Перайсьці да зьместу

Эдмантан Ойлерз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдмантан Ойлерз
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна Канада
Горад Эдмантан, Албэрта
Заснаваны 1972
Стадыён Rexall Place
Колеры сіні, аранжавы і белы
              
Гісторыя

Ранейшыя назвы:

  • Албэрта Ойлерз (1972—1973)
  • Эдмантан Ойлерз (1973 — цяпер)
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт nhl.com/oilers

Эдмантан Ойлерз (па-ангельску: Edmonton Oilers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ). Клюб месьціцца ў горадзе Эдмантан, правінцыя Албэрта, Канада. Клюб паўстаў у 1971 годзе і быў адным з дванаццаці стваральнікаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). Ужо ў 1979 годзе па збанкрутаваньні лігі каманда далучылася да НХЛ, дзе пяць разоў выйгравала Кубак Стэнлі. Гэтыя перамогі пераважна прыпалі на 1980-я гады. Важным хакеістам таго часу быў канадзец зь беларускімі каранямі Ўэйн Грэцкі.

Акрамя «Ойлерз» у канадзкім штаце Албэрта базуецца яшчэ адна франшыза НХЛ, вядомая як «Калгары Флэймз». Праз геаграфічную блізкасьць паміж клюбамі маецца суперніцтва, якое мае назву Бітва за Алэбурту[2].

«Эдмантан Ойлерз» паўстаў 1 лістапада 1971 году як першая франшыза навастворанай Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). Першымі ўладальнікамі клюбу Біл Гантэр і ягоны партнэр доктар Чарлз Алард[3]. Гантэр таксама валодаў юніёрскім клюбам «Эдмантан Ойл Кінгс»[4] і заснаваў Канадзкую галоўную юніёрскую хакейную лігу, якая цяпер вядомая як Заходняя хакейная ліга[4]. Гантэр спачатку жадаў стварыць клюб дзеля ўдзелу ў Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ), але кіраўніцтва НХЛ адмовіла яму ў франшызе. Менавіта таму сябе прадпрымальнік пастанавіў запачаткаваць новую лігу, як канкурэнта НХЛ. Новы клюб атрымаў назву «Эдмантан Ойлерз», бо такой мянушкай за звычай менавалі ягоны юніёрскі клюб у 1950-х і 1960-х гадах[5]. Гантэр ня толькі быў уладальнікам «Ойлер» але часам і трэнаваў яго ў некаторыя сэзоны 1970-х гадоў.

Пасьля таго, як наваствораны клюб «Калгары Бронкас», які меўся гуляць у СХА, перад пачаткам сэзону лігі быў вымушаны пераехаць у Кліўлэнд. У адказ «Эдмантан Ойлерз» зьмяніла назву на «Албэрта Ойлерз», бо плянавала гуляць свае хатнія матчы ў Эдмантане і Калгары. Невядома чаму клюб пайшоў на такі крок. Існуюць меркаваньні, што гэты было зроблена зь фінансавых чыньнікаў, альбо каб захаваць магчымасьць вярнуць калі-небудзь СХА ў горад. Аднак, пляны ня спраўдзіліся, і «нафтавікі» ўсе свае хатнія матчы згулялі на арэне Эдмантан-Гардэнз, пасьля чаго вярнуліся да пачатковай назвы «Эдмантан Ойлерз»[6]. Эдмантанцкі клюб перамог ва ўступным матчы СХА супраць «Атавы Нэшналз» зь лікам 7:4[7].

«Ойлерз» прыцягваў прыхільнікаў такімі гульцамі, як то абаронцам і капітанам Элам Гамілтанам, брамнікам Дэйвам Драйдэнам і нападнікамі Блэрам Макдональдам і Білам Флэтам. У 1976 годзе да шэрагаў каманды далучыўся нападнік Глен Сатэр[8]. За «Ойлерз» ён згуляў толькі адзін сэзон, але апасьля быў прызначаны трэнэрам. Цягам наступных 23 гадоў Сатэр працаваў у структуры клюбу[9]. Не зважаючы на тое, што гульнявыя вынікі клюбу былі пасярэднікі большую частку часу выступаў у СХА, але гэта быў даволі стабільны і наведвальны клюб паводле стандартаў лігі. У 1976 годзе Гантэр і Алард прадалі франшызу ванкувэрскаму бізнэсоўцу Нэлсану Скальбаніі[10] У хуткім часе Скальбанія прыцягнуў мясцовага прадпрымальніка Пітэра Поклінгтана ў якасьці партнэра, а потым прадаў яму ўсю сваю долю ў наступным годзе. У 1978 годзе «Ойлерз» згулялі свой найлепшы сэзон у СХА, дзякуючы таму, што Поклінгтан запрасіў у каманду Ўэйна Грэцкі[11], а з былого клюбу Скальбаніі «Індыянапаліс Рэйсэрз» да каманды далучыліся брамнік Эдзі Міё і форвард Пітэр Дрыскал[12]. Тым ня менш, эдмандцы ня здолелі здабыць перамогу ў лізе, зьведаўшы паразу ад «Вініпэг Джэтс». Гулец «нафтавікоў» Дэйв Сэмэнка закінуў апошнюю шайбу ў гісторыі СХА.

У сэзоне 1979—1980 гадоў адразу чатыры клюбы з СХА далучыліся да НХЛ. Акрамя «Эдмантану Ойлерз» імі былі «Гартфард Ўэйлерз», «Квэбэк Нордыкс» і «Вініпэг Джэтс». Згодна з дамовамі аб далучэньня да лігі «Ойлерз» страцілі амаль усіх сваіх гульцоў, бо клюб меў захаваць толькі двух сваіх брамнікаў і двух палявых гульцоў[13], астатнія хакеісты мусілі прайсьці праз драфт. Ўэйн Грэцкі меў быць пераабраны цераз звычайны драфт НХЛ, але Поклінгтан здолеў захаваць хакеіста, склаўшы зь ім 21-гадовы працоўны кантракт[14].

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
30 Сьцяг Канады Кэлвін Пікард 15.04.1992 35 Сьцяг Канады Аліўе Радрыг 06.07.2000
74 Сьцяг Канады Ст’юарт Скінэр 01.11.1998
Абаронцы
2 Сьцяг Канады Эван Бушар 20.10.1999 14 Сьцяг Швэцыі Матыяс Экгольм 24.05.1990
25 Сьцяг Канады Дарнэл Нэрз 04.02.1995 27 Сьцяг Канады Брэт Кулак 06.01.1994
44 Сьцяг Канады Джош Браўн 21.01.1994 49 Сьцяг ЗША Тай Эмбэрсан 23.05.2000
51 Сьцяг Канады Трой Стэчэр 07.04.1994
Нападнікі
8 Сьцяг Канады Дрэйк Каджула 20.06.1994 10 Сьцяг ЗША Дэрэк Райн 29.12.1986
13 Сьцяг Швэцыі Матыяс Янмарк 08.12.1992 18 Сьцяг Канады Зак Гайман 09.06.1992
19 Сьцяг Канады Адам Энрык 06.02.1990 28 Сьцяг Канады Конар Браўн 14.01.1994
29 Сьцяг Нямеччыны Леан Драйзайтль 27.10.1995 33 Сьцяг Швэцыі Віктар Арвідсан 08.04.1993
48 Сьцяг Канады Ноа Фільп 31.08.1998 53 Сьцяг Канады Джэф Скінэр 16.05.1992
62 Сьцяг Канады Рафаэль Лявуа 25.09.2000 90 Сьцяг Канады Коры Пэры 16.05.1985
92 Сьцяг Расеі Васіль Падколзін 24.06.2001 93 Сьцяг Канады Раян Ньюджэнт-Гопкінз 12.04.1993
97 Сьцяг Канады Конар Макдэйвід 13.01.1997
  1. ^ https://www.nhl.com/oilers/news/release-oilers-relieve-woodcroft-manson-hire-knoblauch
  2. ^ Spector, Mark (2015). «The Battle of Alberta: The Historic Rivalry Between the Edmonton Oilers and the Calgary Flames». McClelland & Stewart.
  3. ^ Riess, Steven A. (26.03.2015). «Sports in America from Colonial Times to the Twenty-First Century: An Encyclopedia: An Encyclopedia». Routledge. — ISBN 9781317459477.
  4. ^ а б «WHL History». Western Hockey League.
  5. ^ MacNeil, Rob (17.09.2010). «What’s in a name?». Sportsnet.
  6. ^ «Northlands Coliseum». Ballparks.
  7. ^ Bonanno, Rocky (22.06.2009). «WHA and NHL merged 30-years ago». NHL.
  8. ^ Pelletier, Joe. «Glen Sather». Greatest Hockey Legends.
  9. ^ «Glen Sather». Legends of Hockey.
  10. ^ Stewart, Monte (2004). «Calgary Flames: Fire on Ice». Heritage House Publishing Co. — ISBN 9781551537948.
  11. ^ «Edmonton Oilers acquire Wayne Gretzky, Peter Driscoll and Eddie Mio from Indianapolis Racers for $825,000». Edmonton Journal.
  12. ^ «Eddie Dario Mio». Legends of Hockey.
  13. ^ «1979 NHL Expansion Draft». The Home of the Oilers.
  14. ^ McCurdy, Bruce (26.01.2010). «„Happy birthday, Wayne“: the 21-year, personal services contract». The Copper and Blue.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз