Перайсці да зместу

Герці Тэрэза Коры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герці Тэрэза Коры
англ.: Gerty Theresa Cori
Дата нараджэння 15 жніўня 1896(1896-08-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1957(1957-10-26)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Otto Radnitz[d]
Муж Карл Фердынанд Коры
Род дзейнасці біяхімік, псіхолаг, урач, хімік, фізіёлаг, даследчыца
Навуковая сфера біяхімія[1][6] і медыцына[6]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герці Тэрэза Ко́ры, народжаная Ра́дніц (англ.: Gerty Theresa Cori, Герці Тэрэза Радніц-Коры, 15 жніўня 1896, Прага — 26 кастрычніка 1957) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1947 годзе (сумесна з мужам Карлам Коры) «за адкрыццё каталітычнага ператварэння глікагену».[11] Яны падзялілі прэмію пароўну з аргенцінскім фізіёлагам Бернарда Усаем, які адкрыў ролі гармонаў пярэдняй долі гіпофізу ў метабалізме глюкозы.

З'яўляецца членам Нацыянальнай АН ЗША. Скончыла Пражскі ўніверсітэт (1920).

Сумесна з мужам Карлам Коры з'яўляецца аўтарам навуковых прац па абмене вугляводаў, вывучэнні ферментаў.

Адкрылі працэс рэсінтэзу глікагену з малочнай кіслаты (цыкл Коры), выдзелілі глюкоза-1-фасфат («эфір Коры») і ўстанавілі яго ролю ў абмене вугляводаў, раскрылі біяхімічныя механізмы дзеяння інсуліну.[12]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th CenturyRoutledge, 2003. — Vol. 1. — P. 292. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
  2. а б Gerty Theresa Radnitz Cori // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Studenti pražských univerzit 1882–1945
  4. https://www.timesnewspapers.com/webster-kirkwoodtimes/features/glendale-honors-nobel-prize-winners/article_eae27c9b-ee8f-5679-af01-1a95b1acb270.html
  5. https://www.nytimes.com/1957/10/27/archives/dr-gerty-t-cori-biochemist-dead-nobel-prizewinner-in-1947-with.html
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/20000986.html Праверана 25 лютага 2018.
  8. http://www.nsf.gov/about/history/overview-50.jsp Праверана 11 жніўня 2017.
  9. https://www.nsf.gov/nsb/members/former.jsp Праверана 22 лютага 2019.
  10. NNDB — 2002.
  11. The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1947 — вэбсайт Нобелеўскага Камітэту
  12. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 576 с.