Дыцыян
Выгляд
Дыцыян | |
Агульныя | |
---|---|
Традыцыйныя назвы | Дыцыян |
Хім. формула | C2N2 |
Эмпірычная формула | CN |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | газ |
Адн. малек. маса | 52,04 а. а. м. |
Малярная маса | 52,04 г·моль?1 г/моль |
Шчыльнасць | 0,95 г·см?3 (вадкасць, ?21 °C) 2,38 г·л?1 (газ, 0 °C, 1013 mbar) |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -34,3; -28 °C |
Тэмпература кіпення | -21; -20,7 °C |
Ціск пары | 0,49 MPa (20 °C) |
Хімічныя ўласцівасці | |
Растваральнасць у вадзе | 45020 мл/100 мл |
Растваральнасць у этаноле | 23020 мл/100 мл |
Растваральнасць у дыэтылавым эфіры | 50018 мл/100 мл |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 207-306-5 |
SMILES | |
RTECS | GT1925000 |
ChemSpider |
Цыян, дыцыян, (CN)2 — дынітрыл шчаўевай кіслаты, бясколерны газ з рэзкім пахам; tпл −27,8 °C; tкіп −21,15 °C; абмежавана растваральны ў вадзе, лепш — у спірце, эфіры, воцатнай кіслаце.
Хімічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Пры працяглым награванні (400 °C) ператвараецца ў аморфны палімер — парацыян (CN)x: (х = 2000-3000), які пры 800 °C цалкам дэпалімерызуецца. Для цыяну характэрны т. зв. псеўдагалагенныя ўласцівасці: падобна галагенам (хлор, бром) ён узаемадзейнічае з воднымі растворамі шчолачаў:
Мае характэрны пах міндаля.
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]- Атрымліваюць у прамысловасці каталітычным акісленнем сінільнай кіслоты:
- з кіслародам у прысутнасці сярэбранага каталізатара:
- з хлорам на актываваным вугле:
- з дыяксідам азоту:
- У лабараторыі атрымліваюць акісленнем цыянідаў двухвалентнай меддзю Cu(II) у водных рошчынах:
- Дэгідратацыяй дыяміну шчаўевай кіслаты (CONH2)2.
- Утвараецца пры піролізе азотазмяшчальных арганічных злучэнняў і таму ў малых колькасцях утрымоўваецца ў коксавым і даменным газах.
Знаходжанне ў прыродзе
[правіць | правіць зыходнік]Цыян спектраскапічна выяўлены ў каметах, выяўлены ў атмасферы Тытана.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца ў арганічным сінтэзе (атрыманне Аксаміду) і зварванні металаў.
У 1824 годзе нямецкі хімік Фрыдрых Вёлер атрымаў з дыцыяну і вады шчаўевую кіслату.
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]- Ядавіты, але па таксічнасці саступае сінільнай кіслаце (фактар ад 2 да 10) і яе солям — цыянідам. Мяжа ўспрымання чалавекам характэрнага паху «міндаля» ляжыць значна вышэй чым у сінільнай кіслаты, тым не менш цыян з’яўляецца вельмі небяспечным газам. Напачатку адбываецца рэзарбаванне цыяну арганізмам і наступны распад C-C сувязі. Механізм яго таксічнага дзеяння падобны на механізм дзеяння сінільнай кіслаты: блакада трохвалентнага жалеза ў сістэме клетачнага дыхання (Цытахром с-аксідазы) і як вынік кіслародная смерць на клетачным узроўні.
- Гаручы, лёгка запалім, утварае з паветрам выбухныя сумесі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Brotherton Т. К., Lynn J. W., The synthesis and chemistry of cyanogen, «Chemical reviews», 1959, v. 59, ? 5, р. 841
- Arnold F. Holleman, Nils Wiberg: Lehrbuch der Anorganischen Chemie. 102. Auflage, de Gruyter, Berlin 2007, ISBN 978-3-11-017770-1.
- Справочник химика / Редкол.: Никольский Б.П. и др.. — 3-е изд., испр. — Л.: Химия, 1971. — Т. 2. — 1168 с.