16 сакавіка
Выгляд
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
16 сакавіка́ — 76-ы дзень году (75-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 291 дзень.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 37 — насуперак запавету памерлага Тыбэрыюса сэнат абвясьціў імпэратарам рымскім Калігулу
- 1521 — партугальскі мараплавец Фэрнан Магелан у часе падарожжа вакол сьвету дасягнуў берагоў сучасных Філіпінаў
- 1707 — шляхам аб’яднаньня Ангельшчыны і Шатляндыі ўтварылася Каралеўства Вялікабрытанія
- 1813 — Прусія аб’явіла вайну Напалеону
- 1815 — Вільгельм I становіцца каралём Нідэрляндаў
- 1919:
- у ЗША ўпершыню выпрабавалі бяздротавы тэлефон для перамоваў з самалётам
- у Горадні выйшаў першы нумар газэты «Бацькаўшчына»
- 1926 — Робэрт Годард правёў пасьпяховае выпрабаваньне першае ракеты на вадкім паліве
- 1954 — дзеячамі беларускай эміграцыі было заснавана Англа-беларускае таварыства
- 1960 — у Нью-Ёрку прэзэнтавалі першы аўтамабіль на сонечных батарэях
- 1996 — Каморскія астравы: прэзыдэнтам краіны абраны Такі
- 2003 — у Менску адбыўся I Усебеларускі сход інтэлігенцыі, утварылася Рада беларускае інтэлігенцыі
- 2014 — прайшоў рэфэрэндум, па выніках якога Крым далучылі да Расейскай Фэдэрацыі. Усясьветная супольнасьць не прызнала рэфэрэндум легітымным.
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1738 — Юзэф Казімер Касакоўскі, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай
- 1751 — Джэймз Мэдысан, чацьверты прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі
- 1757 — Ёсіп Казлоўскі, беларускі кампазытар, які быў таксама настаўнікам музыкі Міхала Клеафаса Агінскага
- 1890 — Саламон Міхоэлс, тэатральны актор і рэжысэр
- 1916 — Цутому Ямагуці — японец, адна зь нешматлікіх асобаў, якія перажылі абодва атамныя бамабваньні Хірасімы і Нагасакі
- 1939 — Уладзімер Лабуноў, беларускі навуковец і дыплямат
- 1940:
- Бэрнарда Бэрталучы, італьянскі кінарэжысэр.
- Сяргей Плева, польскі грамадзкі й палітычны дзеяч, актыўны дзеяч беларускае дыяспары ў Польшчы
- 1946 — Мікалай Кірычэнка, беларускі актор
- 1953 — Рычард Столман, заснавальнік руху вольнага праграмнага забесьпячэньня
- 1964:
- Міхал Анемпадыстаў, вядомы як дызайнэр, фатограф, графік, паэт, публіцыст.
- Уладзімер Давыдоўскі, беларускі журналіст, літаратар і музыка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 37 — Тыбэрыюс, рымскі імпэратар
- 1703 — Эрык Дальбэрг, швэдзкі ваенны інжынэр і мастак-баталіст
- 1940 — Сэльма Лагерлёф, швэдзкая пісьменьніца
- 1945 — Марыс Альбвакс, францускі філёзаф і сацыёляг, стваральнік канцэпцыі калектыўнай памяці
- 2000 — Павал Пруднікаў, беларускі пісьменьнік
- 2010 — Алена Таірава, беларуская і расейская шахматыстка
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]16 сакавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў