Перайсьці да зьместу

Нью-Джэрзі Дэвілз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нью-Джэрзі Дэвілз
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Ньюарк, Нью-Джэрзі
Заснаваны 1974
Стадыён Prudential Center
Колеры Чырвоны, чорны і белы
              
Гісторыя Канзас-Сіці Скаўтс
1974—1976
Каларада Рокіс
1976—1982
Нью-Джэрзі Дэвілз
1982 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт devils.nhl.com (анг.)

Нью-Джэрзі Дэвілз (па-ангельску: New Jersey Devils) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Ньюарк, штат Нью-Джэрзі, ЗША. Клюб быў закладзены ў 1974 годзе ў горадзе Канзас-Сіці штату Мізуры. Першай была назва «Канзас-Сіці Скаўтс». Праз два гады каманда пераехала ў Дэнвэр, узяўшы новую назву «Каларада Рокіс». Нарэшце, у 1982 годзе адбыўся апошні пераезд у Нью-Джэрзі, пасьля чаго быў перайменаваны ў «Нью-Джэрзі Дэвілз». Тройчы выйгравалі Кубак Стэнлі — у 1995, 2000 і 2003 гадах.

У 1972 годзе НХЛ абвесьціла аб плянах пашырыць лігу двума новымі клюбамі, адзін з гэтых клюбаў паўстаў у Канзас-Сіці з штату Мізуры. Ён апынуўся ва ўласнасьці групы, ачоленай Эдўінам Г. Томпсанам. Новая каманда атрымала назоў «Канзас-Сіці Скаўтс», ушаноўваючы статую «Скаўт» працы Сайруса Даліна, якая ўсталяваная ў гарадзкім парку Пэн-Валі. Ва ўступным сэзоне 1974—1975 гадоў «скаўты» пэўны час мусілі пачакаць да дзявятай гульні, каб згуляць на хатняй Кемпэр-Арэне. У дзясятым матчы клюб здабыў і першую перамогу, выгуляўшы яшчэ адзін клюб з пашырэньня «Вашынгтон Кэпіталз». Здабыўшы ўсяго 41 пункт, «Скаўтс» скончылі сэзон апошнімі ў сваім дывізіёне, горшымі былі вынікі толькі ў «Кэпіталз»[2].

Пасьля двух сэзонаў у Канзас-Сіці франшыза пераехала ў Дэнвэр, дзе была перайменавана ў «Каларада Рокіс»[3] і ладзіла матчы ў Макнікалз-Спортс-арэне. У сваёй першай гульні па перабазаваньні «Рокіс» перамаглі «Таронта Мэйпл Ліфс» зь лікам 4:2[4]. Дружына доўга час прэтэндавала на плэй-оф, але сэрыя з 18 матчаў безь перамогаў прымусіла клюб забыцца на плэй-оф[5]. У наступным сэзоне каларадцы прабіліся ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але адразу ж былі выбітыя «Філадэлфіяй Флаерз». Клюбу ўвесь час бракавала стабільнасьці, гэтак у першыя восем гадоў існаваньня «Скаўтс/Рокіс» трэнаваньні дзесяць трэнэраў, кожны зь якіх не правацаў больш за два поўныя сэзоны.

Сьвяткаваньне па здабыцьці Кубка Стэнлі ў 1995 годзе.

Да сэзону 1978—1979 гадоў каманда была прададзеная бізнэсоўцу Артуру Імпэраторэ, які паходзіў зь Нью-Джэрзі. Новы ўладальнік меў намер перанесьці каманду ў свой родны штат, але такі плян быў моцна крытыкаваны, бо ў тым рэгіёне ўжо існавалі тры клюбы НХЛ. У любым выпадку, арэна Мідаўлэнд у Нью-Джэрзі на той час яшчэ была ў стадыі будаўніцтва, а акрамя яе больш не было прыдатнага месца для каманды, таму франшыза засталася ў Дэнвэры. Тым часам гульня каманды ўсё яшчэ была благой. Праз два гады клюб зьмяніў уладальнікаў, якія наважыліся перавезьці франшызу ў Нью-Джэрзі. Каб зьдзейсьніць перабазаваньня клюб быў вымушаны сплаціць кампэнсацыю «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Нью-Ёрк Рэйнджарз» і «Філадэлфіі Флаерз» за тое, што мусілі падзяліць мясцовы рынак.

30 чэрвеня 1982 году каманда была перайменаваная ў «Нью-Джэрзі Дэвілз», спасылаючыся на легенду пра Джэрзійскага д’ябла. Гэтая істота нібыта насяляла хваёвыя лясы Паўднёвага Джэрзі. Больш за 10 тысяч чалавек узялі удзел у галасаваньні на выбар назова[6]. Першы матч скончыўся ўнічыю 3:3. Супернікам у той сустрэчы быў «Пітсбург Пінгвінз», прычым першы гол клюбу ўлучыў у браму «пінгвінаў» Дон Лэвэр[7]. Першая перамога была здабытая ў матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[8].

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
25 Сьцяг Швэцыі Якаб Маркстрэм 31.01.1990 34 Сьцяг Канады Джэйк Ален 07.08.1990
50 Сьцяг Канады Ніка Доўс 22.12.2000
Абаронцы
5 Сьцяг Канады Брэндэн Дылан 13.11.1990 7 Сьцяг Канады Дугі Гэмілтан 17.06.1993
8 Сьцяг Канады Джонатан Кавасэвіч 12.07.1997 17 Сьцяг Славаччыны Шыман Нэмэц 15.02.2004
22 Сьцяг ЗША Брэт Пэшы 15.11.1994 24 Сьцяг ЗША Шэймус Кейсі 08.01.2004
38 Сьцяг Фінляндыі Топіяс Вілен 01.04.2003 43 Сьцяг ЗША Люк Г’юз 09.09.2003
45 Сьцяг Канады Колтан Ўайт 03.05.1997 57 Сьцяг ЗША Нік Дэсымон 21.11.1994
71 Сьцяг Швайцарыі Ёнас Зыгенталер 06.05.1997 82 Сьцяг Фінляндыі Сантэры Хатака 15.01.2001
Нападнікі
11 Сьцяг ЗША Стэфан Нэсэн 12.02.1993 12 Сьцяг Канады Адам Бэкман 10.05.2001
13 Сьцяг Швайцарыі Ніка Гішыр 04.01.1999 14 Сьцяг Канады Натан Бастыян 06.12.1997
15 Сьцяг Канады Шэйн Баўэрз 30.07.1999 16 Сьцяг Канады Натан Легарэ 11.01.2001
18 Сьцяг Чэхіі Ондржэй Палат 28.03.1991 23 Сьцяг Канады Кэртыс Макдэрмід 25.03.1994
28 Сьцяг Швайцарыі Тыма Маер 08.10.1996 29 Сьцяг ЗША Нолан Фут 29.11.2000
37 Сьцяг Канады Джастын Даўлінг 01.10.1990 39 Сьцяг ЗША Майк Гардман 05.02.1999
42 Сьцяг Канады Кэртыс Лазар 02.02.1995 46 Сьцяг ЗША Макс Ўілман 13.02.1995
47 Сьцяг ЗША Пол Котэр 16.11.1999 56 Сьцяг Фінляндыі Эрык Хаўла 23.03.1991
63 Сьцяг Швэцыі Еспэр Брат 30.07.1998 79 Сьцяг Канады Самюэль Лябэрж 10.04.1997
86 Сьцяг ЗША Джэк Г’юз 14.05.2001 89 Сьцяг Канады Джош Філман 18.03.2004
90 Сьцяг Славаччыны Томаш Татар 01.12.1990 91 Сьцяг Канады Доўсан Мэрсэр 27.10.2001
  1. ^ https://www.nhl.com/devils/news/keefe-named-devils-head-coach-release
  2. ^ «1974–75 National Hockey League Standings». The Internet Hockey Database.
  3. ^ Rutherford, Jeremy P. (27.09.2014). «Kansas City clings to NHL dreams as Blues visit». St. Louis Post-Dispatch.
  4. ^ Maguire, Liam (2012). «Next Goal Wins!: The Ultimate NHL Historian’s One-of-a-Kind Collection of Hockey Trivia». Random House of Canada. — С. 141. — ISBN 9780307363411.
  5. ^ Hafner, Dan (1.04.1977). «Kings Outlast Rockies, Take Over Second Place». Los Angeles Times. p. E1.
  6. ^ Mifflin, Lawrie; Katz, Michael (30.06.1982). «Scouting; 'Jersey Devils' Wins Name Poll». The New York Times.
  7. ^ Rosen, Dan. «1982–83: The First Season». New Jersey Devils.
  8. ^ «Dates in Devils History». New Jersey Devils.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз