Трэцяе пакаленне гульнявых сістэм
Частка серыі |
Гісторыя камп’ютарных гульняў |
---|
Эпоха 8-бітных прыставак з'яўляется трэцім пакаленнем гульнявых сістэм і першым пасля крізісу гульнявой індустрыі 1983 года, таксама пераход ад блоквай графікі да спрайтавай, які быў ключавым скачком у гульнявым дызайне. Некаторыя кансолі-папярэднікі таксама ўжывалі 8-бітныя працэсары, аднак «паводле бітаў» хатнія гульнявыя прыстаўкі сталі пазначацца пачынаючы з трэцяга пакалення. Гэта назва стала ўжывацца са з'яўленнем 16-бітных гульнявых кансоляў, што вызначала іх галоўнае адрозненне ад папярэдняга пакалення. Пад канец 3-га пакалення 8-бітныя кансолі састарэлі і ў графіцы, і ў вылічальнай моцы ў параўнанні з 16-бітнымі прыстаўкамі. Найбольш папулярнымі сістэмамі трэцяга пакалення сталі Nintendo Entertainment System, Sega Master System і Atari 7800.
Гульнявыя сістэмы
[правіць | правіць зыходнік]Гульнявая прыстаўка Famicom (скар. ад англ.: family computer — сямейны камп'ютар) стала надзвычай паппулярнай у Японіі. Праз два гады пасля выхаду Famicom кампанія Nintendo прэзентавала яе змененую версію, Nintendo Entertainment System, для Паўночнай Амерыці, дзе прыстаўка стала дамінуючым прадуктам на рынку электронных забаў і адыграла значную ролю ў адраджэнні відэагульнявой індустрыі. У дзевяностыг гадах XX стагоддзя падробныя копіі гэтай сістэмы наваднілі рынкі СНД і дазволілі іх жыхарам дакрануцца да відэагульнявой індустрыі.
Няглкедзячы на дамінаванне NES, на рынку прысутнічалі і іншыя папулярныя кансолі — Sega Master System (якая мела поспех у Бразіліі і Еўропе) і Atari 7800. Акрамя таго, у 1987 годзе ў Японіі пачаліся продажы прыстаўкі Sharp X68000,
У 8-бітную эпоху пабачылі свет першыя ролевыя камп'ютарныя гульні і двухмерныя гульні з відом «збоку», такія як Super Mario Bros. і Sonic the Hedgehog. Многія японскія гульні падчас лакалізацыі для амерыканскага рынку зведалі рэдагаванне і цэнзуру. У гэтым пакаленні былі выпушчаны першыя часткі многіх вядомых гульнявых серый. Сярод іх Super Mario Bros., Prince of Persia, The Legend of Zelda, Dragon Quest, Metroid, Mega Man, Metal Gear, Castlevania, Final Fantasy, Phantasy Star і Bomberman.
Гэтае пакаленне часта называюць першым, бо менавіта ў гэтую эпоху адбылося станаўленне гульнявой індустрыі ў яе сучасным выглядзе.
Першая кансольная вайна
[правіць | правіць зыходнік]У трэцім пакаленні NES была папулярнай гульнявой кансоллю ў свеце дзякуючы ранняму рэлізу і эксклюзіўнасці гульняў для яе (такую ўмову Nintendo ставіла распрацоўшчыкам праектаў для NES). Гэта адмоўна сказалася на колькасці старонніх распрацовак для Sega Master System.
Гульнявыя сістэмы трэцяга пакалення
[правіць | правіць зыходнік]Кансолі
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Famicom/NES | SG-1000 | Master System | Atari 7800 |
---|---|---|---|---|
Вытворца | Nintendo | Sega | Sega | Atari |
Кансоль | ||||
Кошт продажу | ¥14 800 US$199,99 CA$240 |
¥15 000 | ¥24 200 US$199,99 |
US$140,00 |
Дата выхаду | Ліпень 15, 1983 US Кастрычнік 18, 1985 |
JP Ліпень 15, 1983AUS 1983 | Кастрычнік 20 1985 AME Ліпень 1 1986 WW Верасень 1 1987 |
AME Чэрвень 1 1986
WW Верасень 1 1987 |
Носьбіты | Картрыджы і дыскеты (толькі ў Японіі) | Картрыджы і касеты (SG-3000) | Картрыджы і карткі памяці | Картрыджы |
Бэстсэллеры | Super Mario Bros. (пастаўлялася ў камплекце з кансоллю), 40,23 млн.(на 1999 год)[1] Super Mario Bros. 3, 18 млн. (на Май 21, 2003)[2] |
н/д | Hang-On і Safari Hunt (пастаўлялася ў камплекце з кансоллю) | Pole Position II (пастаўлялася ў камплекце з кансоллю)[3] |
Зваротная сумяшчальнасць | Няма | Няма | Sega SG-1000 (толькі для японскіх прыставак) | Atari 2600 |
Аксэсуары (асобна) | н/д | |||
Працэсар | Ricoh 2A03 (на аснове
MOS Technology 6502 |
NEC 780C (апаратны клон Zilog Z80)
3.58 MHz for NTSC, 3.55 MHz for PAL |
NEC 780C (Zilog Z80 clone) 3.57 MHz (3.54 MHz PAL) |
Custom, 6502C (на аснове
MOS Technology 6502) |
Памяць | 2 KB main RAM 2 KB video RAM 256 bytes sprite RAM 28 bytes palette RAM |
16 kB Main RAM 16 kB video RAM |
8 KB main RAM 16 KB video RAM |
4 KB main RAM |
Відэа | 64 sprites (8 per scanline) 256x240 resolution 25 simultaneous colors 53 color palette |
256x192 resolution 32 sprites, maximum of 4 sprites per scanline 16 colors |
128 colors (16 colors with 8 intensity levels each) | Unlimited sprites 320x200 resolution 25 simultaneous colors 256 color palette |
Аўдыё | Mono audio with:
|
Mono audio with:
|
Mono audio with:
|
Mono audio with:
|
Звесткі аб продажах
[правіць | правіць зыходнік]- Nintendo Entertainment System: 61,78 млн прыставак
- Sega Master System: 11.8 млн.
- Atari 7800: 3.77
Партатыўныя кансолі
[правіць | правіць зыходнік]Nintendo's Game & Watch дапамагла стварыць серыю партатыўных гульнявых кансоляў і выпускалася да 1991 года. Большасць гульняў Game & Watch пазней былі перавыдадзены на прыстаўках Nintendo.
-
Nintendo Game & Watch (Released 1980-1991)
Вядомыя гульні трэцяга пакалення
[правіць | правіць зыходнік]ператварылася ў серыю ў
- Super Mario Bros. выпускалася разам з NES і стала самай прадаванай гульнёй за ўвесь час, аж да канца 2009.[5] Бясконцую колькасць перайманняў рабілі і ў наступных пакаленнях.
- The Legend of Zelda ператварылася ў серыю ў 1986.
- Metroid ператварылася ў серыю ў 1986.
- Dragon Quest ператварылася ў серыю ў 1986, і ўтварыла асобны жанр у японскай культуры.
- Final Fantasy стала серыяй у 1987.
- Mega Man 2 была лепшай у серыі ад Capcom. Серыя будзе мець шэраг дадатковых хітоў на NES, і пазней некалькі паспяховых адгалінаванняў.
¹ Nintendo Wars была выпушчана ў Японіі ў часы 8-бітных кансоляў, але ў Паўночнай Амерыцы выйшла толькі падчас шостага пакалкння прыставак пад назвай Advance Wars.
Гд. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Best-Selling Video Games . Guinness World Records. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2006. Праверана 31 студзеня 2008.
- ↑ All Time Top 20 Best Selling Games (21 мая 2003). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2006. Праверана 31 студзеня 2008.
- ↑ Mace, Scott Atari intros advanced game(англ.) // InfoWorld. — InfoWorld Media Group, Inc, 1984. — Т. 6. — № 24. — С. 13. — ISSN 0199-6649.
- ↑ -Sega Emulation Overview - another overview(недаступная спасылка). retrocopy.com. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2010. Праверана 30 красавіка 2010.
- ↑ Getting That "Resort Feel" . Iwata Asks: Wii Sports Resort. Nintendo. — «As it's sold bundled with the Wii console outside Japan, I'm not quite sure if calling it "World Number One" is exactly the right way to describe it, but in any case it's surpassed the record set by Super Mario Bros., which was unbroken for over twenty years.»