Нью-Ёрк Рэйнджарз
Нью-Ёрк Рэйнджарз | |
Дывізіён | Сталічны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Нью-Ёрк, Нью-Ёрк |
Заснаваны | 1926 |
Стадыён | Мэдысан-Сквэр-Гардэн |
Колеры |
Сіні, чырвоны і белы |
Гісторыя |
Нью-Ёрк Рэйнджарз 1926 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | rangers.nhl.com (анг.) |
Нью-Ёрк Рэйнджарз (па-ангельску: New York Rangers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША. Каманда базуецца ў раёне Мангэтан. Яны зьяўляюцца чальцамі Сталічнага дывізіёну Ўсходняй канфэрэнцыі. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на арэне Мэдысан-Сквэр-Гардэн. «Рэйнджарз» зьяўляецца адной з найстарэйшых камандаў у НХЛ, далучыўшыся да лігі ў 1926 годзе ў выніку пашырэньня лігі. Яны зьяўляюцца часткай групы камандаў, якіх называюць першымі шасьцёрамі, разам з «Бостан Бруінз», «Чыкага Блэкгокс», «Дэтройт Рэд Ўінгс», «Манрэаль Канадыенз» і «Таронта Мэйпл Ліфс». «Рэйнджарз» былі першым клюбам з ЗША, які стаў уладальнікам Кубка Стэнлі[2]. Усяго ж клюб чатыры станавіўся ўладальнікам Кубка Стэнлі — у 1928, 1933, 1940 і 1994 гадох.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» пачалася ў 1924 годзе, калі ўдзельнікаў Нацыянальнай хакейнай лігі налічвалася ўсяго толькі шэсьць. Перад пачаткам сэзону 1924—1925 гадоў перад кіраўніцтвам лігі паўстала пытаньне аб неабходнасьці пашырэньня. Зь фінансавага пункту гледжаньня горад Нью-Ёрк лепш за ўсё падыходзіў для стварэньня новай каманды. Аднак адзінай спартовай арэнай у гэтым горадзе быў Мэдысан-Сквэр-Гардэн, а ўладальнік стадыёну Тэкс Рыкард аніяк не вырашаўся пераабсталяваць сваю ўласнасьць у коўзанку. Пазьней ён усё ж вырашыў зрабіць перабудову, а прычынай зьмены свайго рашэньня, Рыкард назваў «Манрэаль Канадыенз», гульнёй якога ўласьнік арэны захапіўся. Такім чынам у лізе зьявілася каманда «Нью-Ёрк Амэрыканз». Пасьля Рыкард прапанаваў свайму калегу Кону Смайту сфармаваць касьцяк новай каманды «Рэйнджарз», выкарыстоўваючы як аснову ўжо існуючых «амэрыканцаў». У прэсе новай камандзе далі мянушку «Рэйнджар Тэкс», то бок тэхаскі рэйнджар. Менавіта з-за гэтага і паўстала сучасная афіцыйная назва.
Рыкардава каманда пачала спаборнічаць у сэзоне 1926—1927 гадоў, але яшчэ да першых гульняў Смайт праз спрэчку з Джонам Гамандам быў звольнены з каманды і вярнуўся ў Таронта, дзе працаваў з унівэрсытэцкай камандай, якая апасьля будзе ператвораная ў клюб «Таронта Мэйпл Ліфс». Посьпехі каманды прывялі да таго, што гульцы сталі пазнавальнымі ў горадзе. Хакеісты шмат часу бавілі на начное жыцьцё ў равучыя дваццатыя. Улічваючы гэты факт, яны атрымалі мянушку «Брадўэйскія сінія швэдары». 13 сьнежня 1929 году «рэйнджары» сталі першай камандай у НХЛ, якая выправілася на гульню самалётам, калі яны вылецелі ў Таронта на матч супраць «Таронта Мэйпл Ліфс», у якой яны зьведалі паразу зь лікам 7:6[3]. У свой другі сэзон каманда здабыла Кубак Стэнлі 1928 году, перамогшы «Манрэаль Марунз» у трох гульнях зь пяці[4]. Адна з самых запамінальных той сэрыі зьвязаныя з тым, што брамнік «рэйнджараў» Лёрн Шабо атрымаў пашкоджаньне вока, калі шайба трапіла яму ў галаву. У той час каманды звычайна ня мелі запаснога брамніка, таму трэнэр нью-ёркцаў Лэстэр Патрык папрасіў абараніць браму да сканчэньня гульні галкіпэра «Атавы Сэнатарз» Алека Конэла, які на той гульні быў гледачом. Такой прапанове запярэчыў трэнэр манрэальцаў, таму 44-гадовы Патрык быў вымушаны сам стаць у браму[5].
У 1929 годзе «Рэйнджарз» дакрочыў да фіналу Кубка Стэнлі, але саступіў «Бостан Бруінз»[6]. У 1933 годзе каманда зноў трапіла ў фінал, дзе з братамі Білам і Бунам Кукамі ды цэнтральным форвардам Фрэнкам Бушэ выгуляла «Таронта Мэйпл Ліфс» у сэрыі. Да сканчэньня 1930-х гадоў больш кубкаў клюб не здабываў, а пасьля адыходу з каманды Патрыка новым трэнэрам быў прызначаны Бушэ[7]. Сэзон 1939—1940 гадоў «Рэйнджарз» завяршыў рэгулярны сэзон на другім месцы пасьля «Бостан Бруінз». Затым абедзьве каманды сустрэліся ў першым раўндзе плэй-оф. «Бруінз» выгулялі дзьве гульні з пачатковых трох у сэрыі, але нью-ёркцы зламілі сэрыю і тройчы запар перамаглі супернікаў. У фінале дружыне трапілася «Таронта Мэймл Ліфс». Першыя дзьве сустрэчы ладзіліся ў Мэдысан-Сквэр-Гардэн, а потым сэрыя зьехала ў Таронта. Гэта было зьвязаны з тым, што арэну заняў цырк, які зашкодзіў у правядзены хакейных матчаў. Пасьля двух хатніх перамог «рэйнджэраў», канадцы адгулялі перавагу ў двух наступных гульнях. Матчы пад нумарам 5 і 6 скончыліся перамогай «Рэйнджарз» толькі ў авэртайме. У выніку каманда здабыла свой трэці Кубак Стэнлі.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
31 | Ігар Шасьцёркін | 30.12.1995 | 32 | Джонатан Кўік | 21.01.1986 | ||
Абаронцы | |||||||
4 | Брэйдэн Шнайдэр | 20.09.2001 | 5 | Чэд Руўідэл | 07.05.1990 | ||
6 | Зак Джонз | 18.10.2000 | 8 | Джэйкаб Труба | 26.02.1994 | ||
14 | Конар Макі | 12.09.1996 | 23 | Адам Фокс | 17.02.1998 | ||
44 | Мэт’ю Робэртсан | 09.03.2001 | 55 | Раян Ліндгрэн | 11.02.1998 | ||
79 | К’Андрэ Мілер | 21.01.2000 | 90 | Віктар Мансыні | 26.05.2002 | ||
Нападнікі | |||||||
10 | Арцемі Панарын | 30.10.1991 | 13 | Алексі Ляфрэньер | 11.10.2001 | ||
16 | Вінс Трочэк | 11.07.1993 | 20 | Крыс Крайдэр | 30.04.1991 | ||
22 | Джоні Брадзінскі | 19.06.1993 | 24 | Каапа Кака | 13.02.2001 | ||
26 | Джымі Вэсі | 26.05.1993 | 39 | Сэм Кэрык | 04.02.1992 | ||
50 | Ўіл Кулі | 05.02.2002 | 65 | Брэт Бэрард | 09.09.2002 | ||
72 | Філіп Хыціл | 05.09.1999 | 73 | Мэт Рэмпэ | 29.06.2002 | ||
78 | Брэнан Отман | 05.01.2003 | 84 | Адам Эдстрэм | 12.10.2000 | ||
91 | Райлі Сьміт | 01.04.1991 | 93 | Міка Зыбанэжад | 18.04.1993 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://ny1.com/nyc/all-boroughs/sports/2023/06/13/new-york-rangers-hire-peter-laviolette-as-head-coach-to-replace-gerard-gallant
- ^ Sports of The Times; At Boston Garden, There’s Much More Gold Than Green. New York Times.
- ^ Dryden, Steve (2000). «The Hockey News: Century Of Hockey». Toronto: McClelland & Stewart Ltd. — С. 32. — ISBN 0-7710-4179-9.
- ^ «Stanley Cup history». USA Today.
- ^ Brink, Graham (5.06.2004). «Injuries sideline players only rarely». St. Petersburg Times.
- ^ Anderson, Dave (14.05.1995). «Sports of The Times — At Boston Garden, There’s Much More Gold Than Green». The New York Times.
- ^ «Team History». New York Rangers.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз
Гэта — накід артыкула пра спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |