Карл V Му́дры (па-француску: Charles V le Sage; 21 студзеня 1338 — 16 верасьня 1380) — кароль Францыі з 1364 па 1380 году з дынастыі Валюа. Старэйшы сын Іаана II Добрага (26 красавіка 1319 г — 8 красавіка 1364), караля Францыі з 1350 году, і яго першай жонкі Боны люксэмбурскай (21 траўня 1315 — 11 верасьня 1349). У 1356—1360 гадах і пачатку 1364 году (у час знаходжаньня айца Яна II у ангельскім палоне) — рэгент Францыі. Яго валадараньне азначае сабой канец першага этапу Стогадовай вайны: Карл V змог практычна цалкам вярнуць тэрыторыі, страчаныя яго папярэднікамі, і аднавіць уладу над дзяржавай.