Бэці Уайт
Бэці Мэрыён Уайт (англ.: Betty Marion White, 17 студзеня 1922, Оўк-Парк — 31 снежня 2021, Лос-Анджэлес) — амерыканская актрыса, камедыянтка і тэлевядучая, найбольш вядомая па сваіх ролях у тэлесерыяле «Залатыя дзяўчынкі», а таксама ў «Шоу Мэры Тайлер Мур». З 2010 па 2015 год Уайт грала ролю Элкі Астроўскі ў сіткоме «Красуні ў Кліўлендзе», за якую атрымала дзве прэмію Гільдыі кінаакцёраў за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным серыяле і атрымала намінацыю на «Эмі» ў катэгорыі «Найлепшая актрыса другога плану ў камедыйным серыяле» ў 2011 годзе. Яна таксама выпусціла некалькі кніг за перыяд сваёй кар’еры, працягласцю больш за восемдзесят гадоў.
За сваю тэлевізійную кар’еру актрыса была ўзнагароджана шасцю прэмій «Эмі» і дваццаць тры разы была намінавана на ўзнагароду. Яна — адзіная актрыса, якая перамагла ва ўсіх магчымых камедыйных намінацыях прэміі. Яна таксама стала першай жанчынай, якая атрымала ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшы вядучы гульнявога шоу» ў 1983 годзе, і трымае рэкорд па самым працяглым перыядзе паміж намінацыямі — першая была ў 1951 годзе, а апошняя ў 2015 годзе. У 2014 годзе, ва ўзросце 92 гадоў, яна стала найстарэйшым у гісторыі намінантам на «Эмі». Яе ўклад у тэлебачанне быў адзначаны зоркай на Галівудскай алеі славы.
У маі 2010 года Бэці Уайт стала найстарэйшым чалавекам, які стаў вядучым знакамітага шоу «Суботнім вечарам у прамым эфіры», за выступленне ў якім яна таксама атрымала прэмію «Эмі».
Яна была актыўным абаронцам жывёл, яна адзін з зорных заснавальнікаў дабрачыннага фонду «Morris».
Бэці Уайт з’яўлялася ганаровым прэзідэнтам арганізацыі Actors and Others for Animals, у якой брала ўдзел з 1971 года.
Сярод яе кінароляў найбольш вядомыя былі ў фільмах «Лівень» (1998), «Гісторыя пра нас» (1999), «Лэйк Плэсід: Возера страху» (1999), «Прапанова» (2009) і «Зноў ты» (2010).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Tikkanen A. Betty White // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Betty White // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Cordero R. Betty White Dies: Legendary ‘Golden Girls’ Star and Multiple Emmy Award Winner Was 99 — 2021. Праверана 31 снежня 2021.
- ↑ Nelson V. J., Luther C. Los Angeles Times — El Segundo: 1881. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 31 снежня 2021.