Перайсці да зместу

Хусейн Каміль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хусейн Каміль
араб. حسين كامل‎‎
Сцяг1-ы султан Егіпта і Судана
19 снежня 1914 — 9 кастрычніка 1917
Папярэднік тытул заснаваны
Пераемнік Ахмед Фуад I

Нараджэнне 21 кастрычніка 1853(1853-10-21)
Каір
Смерць 9 кастрычніка 1917(1917-10-09) (63 гады)
Каір
Месца пахавання
Род Дынастыя Мухамада Алі
Бацька Ісмаіл-паша[d]
Маці Princess Farial of Egypt[d]
Жонка Ayn-al-Hayat Riffat Hanim[d]
Дзеці Prince Kamal el Dine Hussein[d] і Kadria Hussein[d]
Веравызнанне Іслам, суніцкага толку
Узнагароды
Knight Grand Cross of the Order of Leopold II Імператарскі аўстрыйскі ордэн Франца Іосіфа Order of the Medjidie Order of Osmanieh ордэн Кароны Румыніі ордэн Збавіцеля кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Knight Grand Cross of the Order of the Bath ордэн Мяча ордэн Святых Маўрыкія і Лазара Order of the Nile Order of Muhammad Ali Order of Ismail
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хусейн Каміль (араб. السلطان حسين كامل‎‎) (21 кастрычніка 1853, Каір — 9 кастрычніка 1917, Каір) — султан Егіпта з 19 снежня 1914 па 9 кастрычніка 1917 года, падчас брытанскага пратэктарата над Егіптам.

Хусейн Каміль быў сынам хедыва Ісмаіла-пашы, які кіраваў Егіптам з 1863 па 1879 год. Хусейн Каміль быў абвешчаны султанам Егіпта 19 снежня 1914 года, пасля таго, як 5 лістапада 1914 года акупацыйныя брытанскія войскі зрынулі яго пляменніка, хедыва Абаса Хільмі II. Ізноў створаны Егіпецкі султанат быў абвешчаны брытанскім пратэктаратам. Гэта дэ-юрэ ліквідавала асманскі суверэнітэт над Егіптам, які пасля захопу ўлады ў 1805 годзе Мухамедам Алі быў у значнай ступені намінальным.

Пасля смерці Хусейна Каміля, яго адзіны сын, прынц Камалуд-дзін Хусейн адмовіўся ад прастола і тады ўлада ў султанаце перайшла да яго брата Ахмеда Фуада I[1].

Зноскі

  1. Naguib Mahfouz, Palace Walk (Anchor Books, 1991), p. 12