Чыкага Блэкгокс
Чыкага Блэкгокс | |
Дывізіён | Цэнтральны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Чыкага, Іліной |
Заснаваны | 1926 |
Стадыён | Юнайтэд Сэнтар |
Колеры |
чырвоны, чорны і белы |
Гісторыя |
Ранейшыя назовы:
|
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | blackhawks.nhl.com (анг.) |
«Чыкага Блэкгокс» (па-ангельску: Chicago Blackhawks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Чыкага, штат Іліной, ЗША. Пяціразовы ўладальнік Кубка Стэнлі. Клюб быў заснаваны ў 1926 годзе і адносіцца да гэтак званай «арыгінальнай шасьцёрцы» камандаў, дзе акрамя іх таксама ёсьць «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз», «Таронта Мэйпл Ліфс», «Бостан Бруінз» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Пачынаючы з 1994 году клюб свае хатнія матчы праводзіць на арэне «Юнайтэд Сэнтар», да гэтага на працягу 65 гадоў каманда гуляла на Чыкагаўскім стадыёне[2].
Першапачатковым уладальнікам клюбу быў Фрэдэрык Маклафлін, які валодаў клюбам да сваёй сьмерці ў 1944 годзе. Падчас свайго кіраваньня Фрэдэрык зьмяніў шмат трэнэраў, але атрымаў 2 Кубка Стэнлі. Пасьля клюб належыў сям’і Норыс, якія былі, таксама, уладальнікамі Чыкагаўскага стадыёну, аднак і мелі акцыі некаторых іншых клюбаў НХЛ.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 траўня 1926 году НХЛ ухваліў пашырэньне франшызы для Чыкага. Новую каманду мусіў стварыць сындыкат, ачолены колішняй зоркай амэрыканскага футболу Гантынгтанам Гардўікам. На сустрэчы Гардўік зладзіў куплю гульцоў каманды «Портлэнд Роўзбадс» з Заходняй хакейнай лігі за 100 тысяч даляраў, якія атрымаў прэзыдэнт лігі Фрэнк Патрык[3]. Аднак ужо празь месяц група Гардўік запрадала каманду чыкагаўскаму кававаму магнату Фрэдэрыку Маклафліну[4].
Маклафлін быў камандзірам 333-м батальёну кулямётнікаў з 86-й стралковай дывізіі за час Першай сусьветнай вайны[5]. Ягоная дывізія мела мянушку Блэк Гок, атрыманай у гонар знакамітага індзейскага правадыра Чорнага Каршуна[6], які пакінуў адбітак у гісторыі Іліною[5]. Маклафлін назваў новую хакейную каманду ў гонар свайго вайсковага падраздзяленьня, але, такім чынам, ушанаваў памяць і індзейскага лідэра. Першапачаткова назва клюбу пісалася ў два словы «Блэк Гокс», але ў 1986 годзе клюб афіцыйна пачаў менавацца як «Блэкгокс», базуючыся на арыгінальных дакумэнтах франшызы[7].
«Блэк Гокс» дэбютавалі ў лізе ў сэзоне 1926—1927 гадоў, куды трапілі поруч зь іншымі навастворанымі камандамі, як то «Дэтройт Кугарз» (цяпер гэта «Дэтройт Рэд Ўінгс») і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Маклафлін гуляў вельмі актыўную ролю ў кіраваньні камандай, не зважаючы на тое, што аніколі ня меў быў да таго досьведу ў хакеі. Ён загадзіў на працу Біла Тобіна, былога брамніка, які гуляў у Заходняй хакейнай лізе, у якасьці памочніка, але асабіста кіраваў камандай. Ён таксама быў апантаны ў прасоўваньні гульцоў з ЗША. Гэтак пры ім «Чыкага Блэк Гокс» сталі першай камандай НХЛ з выключана амэрыканскім складам[5]. Свой першы матч дружына згуляла 17 лістапада 1926 году супраць каманды «Таронта Сэнт-Патрыкс» у Чыкага-Калізэі. Тая сустрэча скончылася перамогаў чыкагаўцаў зь лікам 4:1, а колькасьць гледачоў дэбюту перавышала 7 тысяч чалавек[4].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
33 | Дру Камэса | 19.07.2002 | 34 | Пэтар Мразэк | 14.02.1992 | ||
39 | Ляран Брасуа | 23.03.1993 | 40 | Арвід Сёдэрблям | 19.08.1999 | ||
Абаронцы | |||||||
4 | Сэт Джонз | 03.10.1994 | 5 | Конар Мэрфі | 26.03.1993 | ||
25 | Алек Мартынэс | 26.07.1987 | 41 | Айзэк Філіпс | 28.09.2001 | ||
42 | Нолан Алан | 28.04.2003 | 44 | Ўаят Кайзэр | 31.07.2002 | ||
55 | Арцём Леўшуноў | 28.10.2005 | 72 | Алекс Уласік | 05.06.2001 | ||
78 | Ты Джэй Бродзі | 07.06.1990 | |||||
Нападнікі | |||||||
8 | Раян Даната | 09.04.1996 | 15 | Крэйг Сьміт | 05.09.1989 | ||
16 | Джэйсан Дыкінсан | 04.07.1995 | 17 | Нік Фаліна | 31.10.1987 | ||
22 | Джоўі Андэрсан | 19.06.1998 | 23 | Філіп Курашоў | 12.10.1999 | ||
59 | Тайлер Бэртуццы | 24.02.1995 | 71 | Тэйлар Гол | 14.11.1991 | ||
73 | Люкас Райхэль | 17.05.2002 | 77 | Патрык Марун | 23.04.1988 | ||
84 | Лэндан Слэгерт | 25.06.2002 | 86 | Тэўва Тэравяйнэн | 11.09.1994 | ||
89 | Андрэас Атанасію | 06.08.1994 | 91 | Фрэнк Назар | 14.01.2004 | ||
95 | Ільля Міхееў | 10.10.1994 | 98 | Конар Бэдард | 17.07.2005 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.espn.com/nhl/story/_/id/34143317/chicago-blackhawks-expected-hire-montreal-canadiens-assistant-luke-richardson-coach-source-confirms
- ^ Horn, Toby (2002). «Blackhawks». Stadiums 2 (1): 56–80.
- ^ Jenish 2013. С. 46—47.
- ^ а б Jenish 2013. С. 52.
- ^ а б в «The McLaughlin Years». United Center.
- ^ Briggs, Richard A. (1954). «Black Hawks Over The Danube: The History of the 86th Infantry Division in World War II». Louisville, KY: Western Recorder. — С. 7.
- ^ Diamond, Dan (1991). «The Official National Hockey League 75th anniversary commemorative book». Toronto, Ontario: McClelland & Stewart. — С. 291. — ISBN 0-7710-6727-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jenish, D’Arcy The NHL: 100 Years of On-Ice Action and Boardroom Battles. — Random House LLC, 2013. — ISBN 9780385671477
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз