19 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
19 жні́ўня — 232-і дзень году (231-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 135 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1493 — Максыміліян I Габсбург стаў кайзэрам Сьвяшчэннай Рымскай Імпэрыі
- 1587 — Жыгімонт III Ваза абвешчаны вялікім князем літоўскім і каралём польскім
- 1848 — газэта «The New York Herald» апублікавала першае паведамленьне аб знойдзеным у Каліфорніі золаце
- 1925 — у Вільні пачалося выданьне газэты «Жыцьцё беларуса»
- 1960 — першы ў гісторыі палёт у космас жывых істот з пасьпяховым вяртаньнем на Зямлю: у СССР быў выведзены на арбіту «Спутник-5». 20 жніўня ён пасьпяхова вярнуўся на Зямлю
- 1967 — Pink Floyd упершыню патрапілі ў ангельскі гіт-парад найлепшых альбомаў са сваёй дэбютнай пласьцінкай The Piper at the Gates of Dawn
- 1991 — спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўшчыкі адхілілі ад улады Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1631 — Джон Драйдэн, ангельскі паэт, драматург
- 1745 — Юган Готліб Ган, швэдзкі хімік і мінэроляг, першаадкрывальнік мэталёвага мангану
- 1819 — Юліюс ван Зёлен ван Ніевэльт, прэм’ер-міністар Нідэрляндаў
- 1831 — Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863 году
- 1889 — Людвік Вольнік, польскі ўрадовец, інжынэр
- 1893 — Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп
- 1912 — Барыс Мікуліч, беларускі пісьменьнік, празаік, крытык
- 1917 — Міхаіл Гармоза, савецкі вайсковец
- 1921 — Джын Родэнбэры, амэрыканскі сцэнарыст і прадусар
- 1921 — Рут Ўолер, амэрыканская місіянэрка, чалец беларускай місіі ЮННРА
- 1937 — Аляксандар Вампілаў, расейскі драматург
- 1946 — Біл Клінтан, 42-гі прэзыдэнт ЗША
- 1951 — Джон Дыкан, ангельскі музыка, бас-гітарыст гурту Queen
- 1969 — Альгерд Невяроўскі, вядомы беларускі журналіст
- 1969 — Мэт’ю Пэры, канадзка-амэрыканскі актор і комік
- 1984 — Алясандра Матры, італьянскі футбаліст
- 1987 — Рычард Стырман, ангельскі футбаліст
- 1991 — Аляксандар Дарожка, беларускі біятляніст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 14 — Актавіян Аўгуст, першы імпэратар Рымскай імпэрыі
- 1506 — Аляксандар Ягелончык, вялікі князь літоўскі з 20 ліпеня 1492, кароль Польшчы з 12 сьнежня 1501
- 1580 — Андрэа Палядыё, італьянскі архітэктар
- 1662 — Блез Паскаль, францускі матэматык, фізык і філёзаф
- 1856 — Шарль Фрэдэрык Жэрар, францускі хімік
- 1923 — Вільфрэда Парэта, італьянскі інжынэр, сацыёляг ды эканаміст
- 1943 — Ёсіф Воўк-Левановіч, беларускі мовазнавец
- 1947 — Самуіл Агурскі, беларускі і габрэйскі гісторык
- 1957 — Дэвід Бомбэрг, брытанскі мастак
- 1968 — Джордж Гамаў, амэрыканскі фізык-тэарэтык расейскага паходжаньня
- 2005 — Валянтын Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч на эміграцыі
- 2008 — Міхаіл Мукасей, савецкі выведнік у ЗША
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- у Праваслаўнай царкве — Перамяненьне Панскае
- Аўганістан — Дзень Незалежнасьці