган)[2] размаўляла не менш за 60 чалавек[3]. Зараз — верагодна некалькі чалавек у Аргенціне; у Чылі — толькі адна Крысціна Кальдэрон[4]. Астатнія яганы перайшлі на іспанскую мову. Шмат хто з лінгвістаў лічыць, што, de facto, мова ямана вымерла.
Асноўныя традыцыйныя заняткі яганаў — паляванне на марскіх сысуноў і птушак; рыбалоўства, збор малюскаў і ядомых водарасцей. Незалежныя дэцэнтралізаваныя абшчыны, нізкі ўзровень сацыяльнай стартыфікацыі. Патрылакальны шлюб, сустракалася палігінія. Былі развітыя мужчынскія рытуалы, ініцыяцыі хлопчыкаў; для міфалогіі былі характэрныя міфы аб паходжанні мужчынскіх рытуалаў, двух братах — культурных героях і інш. Крысціна Кальдэрон, разам са сваёй унучкай Крысцінай Зарага і сястрой Урсулай, выдала ў 2005 годзе кнігу Hai Kur Mamashu Shis («Хачу расказаць вам гісторыю»), у якой былі сабраны казкі, якія расказалі ёй старэйшыя прадстаўнікі племені.
Mamihlapinatapai (зрэдку пішуць mamihlapinatapei) — слова з янагскай мовы. Яно азначана ў Кнізе рэкордаў Гінэса ў якасці «найбольш ёмістага слова» і лічыцца адным з самых цяжкіх для пераклада слоў. Яно азначае «Позірк паміж двумя людзьмі, у якім выказваецца жаданне кожнага ў тым, што іншы стане ініцыятарам таго, чаго жадаюць абодва, але ні адзін не жадае быць першым».
Зноскі
- ↑ Пераважна мецісаў
- ↑ блізкай да мовы кавескар
- ↑ Згодна з дадзенымі экспедыцыі Алехандра Ліпшуца
- ↑ Вядомая сольная спявачка і этнограф-аматар