Флорыда Пантэрз
Флорыда Пантэрз | |
Дывізіён | Атлянтычны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Санрайз, Флорыда |
Заснаваны | 1993 |
Стадыён | BankAtlantic Center (19 250) |
Колеры |
чырвоны, сіні, залаты і белы |
Гісторыя | Флорыда Пантэрз (1993 — цяпер) |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | panthers.nhl.com (анг.) |
Флорыда Пантэрз (па-ангельску: Florida Panthers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Санрайз, штат Флорыда, ЗША. «Пантэрз» запачаткавалі свае выступы ў НХЛ з сэзону 1993—1994 гадоў. У першы ж сэзон яны ўсталявалі рэкорд паводле найбольшай колькасьці здабытых пунктаў сярод камандаў-навакоў. Гэты рэкорд быў перасягнуты «Вэгас Голдэн Найтс» у сэзоне 2017—2018 гадоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 сьнежня 1992 году ўладальнік сеткі крамаў Blockbuster Ўэйн Гайзэнга атрымаў права стварыць клюб НХЛ у Маямі[2]. У той жа дзень такое ж права, але на каманду ў Анагайме, атрымала кампанія Walt Disney. На той час Гайзэнга ўжо валодаў спартовымі клюбамі, гэтак у ягонай уласнасьці быў бэйсбольны клюб «[[Маямі Марлінз|Флорыда Марлінз» ды доля ў клюбе амэрыканскага футболу «Маямі Долфінз». З стварэньнем хакейнага клюбу Гайзэнга мусіў сплаціць успутны ўнёсак у памеры 50 мільёнаў даляраў. Гайзэнга абвесьціў, што каманда будзе гуляць на Маямі-Арэне, падзяляючы будынак з «Маямі Гіт» Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, пакуль ня будзе пабудаваная новая арэна[3].
20 красавіка 1993 году на адмысловай канфэрэцыі была агалошаная назва каманды «Флорыда Пантэрз», а дырэктарам клюбу быў прызначаны колішні генэральны мэнэджар «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Біл Торы. Назва клюбу адсылае да зьнікальнага віду каціных флорыдзкай пумы, арэал якой ахоплівае флорыдзкі рэгіён Эвэрглэйд[4]. Пасьля таго, як былі зробленыя лягатыпы і форма, кіраўніцтва клюбу 15 чэрвеня агалосіла аб спансаваньні ахоўных запаведнікаў, дзе жыве згаданая пума[5].
Новая франшыза далучылася да НХЛ у сэзоне 1993—1994 гадоў поруч з клюбам «Майці Дакс оф Анагайм». Дзеля фармаваньня складоў клюбаў быў зладжаны адмысловы драфт пашырэньня, які праходзіў у Квэбэку[6]. Сярод зорак навастворанай каманды вылучаліся колішні брамнік «Нью-Ёрк Рэйнджарз» Джон Ванбісбрук, малады Роб Нідэрмаер і бамбардзір Скот Мэланбі, які ва ўступным сэзоне закінуў 30 шайбаў[7]. Свой першы матч, які ладзіўся на коўзанцы «Чыкага Блэкгокс», флорыдцы згулялі ўнічыю зь лікам 4:4. Першую перамогу каманда здабыла ў матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг». Той матч ладзіўся на бэйсбольнай арэне Тандэрдом, а матч наведалі 27 227 гледачоў. Пачатковы сэзон «пантэраў» быў самым пасьпяховым сярод навакоў усіх часоў на той момант, але гэтага ўсё адно не хапіла дзедя прасоўваньня ў плэй-оф Кубка Стэнлі[8]. Такі вынік быў зьвязаны з абарончым стылем гульні каманды, які, аднак, шырока крытыкаваўся[9].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
30 | Спэнсэр Найт | 19.04.2001 | 60 | Крыс Дрыджэр | 18.05.1994 | ||
72 | Сяргей Баброўскі | 20.09.1988 | |||||
Абаронцы | |||||||
3 | Мэт Кірстэд | 14.04.1998 | 5 | Ааран Экблад | 07.02.1996 | ||
7 | Дзьмітры Кулікоў | 29.10.1990 | 26 | Увіс Яніс Балінскіс | 01.08.1996 | ||
34 | Адам Боквіст | 15.08.2000 | 42 | Густаў Форсьлінг | 12.06.1996 | ||
77 | Ніка Мікала | 27.04.1996 | 88 | Нэйт Шміт | 16.07.1991 | ||
Нападнікі | |||||||
9 | Сэм Бэнэт | 20.06.1996 | 10 | Эй Джы Грыг | 14.12.1996 | ||
12 | Джона Гаджавіч | 12.10.1998 | 13 | Сэм Райнгарт | 06.11.1995 | ||
15 | Антон Лундэл | 03.10.2001 | 16 | Аляксандар Баркоў | 02.09.1995 | ||
17 | Эван Радрыгес | 28.07.1993 | 19 | Мэт’ю Ткачак | 11.12.1997 | ||
23 | Картэр Вэргейгі | 14.08.1995 | 24 | Джыстан Сурдыф | 24.03.2002 | ||
25 | Макі Самаскевіч | 15.11.2002 | 27 | Ээту Луостарынэн | 02.09.1998 | ||
36 | Патрык Джайлз | 03.01.2000 | 44 | Макензі Энтўісл | 14.07.1999 | ||
67 | Ўіл Локўуд | 20.06.1998 | 70 | Еспэр Боквіст | 30.10.1998 | ||
92 | Томаш Носэк | 01.09.1992 | 95 | Сандыс Вілманіс | 23.01.2004 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.nytimes.com/athletic/4174966/2022/06/22/panthers-hire-paul-maurice-as-head-coach/
- ^ Richards, George (28.09.2013). «Florida Panthers new owner Vincent Viola: 'We will win here'». The Miami Herald.
- ^ LaPointe, Joe (11.12.1992). «NHL to add teams in Miami, Anaheim Huizenga, Disney high-profile owners». The Baltimore Sun.
- ^ Joseph, Dave (20.04.1993). [https://web.archive.org/web/20130704010522/http://articles.sun-sentinel.com/1993-04-20/sports/9302070080_1_stanley-cup-nhl-bob-clarke «They’re Panthers, Torrey Is President Nhl Expansion Team’s New Boss Shaped Isles». Sun-Sentinel.
- ^ Joseph, Dave (15.06.1993). «Panthers Unveil Uniforms, Logo». Orlando Sentinel.
- ^ Montville, Leigh (10.06.1996). «Rat Pack». Sports Illustrated.
- ^ «A Goal in Sight». CNN.
- ^ «Panthers To Play Nine Exhibition Games». Sun-Sentinel.
- ^ «Cut The Trap? Neilson Isn’t Staying in Neutral Zone». Sun-Sentinel.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз