Перайсьці да зьместу

Лос-Анджэлес Кінгс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лос-Анджэлес Кінгс
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна ЗША
Горад Лос-Анджэлес, Каліфорнія
Заснаваны 1967
Стадыён Стэплз-Сэнтэр (18 118)
Колеры Чорны, белы, алюмінавы
              
Гісторыя Лос-Анджэлес Кінгс
1967 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт kings.nhl.com (анг.)

«Лос-Анджэлес Кінгс» (па-ангельску: Los Angeles Kings) — прафэсійны хакейны клюб, гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія, ЗША). Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі (2012, 2014). Клюб гуляе ў Ціхаакіянскім дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі. Каманда была заснавана 9 лютага 1966 году, калі прадпрымальнік Джэк Кент Кук вырашыў стварыць хакейны клюб у Лос-Анджэлесу. Разам з «каралямі» НХЛ у 1967 годзе пашырылася яшчэ на пяць клюбаў. Свае гульні каманда праводзіла на арэне Форум у Інглўудзе, адным з прадмесьцяў Лос-Анджэлесу, на працягу трыццаці двух гадоў, пакуль у 1999 годзе ня зьехалі на Стэплз-Сэнтэр[2].

У пераможным для клюбу сэзоне 2013—2014 гадоў «каралі» ў кожнай сэрыі на шляху ў фінал праводзілі максымальную колькасьць гульняў — 7. Пры гэтым у першым раўндзе яны здолелі пераммагчы ў сэрыі, прайграючы «Сан-Хасэ Шаркс» зь лікам 0:3. Толькі ў фінале «Лос-Анджэлес» правёў матчаў менш за 7, перайграўшы «Нью-Ёрк Рэйнджарз» зь лікам 4:1 у сэрыі.

Калі кіраўніцтва НХЛ пастанавіла пашырыцца на сэзон 1967—1968 гадоў, канадзкі прадпрымальнік Джэк Кент Кук заплаціў НХЛ 2 мільёны даляраў, каб атрымаць права на стварэньня каманды ў Лос-Анджэлесе[3]. Па конкурсе на найлепшую назву Кук абраў назву «Кінгс», бо жадаў надаць пэўнай элітарнасьці свайму клюбу. Першапачатковымі колерамі клюбу былі фіялетавы і залаты, якія, як лічыцца, традыцыйна зьвязаныя з шляхетнасьцю.

Колішняя клюбная арэна Форум у Інглўудзе.

Кук хацеў, каб ягоная новая каманда НХЛ гуляла ў Мэмарыяльнай спартовай арэне Лос-Анджэлесу, дзе свае хатнія матчы ладзілі баскетбалісты з «Лос-Анджэлес Лэйкерз», але арганізацыя, якая кіравала арэнай, ужо дамовілася з хакейным клюбам «Лос-Анджэлес Блэйдс» з Заходняй хакейнай лігі[4]. Кук пастанавіў пабудаваць сабе новую арэну, якая атрымала назву Форум. Праз тое, што арэна яшчэ была ў стадыі будаўніцтва, частку ўступнага сэзону «каралі» гулялі ў Лонг-Біч-Арэне ў суседнім гарадку Лонг-Біч. Першая гульня адбылася менавіта там 14 кастрычніка 1967 годзе. «Лос-Анджэлес» выгуляў у «Філадэлфіі Флаерз», якая таксама была наваком у лізе. 30 сьнежня 1967 году расчыніў свае дзьверы Форум, і «Кінгс» свой першы матч у ім зладзілі зноў супраць «Філадэлфіі Флаерз». І гэтым разам каліфарнійцы былі мацней за суперніка.

У той час як у першыя два сэзоны «каралі» яшчэ кваліфікаваліся ў плэй-оф Кубка Стэнлі, але апасьля дрэннае кіраваньне прывяло клюб у занядбаньне. Справа ў тым, што кіраўнікі каманды за звычай абменьвалі свае правы на абраньне першых нумароў на драфце на гульцоў-вэтэранаў [13], што прывяло да адсутнасьці добрых маладых хакеістаў у клюбе. У дадатак зьменшылася наведвальнасьці хатніх матчаў[5]. У рэшце рэшт, каліфарнійцы зрабілі некалькі ключавых набыткаў, каб палепшыць уласныя шанцы на плэй-оф. У 1970 годзе з «Таронта Мэйпл Ліфс» быў набыты нападнік Боб Пулфард. У 1971 годзе да каманды далучыліся фінскі цэнтравы нападнік Юха Відынг, а таксама брамнік Рогі Вашон[6]. «Кінгс» перайшлі ад катэгорыі адной з найгоршых абарончых камандаў у лізе да аднай найлепшых у лізе, дзякуючы чаму ў 1974 годзе клюб вярнуўся ў плэй-оф Кубка Стэнлі.

Пасьля таго, як клюб двойчы выбываў ужо па першым раўндзе плэй-оф у сэзонах 1973—1974 і 1974—1975 гадоў, кіраўніцтва значна абнавіла склад нападнікаў, набыўшы Марсэля Дыёна з «Дэтройт Рэд Ўінгс». З майстэрствам Дыёна, моцным брамнікам Вашонам ды хуткасьцю і выніковасьцю Робэрта Горынга[7] «Кінгс» згулялі два захапляльныя сэзоны, у першым зь якіх у плэй-оф перагулялі «Атланту Флэймз», але потым сасутпіўшы «Бостан Бруінз».

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
29 Сьцяг ЗША Фінікс Коплі 18.01.1992 31 Сьцяг Чэхіі Давід Рытых 19.08.1992
35 Сьцяг Канады Дарсі Кемпэр 05.05.1990
Абаронцы
5 Сьцяг Швэцыі Андрэас Энглюнд 21.01.1996 6 Сьцяг Канады Джоэл Эдмундсан 28.06.1993
7 Сьцяг Канады Кайл Бараўз 12.07.1995 8 Сьцяг Канады Дру Даўці 08.12.1989
21 Сьцяг Канады Джордан Спэнс 24.02.2001 43 Сьцяг Швэцыі Якаб Мувэрарэ 31.08.1998
44 Сьцяг ЗША Майкі Андэрсан 25.05.1999 82 Сьцяг ЗША Калеб Джонз 06.06.1997
84 Сьцяг Расеі Уладзіслаў Гаўрыкаў 21.11.1995 92 Сьцяг Канады Брэнт Кларк 09.02.2003
Сьцяг ЗША Коўл Крыгер 05.05.2000
Нападнікі
9 Сьцяг Швэцыі Адрыян Кемпэ 13.09.1996 10 Сьцяг Канады Танэр Жано 29.05.1997
11 Сьцяг Славеніі Анжэ Копітар 24.08.1987 12 Сьцяг ЗША Трэвар Мур 31.03.1995
14 Сьцяг ЗША Алекс Лафэр’е 28.10.2001 15 Сьцяг ЗША Алекс Тэркат 26.02.2001
22 Сьцяг Швайцарыі Кевін Фіяла 22.07.1996 24 Сьцяг Канады Філіп Дано 24.02.1993
26 Сьцяг Канады Акіл Томас 02.01.2000 34 Сьцяг ЗША Артур Каліеў 26.06.2001
37 Сьцяг Канады Ўорэн Фогел 01.04.1996 52 Сьцяг Канады Тэйлар Ўорд 31.03.1998
53 Сьцяг Канады Джэк Студніка 18.02.1999 55 Сьцяг Канады Кўінтан Байфілд 19.08.2002
61 Сьцяг ЗША Трэвар Льюіс 08.01.1987
  1. ^ https://www.nhl.com/kings/news/la-kings-name-jim-hiller-head-coach
  2. ^ Los Angeles Kings Communications Department. 2007–08 Los Angeles Kings Media Guide. pp. 5–6.
  3. ^ «1993–94 Kings Media Guide». Los Angeles Kings Media Relations Department. — С. 115.
  4. ^ Crowe, Jerry (30.11.2007). «Text Messages From Press Row». Los Angeles Times.
  5. ^ Duhatschek, Eric; et al. (2001). «Hockey Chronicles». New York City: Checkmark Books. — ISBN 0-8160-4697-2.
  6. ^ Matsuda, Gann (8.11.2010). «Former LA Kings And Montreal Canadiens Great Rogie Vachon Still on the Outside Looking In». FrozenRoyalty.net
  7. ^ Matsuda, Gann (24.02.2010). «Butch Goring Was The LA Kings’ First Star, Fan Favorite». FrozenRoyalty.net

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз