Перайсьці да зьместу

Нью-Ёрк Айлэндэрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нью-Ёрк Айлэндэрз
Дывізіён Сталічны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Юніяндэйл, Нью-Ёрк
Заснаваны 1972
Стадыён Nassau Veterans Memorial Coliseum
Колеры цёмна-сіні, аранжавы і белы
              
Гісторыя Нью-Ёрк Айлэндэрз
1972 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт islanders.nhl.com (анг.)

Нью-Ёрк Айлэндэрз (па-ангельску: New York Islanders) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША. «Айлэндэрз» ёсьць адной з трох клюбаў НХЛ у аглямэрацыі Нью-Ёрку поруч з «Нью-Джэрзі Дэвілз» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Заўзятарамі каманды ў першую чаргу жывуць у Лонг-Айлэндзе. Каманда чатыры разы запар выйгравала Кубак Стэнлі з 1980 па 1983 гады, але ў наступныя гады нью-ёркцы зьведалі пагаршэньне вынікаў, эканамічныя цяжкасьці і зьмяншэньне наведвальнасьці. У 1988 годзе каманда трапіла ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але наступныя 22 сэзоны «Айлэндэрзу» не хапалі моцы, каб прабіцца ў плэй-оф.

Ўільям Шы згуляў галоўную ролю, каб клюб НХЛ зьявіўся на Лонг-Айлэндзе.

Восеньню 1972 году Сусьветная хакейная асацыяцыя (СХА) заплянавала разьмесьціць у Нью-Ёрку каманду. Гэтай камандай была «Нью-Ёрк Райдэрз», якая мусіла гуляць у пабудаваным Насаў-Вэтэранз-Мэморыял-Калізэюм у акрузе Насаў[2]. Аднак, улады акругі не жадалі, каб сюды прыехаў клюб ў СХА[3]. У адказ прадстаўнікі Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) нанялі Ўільяма Шы, які дзесяцігодзьдзем раней дапамог стварыць у гэтым месцы бэйсбольны клюб «Нью-Ёрк Мэтс», каб той здолеў стварыць каманду НХЛ на Лонг-Айлэндзе.

Тым ня менш, рэзка супраць стварэньню яшчэ аднага клюбу ў межах гораду запярэчыла кіраўніцтва «Нью-Ёрк Рэйнджарз», якія не жадалі пашырэньню дадатковай канкурэнцыю ў горадзе і ваколіцах[4]. У рэшце рэшт, кіраўнік НХЛ Кларэнс Кэмпбэл і Ўільям Шы здолелі пераканаць уладальнікаў «Рэйнджарз» і Мэдысан-Сквэр-Гардэн, каб яны перагледзелі сваё стаўленьне. Прэзыдэнт «Рэйнджарз» Біл Джэнінгс узважыў плюсы і мінусы. Ён зразумеў, што яшчэ адная мясцовая каманда НХЛ будзе вымушаная кампэнсаваць «рэйнджарам» сродкі пры пашырэньні, у той час як з каманды СХА будзе цяжка спагнаць нейкія грошы. Нарэшце, калі новая франшыза НХЛ будзе базавацца ў прадмесьцях у акрузе Насаў, гэта дапаможа згуртаваць жыхароў Нью-Ёрку вакол «рэйнджараў».

Не зважаючы на тое, што за два гады да таго ўжо адбылося пашырэньня НХЛ да 14 клюбаў, 8 лістапада 1971 году НХЛ далі дазвол на стварэньне каманда ў Лонг-Айлэндзе, якую меўся атрымаць прадпрымальнік Рой Бо, які валодаў таксама баскетбольным клюбам «Нью-Ёрк Нэтс»[5]. Паводел ўмоваў Бо мусіў зрабіць уступны ўнёсак 6 мільёнаў даляраў, а таксама сплаціць 5 мільёнаў даляраў клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у якасьці кампэнсацыі за падзел мясцовага рынку[6]. Поруч зь Нью-Ёркам новую франшызу атрымала Атланта, дзе быў створаны клюб «Атланта Флэймз», бо ліга жадала захаваць каляндар збалянсаваным і не дапусціць СХА на новы рынак, бо ў Атланце быў пабудаваны ў той час новы стадыён Омні-Калізэюм[4].

Назва «Нью-Ёрк Айлэндэрз» была публічна агалошанае 15 лютага 1972 году на адмыловай прэсавай канфэрэнцыі[7]. Шмат хто разьлічваў, што клюб будзе мець назву «Лонг-Айлэнд Дакс» бо раней з 1959 па 1973 гады існавала каманды з такой жа назвай[8]. Зьяўленьне новай каманды пагоршыла фінансавы стан «Нью-Ёрк Райдэрз» з СХА, які хутка быў вымушаны зьехаць з Мэдысан-Сквэр-Гардэн і перабрацца у Нью-Джэрзі[9].

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
30 Сьцяг Расеі Ільля Сарокін 04.08.1995 40 Сьцяг Расеі Сямён Варламаў 27.04.1988
50 Сьцяг Швэцыі Маркус Гёгбэрг 25.11.1994
Абаронцы
2 Сьцяг ЗША Майк Рэйлі 13.07.1993 3 Сьцяг Канады Адам Пэлек 16.08.1994
4 Сьцяг Канады Самюэль Бальдзюк 09.12.2000 6 Сьцяг Канады Раян Пулак 06.10.1994
8 Сьцяг Канады Ноа Добсан 07.01.2000 24 Сьцяг ЗША Скот Мэйфілд 14.10.1992
25 Сьцяг Канады Дэніс Чалоўскі 15.02.1998 28 Сьцяг Расеі Аляксандар Раманаў 06.01.2000
34 Сьцяг ЗША Грант Гатан 25.07.1995
Нападнікі
7 Сьцяг Расеі Максім Цыплакоў 19.09.1998 10 Сьцяг Швэцыі Сыман Гольмстрэм 24.05.2001
11 Сьцяг Канады Антані Дзюклер 26.08.1995 13 Сьцяг Канады Мэт’ю Барзал 26.05.1997
14 Сьцяг Канады Бо Горват 05.04.1995 16 Сьцяг Канады Жульен Гат’е 15.10.1997
18 Сьцяг Швэцыі П’ер Энгваль 31.05.1996 20 Сьцяг ЗША Гадсан Фашынг 28.07.1995
21 Сьцяг ЗША Кайл Палм’еры 01.02.1991 26 Сьцяг ЗША Олівэр Ўолстрам 13.06.2000
27 Сьцяг ЗША Андэрз Лі 03.07.1990 29 Сьцяг ЗША Брок Нэлсан 15.10.1991
32 Сьцяг ЗША Кайл Маклін 29.04.1999 44 Сьцяг Канады Жан-Габрыель Пажо 11.11.1992
46 Сьцяг Швэцыі Фрэдрык Карльстрэм 12.01.1998 47 Сьцяг Канады Лаям Фодзі 04.02.2000
53 Сьцяг Канады Кейсі Сызыкас 27.02.1991

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз