Шаблон:Выбраны змест/Вашынгтон
Выгляд
Вашынгтон — горад, сталіца Злучаных Штатаў Амерыкі. Афіцыйная назва — акруга Калумбія, з’яўляецца самастойнай тэрыторыяй, якая не ўваходзіць ні ў адзін са штатаў.
Горад быў заснаваны ў 1791 годзе і названы ў гонар Джорджа Вашынгтона, першага амерыканскага прэзідэнта. З 1871 года Вашынгтон разам з Джорджтаўнам і шэрагам іншых абласцей аб’яднаны ў федэральную акругу Калумбія, скарочана D.C., межы якой супадаюць з горадам, таму амерыканцы, каб не блытаць горад з аднайменным штатам на паўночным захадзе краіны, у гутарковай мове звычайна называюць горад «Дзі-Сі» ці «Вашынгтон Дзі-Сі». Размешчаны на паўночным беразе ракі Патомак, мяжуе са штатам Вірджынія на паўднёвым захадзе і штатам Мэрыленд з усіх іншых бакоў (далей…).