Таронта Мэйпл Ліфс
Таронта Мэйпл Ліфс | |
Дывізіён | Атлянтычны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | Канада |
Горад | Таронта, Антарыё |
Заснаваны | 1917 |
Стадыён | Air Canada Centre |
Колеры |
Сіні і белы |
Гісторыя |
Таронта Арэнас 1917—1919 Таронта Сэнт-Патрыкс 1919—1927 Таронта Мэйпл Ліфс 1927 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | mapleleafs.nhl.com (анг.) |
Таронта Мэйпл Ліфс (па-ангельску: Toronto Maple Leafs) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Таронта, правінцыя Антарыё, Канада. За сваю доўгую гісторыю клюб некалькі разоў зьмяняў уладальнікаў і нават назву. Сёньняшняя назва паўстала ў 1927 годзе. Клюб належыць да гэтак званай «Арыгінальнай шасьцёркі», здолеўшы перажыць складаны пэрыяд часоў Вялікай дэпрэсіі. «Таронта Мэйпл Ліфс» трынаццаць разоў выйграваў Кубак Стэнлі. Клюб мае даўняе суперніцтва з клюбамі «Бостан Бруінз», «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз» і «Атава Сэнатарз».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1917 годзе ў Манрэалі была створаная Нацыянальная хакейная ліга (НХЛ) камандамі, якія раней прыналежалі да Нацыянальнай хакейнай асацыяцыі (НХА). Справа была ў тым, што клюбы мелі спрэчку з Эдзі Лівінгстанам, уладальнікам «Таронта Блюшыртс». Такім чынам, кіраўнікі астатніх чатырох клюбаў, як то «Манрэаль Канадыенз», «Манрэаль Ўандэрэрз», «Квэбэк Бульдогс» і «Атава Сэнатарз», спачатку спрабавалі выкінуць зь лігі НХА каманду Лівінгстана, але выявілі, што ня могуць гэтага зрабіць праз галасаваньне[2]. Замест гэтага клюбы вырашылі стварыць новую лігу, куды не запрасілі Лівінгстана.
У НХЛ пастанавілі, што ў новай лізе будуць спаборнічаць чатыры каманды, але ня было пэўнасьці наконт каманды з Квэбэку праз нестабільны фінансавы стан тамтэйшага клюбу[3]. У выніку запрашэньне ў лігу атрымала каманда з Таронта, даўшы часовыя правы франшызы кампаніі, якая валодала стадыёнам Арэна-Гардэнз[4]. Дазвол быў атрыманы толькі на год, бо новы таронтаўскі клюб мусіў за год дамовіцца зь Лівінгстанам аб разьвязаньні праблемы з правамі ўласнасьці[5]. Новы клюб ня меў афіцыйнай назвы, таму заўзятары і прэсы неафіцыйна менавалі яго «Блюшыртс» альбо «Таронтас»[6]. Не зважаючы на тое, што склад каманды быў сфармаваны пераважна гульцамі клюбу НХА «Таронта Блюшыртс», улучна з Гары Кэмэранам і Рэгам Ноблам, сучасны клюб «Таронта Мэйпл Ліфс» ня лічыць гісторыю таго клюбу ўласнай[7]. Падчас уступнага сэзону клюб зладзіў першы ў сваёй гісторыі трансфэр, выправіўшы Сэмі Гэбэрта да «Атавы Сэнтараз», атрымаўшы наўзамен грошы[8]. Ачоленая галоўным трэнэрам Дыкам Кэралам, дружына адразу здабыла Кубак Стэнлі ў першым сэзоне НХЛ 1917—1918 гадоў[9].
У наступны сэзон, замест таго, каб вярнуць гульцоў «Блюшыртс» Лівінгстану, як першапачаткова плянавалася, 19 кастрычніка 1918 году кампанія стварыла хакейны клюб «Таронта Арэна», які атрымаў дазвол на далучэньне да НХЛ[10]. У той год кампанія пастанавіла, што Арэна-Гардэнз будзе прымаць толькі матчы камандаў з НХЛ, што адразу паставіла крыж на НХА[11]. Лівінгстан пазваў у суд, бо натуральна жадаў вярнуць сваіх гульцоў. Вынікі каманды пагоршылася, а судовая справа пацягнула кампанію арэна на банкруцтва. 9 сьнежня 1919 году ўладальнікі «Таронта Арэны» прадалі клюб уладальнікам клюбу «Сэнт-Патрыкс» Пэрсі і Фрэду Гэмблі[17]. Новыя ўладальнікі перайменавалі каманду ў «Таронта Сэнт-Патрыкс», якая выкарыстоўвалася да 1927 году[12]. Таксама былі зьмененыя клюбныя колеры, то бок цяпер сіні колер саступіў зялёнаму. У 1922 годзе клюб яшчэ раз здабыў Кубак Стэнлі. У вырашальным фінальным матчы Бэйб Дай закінуў чатыры шайбы ў браму «Ванкувэр Мільянэрз», а таронтаўцы ў выніку перамаглі зь лікам 5:1[13].
Фінансавыя цяжкасьці напаткалі і новае кіраўніцтва. Нават была думка перавезьці франшызу ў Філадэлфію[14][15]. Аднак трэнэр клюбу «Таронта Варсыці Блюз» Кон Смайт пры падтрымцы некалькіх акцыянэраў здолелі захаваць клюб у горадзе. Бікел быў абраны прэзыдэнтам клюбу. Адразу пасьля таго, як Смайт далучыўся да клюбу 14 лютага 1927 году, ён перайменаваў клюб у «Таронта Мэйпл Ліфс», адсылаючы да нацыянальнага сымбалю Канады[16]. Свой выбар ён тлумачыў сваім вайсковым досьведам за час Першай сусьветнай вайны. Кляновае лісьце для яго было «знакам мужнасьці» і напамінам пра дом. У дадатак Смайт такім чынам жадаў ушанаваць шматлікіх канадзкіх жаўнераў, якая насілі такі знак на фронце[17][18]. Клюбныя колеры зноў зьмяніліся, і цяпер імі сталіся сіні і белы[19].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
30 | Мэт Мюрэй | 25.05.1994 | 41 | Энтані Столарз | 20.01.1994 | ||
60 | Джозэф Ўол | 12.07.1998 | |||||
Абаронцы | |||||||
2 | Сымон Бэнуа | 19.09.1998 | 8 | Крыстафэр Танэў | 20.12.1989 | ||
22 | Джэйк Макэйб | 12.10.1993 | 25 | Конар Тымінз | 18.09.1998 | ||
28 | Яні Хаканпяа | 31.03.1992 | 36 | Дакота Мэрміс | 05.01.1994 | ||
37 | Тымаці Лільегрэн | 30.04.1999 | 44 | Морган Райлі | 09.03.1994 | ||
51 | Філіп Маерз | 25.01.1997 | 83 | Маршал Райфай | 16.03.1998 | ||
95 | Олівэр Экман-Лярсан | 17.07.1991 | |||||
Нападнікі | |||||||
11 | Макс Домі | 02.03.1995 | 16 | Мітчэл Марнэр | 05.05.1997 | ||
19 | Кале Ярнкрук | 25.09.1991 | 23 | Мэт’ю Ніс | 17.10.2002 | ||
24 | Конар Д’юар | 26.06.1999 | 26 | Нік Абрузызі | 04.06.1999 | ||
29 | Понтус Гольмбэрг | 09.03.1999 | 34 | Астан Мэт’юз | 17.09.1997 | ||
39 | Фрэйзэр Мінтэн | 05.07.2004 | 46 | Алекс Стывэз | 10.12.1999 | ||
53 | Істан Каўэн | 20.05.2005 | 64 | Давід Кэмпф | 12.01.1995 | ||
74 | Бобі Макмэн | 15.06.1996 | 75 | Раян Рывэз | 20.01.1987 | ||
88 | Вільям Нюляндэр | 01.05.1996 | 89 | Нікалас Робэртсан | 11.09.2001 | ||
91 | Джон Таварэс | 20.09.1990 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.nhl.com/news/toronto-maple-leafs-hire-craig-berube-as-coach
- ^ Shea & Wilson 2016. С. 7.
- ^ Holzman & Nieforth 2002. С. 159.
- ^ Hunter, Douglas (1997). «Champions: The Illustrated History of Hockey’s Greatest Dynasties». Chicago: Triumph Books. — С. 18—19. — ISBN 1-57243-213-6.
- ^ Holzman & Nieforth 2002. С. 193.
- ^ Morrison, John; McLatchy, Doug (1996). «The Toronto Blue Shirts a.k.a. The Torontos, the NHL's First Stanley Cup Champions 1917–1918». Hockey Information Service. — ISBN 1-894014-00-6.
- ^ «How one cantankerous man inspired the creation of the NHL». TVO.
- ^ Shea & Wilson 2016. С. 13—14.
- ^ Shea & Wilson 2016. С. 10.
- ^ Holzman & Nieforth 2002. С. 197.
- ^ Holzman & Nieforth 2002. С. 199.
- ^ Shea & Wilson 2016. С. 15—16.
- ^ Shea & Wilson 2016. С. 20.
- ^ «History — 1920s». NHL.
- ^ Shea & Wilson 2016. С. 30—31.
- ^ Shea & Wilson 2016. С. 33.
- ^ Proteau, Adam (19.02.2016). «Deep Ties Between the Maple Leafs and Canadian Armed Forces». NHL.
- ^ Smythe, Thomas Stafford; Shea, Kevin (2000). «Centre Ice: The Smythe Family, the Gardens and the Toronto Maple Leafs Hockey Club». Fenn Publishing. — С. 36. — ISBN 1-55168-250-8.
- ^ Shea & Wilson 2016. С. 35.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Holzman, Morey; Nieforth, Joseph Deceptions and Doublecross: How the NHL Conquered Hockey. — Dundurn Press, 2002. — ISBN 1-55002-413-2
- Shea, Kevin; Wilson, Jason The Toronto Maple Leafs Hockey Club: The Official Centennial Publication. — McClelland & Stewart, 2016. — ISBN 978-0-7710-7929-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз