Перайсьці да зьместу

Мінэсота Ўайлд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінэсота Ўайлд
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Сэнт-Пол, Мінэсота
Заснаваны 2000
Стадыён Xcel Energy Center (18 834)
Колеры Зялёны, чырвоны, залаты, пшанічны і белы
                        
Гісторыя Мінэсота Ўайлд
2000 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт wild.nhl.com (анг.)

Мінэсота Ўайлд (па-ангельску: Minnesota Wild) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сэнт-Пол, штат Мінэсота, ЗША. Свае хатнія гульні каманда ладзіцца ў Xcel Energy Center[2]. «Мінэсота Ўайлд» быў закладзены 25 чэрвеня 1997 году, але спаборнічаць каманда пачала толькі з сэзону 2000—2001 гадоў[3]. Франшыза ў НХЛ зь Мінэсоты паўстала упершыню з 1993 году, калі колішняя дружына «Мінэсота Норт Старз» пераехала ў Далас[4]. У сэзоне 2002—2003 гадоў клюб трапіў у розыгрыш Кубка Стэнлі, дзе дакрочыў ажно да паўфіналу, саступіўшы «Анагайм Майці Дакс»[5].

Пасля ад’езду з штату клюбу «Мінэсота Норт Старз» па сэзоне 1992—1993 гадоў[6] Мінэсота заставалася без прадстаўніцтва ў НХЛ цягам сямі сэзонаў. Мэр Сэнт-Пол Норм Колман учыніў кампанію альбо прыцягненьня ў горад існай франшызы, альбо стварэньня новай франшызы ў наступным пашырэньні лігі. Высілкі галавы гораду наблізіліся да посьпеху ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі Мінэсота зацікавіла арыгінальную каманду «Вініпэг Джэтс». Аднак перамовы не далі плёну, і «Джэтс» замест гэтага пераехалі ў Фінікс.

Хутка НХЛ абвесьціла аб сваім намеры пашырыцца з 26 да 30 камандаў. Бізнэсовец і ўраджэнец Мінэтонкі Боб Нагеле-малодшы стаў галоўным інвэстарам навастворанага клюбу, які, у канчатковым рахунку, быў і першым мажарытарным уладальнікам каманды. 25 чэрвеня 1997 году НХЛ абвесьціла, што Мінэсота атрымала права ўтварыць франшызу на пашырэньні, каб пачаць гуляць з сэзону 2000—2001 гадоў. Клюбная назва «Ўайлд» была афіцыйна прэзэнтаваная грамадзкасьці 22 студзеня 1998 году на тагачаснай клюбнай арэне, а з дынамікаў арэны гучала песьня гурта Steppenwolf «Born To Be Wild». Свае першыя спонсарскія пагедненьні каманда склала з кампаніямі MasterCard і First USA.

Першым галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны канадзкі адмысловец Жак Лемэр, а ў першым раўндзе драфту НХЛ 2000 году клюб абраў славацкага нападнікам Марыяна Габарыка, які ў выніку закінуў дэбютную шайбу клюбу ў розыгрышах НХЛ. Адбылося гэта ў выяздным матчы 6 кастрычніка 2000 году супраць «Анагайм Майці Дакс»[7]. 11 кастрычніка «Ўайлд» згулялі сваю першую хатнюю гульню ў гісторыі супраць «Філадэлфіі Флаерз»[8]. Ураджэнец Мінэсоты Дарбі Гэндрыксан адзначыўся першым голам у хатніх гульнях у гісторыі клюбу.

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
29 Сьцяг Канады Марк-Андрэ Фляры 28.11.1984 30 Сьцяг Швэцыі Еспэр Вальстэт 14.11.2002
32 Сьцяг Швэцыі Філіп Густаўстан 07.06.1998
Абаронцы
4 Сьцяг ЗША Джон Мэрыл 03.02.1992 5 Сьцяг Канады Джэйкаб Мідэлтан 02.01.1996
7 Сьцяг ЗША Брок Фэйбр 22.08.2002 24 Сьцяг ЗША Зак Багасян 15.07.1990
25 Сьцяг Швэцыі Юнас Брадын 12.07.1993 46 Сьцяг Канады Джарэд Спэрджан 29.11.1989
47 Сьцяг Канады Дэклан Чысалм 12.01.2000 48 Сьцяг Канады Дэйман Гант 15.05.2002
Нападнікі
12 Сьцяг ЗША Мэт’ю Болдзі 05.04.2001 13 Сьцяг Расеі Якаў Трэнін 13.01.1997
14 Сьцяг Швэцыі Юэль Эрыксан Эк 29.01.1997 17 Сьцяг Канады Маркус Фаліна 10.08.1991
22 Сьцяг Расеі Марат Хуснутдынаў 17.07.2002 23 Сьцяг Аўстрыі Марка Росі 23.09.2001
28 Сьцяг Швэцыі Ліям Эгрэн 28.01.2004 36 Сьцяг Нарвэгіі Матс Сукарэльлё 01.09.1987
38 Сьцяг ЗША Раян Гартман 20.09.1994 39 Сьцяг Канады Бэн Джонз 26.02.1999
89 Сьцяг Канады Фрэдэрык Гадро 01.05.1993 90 Сьцяг Швэцыі Маркус Югансан 06.10.1990
97 Сьцяг Расеі Кірыл Капрызаў 26.04.1997 Сьцяг Чэхіі Якуб Лаўка 28.03.2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз