1 красавіка
Выгляд
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
1 красавіка́ — 92-і дзень году (91-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 275 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 527 — пачатак кіраваньня імпэратара рымскага Юстыніяна І
- 1557 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», паводле якой пачалося правядзеньне зямельнай рэформы ў Вялікім Княстве Літоўскім
- 1579 — кароль і вялікі князь Стэфан Баторы заснаваў Віленскі ўнівэрсытэт
- 1778 — Новаарлеанскі бізнэсмэн прыдумаў знак даляра — $
- 1875 — брытанская газэта «Таймз» першаю ў сьвеце надрукавала прагноз надвор’я на тыдзень
- 1891 — мастак Поль Гаген выехаў з Францыі на Таіці
- 1858 — Навазыбкаў (Севершчына) атрымаў свой першы герб
- 1919 — распачалося паўстаньне жыхароў мястэчка Мір супраць улады бальшавікоў
- 1955 — адкрыты Бойніцкі заапарк
- 1976 — заснаваньне ў ЗША прадпрыемства «Эпл Кампутар»
- 1979 — ператварэньне Ірану ў ісламскую рэспубліку на падставе рэфэрэндуму 29—30 сакавіка
- 2004 — запрацаваў паштовы сэрвіс Gmail кампаніі Google
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1431 — Франсуа Віён, францускі паэт (дата прыкладная)
- 1640 — Жыгімонт Казімер Ваза, адзіны сын вялікага князя й караля Ўладзіслава Вазы й ягонае пешае жонкі Цэцэліі Рэнаты Габсбург
- 1809 — Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік украінскага паходжаньня
- 1815 — Ота фон Бісмарк, першы канцлер Нямецкай імпэрыі
- 1846 — Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863—1864
- 1862 — Адам Багдановіч, беларускі этнограф, фальклярыст, мэмуарыст
- 1873 — Сяргей Рахманінаў, расейскі кампазытар
- 1877 — Васіль Захарка, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі
- 1901 — Сяргей Пясэцкі, адзін з найбольш яскравых польскіх пісьменьнікаў беларускага паходжаньня XX стагодзьдзя
- 1929 — Мілан Кундэра, чэскі пісьменьнік
- 1939 — Анатоль Федарук, беларускі навуковец, біёляг
- 1940 — Уладзімер Басалыга, беларускі і савецкі графік
- 1947 — Алесь Жук сучасны беларускі пісьменьнік
- 1956 — Уладзімер Агрызка, украінскі палітык і дыплямат, Міністар замежных справаў Украіны
- 1956 — Сяргей Антончык беларускі палітык
- 1985 — Алена Беркава расейская порнаакторка, сьпявачка, акторка кіно, тэлевядучая
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1455 — кардынал Зьбігнеў Алясьніцкі, польскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч
- 1548 — Жыгімонт I Стары, вялікі князь літоўскі і кароль польскі
- 1917 — Скот Джоплін: амэрыканскі музыка і кампазытар
- 1922 — Карл I Габсбург, апошні імпэратар Аўстра-Вугорскай імпэрыі
- 1939 — Антон Макаранка, украінскі пісьменьнік («Пэдаґаґічная паэма», «Сьцягі на вежах»), пэдаґоґ
- 1968 — Леў Ландаў, савецкі фізык, акадэмік АН СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы 1962 году
- 1976 — Макс Эрнст, франка-нямецкі мастак, скульптар, адзін з заснавальнікаў сюррэалістычнага напрамку ў сучасным мастацтве
- 1981 — Агнія Барто, расейская савецкая пісьменьніца, аўтар вершаваных твораў для дзяцей
- 2007 — Юзэфа Тарасевіч, дзяячка беларускае грэка-каталіцкае царквы ў ЗША, сястра япіскапа Ўладзімера Тарасевіча
- 2009 — Марыя Крысьціна Сапега, польская грамадзкая дзяячка
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Беларусі адзначаецца Дзень жартаў. Гісторыя гэтага сьвята бярэ пачатак з рымскага Prima aprilis. Менавіта пад такой назвай адзначала яго шляхта старажытнае Беларусі. Што да люду паспалітага, дык ён пачаў сьвяткаваць Дзень сьмеху менавіта 1 красавіка ў Савецкім Саюзе, і далучыўся такім чынам да расейскае традыцыі. Ва ўласнабеларускай традыцыі такога сьвята не было, а днём вясёлага шкодніцтва спрадвеку лічылася Купальле. Тады гарэзьлівая моладзь за ноч рабіла ў вёсцы сапраўдны вэрхал і катала з гары запаленыя колы
- Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Зарэчча