28 красавіка
Выгляд
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
28 красавіка́ — 119-ы дзень году (118-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 248 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1512 — у бітве пад Вішняўцом супольнае войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага пад камандай гетмана Канстантына Астроскага перамагло татарскае войска крымскага хана Мэнглі-Гірэя
- 1794 — жыхары Горадні далучыліся да паўстаньня Т. Касьцюшкі
- 1814 — Напалеона выслалі на востраў Эльба
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: пад вёскаю Пятровічы (цяпер у межах Менску) адбылася няўдалая бітва мясцовых паўстанцаў з рэгулярнымі часткамі расейскага войска
- 1914 — у ЗША запатэнтавалі паветраны кандыцыянэр
- 1918 — Народны сакратарыят Беларускае Народнае Рэспублікі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнае і абавязковае ў Беларусі і прыняў пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту
- 1919 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Беларуская думка»
- 1939 — Гітлер абвясьціў пра разрыў акту ненападу зь міжваеннай Польскай Рэспублікаю
- 1956 — улады СССР зьнялі з дэпартаваных народаў статус спэцпасяленцаў
- 1983 — Палыкавіцкая крыніца атрымала статус помніка прыроды Беларусі
- 1994 — абраньне першага складу Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь
- 2001 — Дэніс Тыта зрабіўся першым у гісторыі касьмічным турыстам
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1442 — Эдуард IV, кароль Англіі
- 1839 — Мсьціслаў Камінскі, беларускі этнограф, фальклярыст і публіцыст
- 1859 — Кіпрыян Кандратовіч, расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР
- 1886 — Мікалай Міхалап, мастак-кераміст, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі ў 1939—1941 гадах.
- 1892 — Альбін Дзяконскі, польскі паэт
- 1906 — Курт Гёдэль, амэрыканскі матэматык
- 1949 — Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар
- 1956 — Уладзімер Літвін, украінскі палітык, лідэр Блёку Літвіна, кіраўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны
- 1956 — Антаніна Хатэнка, беларуская паэтка, журналістка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1813 — Міхаіл Кутузаў, расейскі палкаводзец, генэрал-фэльдмаршал
- 1831 — Каспар Цецішоўскі, магілёўскі арцыбіскуп і мітрапаліт усіх рыма-каталіцкіх касьцёлаў у Расейскай імпэрыі
- 1883 — Уладзімер Кавалеўскі, беларускі прыродазнаўца, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталёгіі, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў
- 1900 — Францішак Багушэвіч, беларусі паэт
- 1944 — Ільдэфонс Бобіч, каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, прыхільнік беларускай мовы ў касьцёле
- 2005 — Эрык дэ Савэнтхэм, нямецкі каталіцкі дзяяч
- 2007 — Карл Фрыдрых фон Вайцзэкер, нямецкі фізык і філёзаф
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 красавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў