Перайсьці да зьместу

30 сьнежня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
сьнежань
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31          
2024 год
Усе дні

30 сьне́жня — 365-ы дзень году (364-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 2 дні.

  • 1842 — у дачыненьні да Беларусі ўпершыню быў ужыты расейскі імпэрскі тэрмін «Северо-Западный край». Новы тэрмін аб’ядноўваў Віленскую, Віцебскую, Гарадзенскую, Ковенскую, Магілёўскую і Менскую губэрні.
  • 1917 — у ноч з 30 на 31 сьнежня ў Менску бальшавікі штыхамі і кулямётамі разагналі Першы Ўсебеларускі зьезд. Менавіта ў гэтую ноч Зьезд прыняў рэзалюцыю аб дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі. Адразу пасьля гэтага ў залю гарадзкога тэатру ўварваліся салдаты і пачалі разгон Зьезду.
  • 1922 — БССР была ўключаная ў склад СССР
  • 1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Летувою
  • 2016 — набыў моц Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь
  • у Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Сьцяпан. Гэты дзень быў адметны тым, што сканчаўся тэрмін службы парабкаў: «На сьвяты Сьцяпан кожны сам сабе пан», «На сьвятога Сьцяпана знайду другога пана».