Перайсьці да зьместу

Калгары Флэймз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калгары Флэймз
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна Канада
Горад Калгары, Албэрта
Заснаваны 1972
Стадыён Scotiabank Saddledome
Колеры чырвоны, залаты, чорны і белы
                   
Гісторыя Атланта Флэймз
1972—1980
Калгары Флэймз
1980 — цяпер
Афіцыйны сайт flames.nhl.com

Калгары Флэймз (па-ангельску: Calgary Flames) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Калгары, правінцыя Албэрта, Канада. Гэты ўжо трэці прафэсійны хакейны клюб у Калгары, пасьля таго як тут базаваліся «Калгары Тайгерз» (1921—1927) і «Калгары Каўбойз» (1975—1977). У НХЛ ня толькі «Флэймз» прадстаўляе канадзкі штат Албэрту, бо іншым клюбам ёсьць «Эдмантан Ойлерз». Блізкасьць гарадоў прывяла да суперніцтва паміж клюбамі, вядомае як Албэрцкая бітва. Клюб паўстаў у 1972 годзе, але месьціўся спачатку ў Атланце і меў назву «Атланта Флэймз». У 1980 годзе франшыза пераехала ў канадзкі Калгары ў 1980 годзе. Калгарцаўцы выйгралі Кубак Стэнлі ў 1989 годзе.

«Атланта Флэймз» паўстала напачатку 1970-х гадоў, у той час калі паўстала Сусьветная хакейная асацыяцыя. Многія гульцы, прыцягнутыя лепшым заробкамі, пачалі пакідаць НХЛ. Перш за ўсё пацярпелі новыя клюбы, як то «Атланта Флэймз», аднак клюб здолеў захавацца. Тым ня менш, усе восем гадоў базаваньня ў Джорджыі фінансавы стан каманды быў кволым.

У 1980 годзе кіраўніцтва клюбу, пакутуючы ад фінансавых складанасьцяў, былі вымушаныя прадаваць «Флэймз», каб унікнуць банкруцтва. Маючы некалькі сур’ёзных прапановаў ад мясцовых груп, найбольш цікавай была прапановы канадзкага прадпрымальніка Нэлсана Скальбаніі, які раней валодаў «Эдмантанам Ойлерз». Канадзец ачольваў групу бізнэсоўцаў з Калгары, у якую ўваходзілі нафтавыя магнаты Гарлі Готчкіс, Ральф Скарфілд, Норман Грын, браты Дарыл і Байран Сыманы і Норман Квонг[1]. Намаганьні мясцовых аматараў ня здолелі захаваць каманду ў Атланце, і, у выніку, клюб быў прададзены групе Скалбаніі за 16 мільёнаў даляраў ЗША, што стала рэкордным продажам каманды НХЛ на той час[2]. 21 траўня 1980 года Скальбанія абвесьціў, што каманда мусіць пераехаць у Калгары. Назва «Флэймз» была захаваная, бо новыя ўладальнікі палічылі, што «полымя» будзе добра падыходзіць для нафтавага гораду[3].

У адрозьненьні ад «Калгары Каўбойз», які быў ліквідаваны за некалькі гадоў да таго, «Калгары Флэймз» хутка набыў папулярнасьць у горадзе. У той час як «каўбоі» прадалі 2 тысячы абанэмэнтаў у свой апошні сэзон СХА 1976—1977 гадоў, «Флэймз» рэалізаваў 10 тысяч сэзонных і паўсэзонных абанэмэнтаў на сваю тагачасную 7-тысячную арэну[4]. Поруч з сваім лідэрам Кентам Нільсанам каманду ў дэбютны сэзон прабілася ў плэй-оф Кубак Стэнлі, дзе перакрочыла некалькі раўндаў, пераадолеўшы супраціў «Чыкага Блэк Гокс» і «Філадэлфіі Флаерз». Клюб саступіў у паўфінале клюбу «Мінэсота Норт Старз». Такі посьпех ужо ў наступным сэзоне зьмяніўся расчараваньнем. Вынікі каманды пагоршылі.

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
1 Сьцяг ЗША Дэвін Кулі 25.05.1997 32 Сьцяг ЗША Дастын Ўулф 16.04.2001
80 Сьцяг Чэхіі Даніел Уладарж 20.08.1997
Абаронцы
4 Сьцяг Швэцыі Расмус Андэрсан 27.10.1996 7 Сьцяг Канады Кевін Бал 27.06.2000
24 Сьцяг Канады Джэйк Бін 09.06.1998 26 Сьцяг ЗША Джарэд Тынордзі 20.02.1992
44 Сьцяг Канады Джоэл Гэнлі 08.06.1991 52 Сьцяг Канады Макензі Ўігер 07.01.1994
62 Сьцяг Расеі Данііл Міраманаў 11.07.1997 94 Сьцяг Канады Брэйдэн Пахал 23.08.1999
98 Сьцяг Беларусі Ільля Салаўёў 20.07.2000
Нападнікі
10 Сьцяг Канады Жанатан Юбэрдо 04.06.1993 11 Сьцяг Швэцыі Мікаэль Баклюнд 17.03.1989
15 Сьцяг Канады Драйдэн Гант 24.11.1995 17 Сьцяг Беларусі Ягор Шаранговіч 06.06.1998
20 Сьцяг ЗША Блэйк Коўлман 28.11.1991 21 Сьцяг ЗША Кевін Руні 21.05.1993
22 Сьцяг Канады Жакоб Пэлет’е 07.03.2001 27 Сьцяг ЗША Мэт’ю Караната 14.11.2002
39 Сьцяг Канады Энтані Манта 16.09.1994 42 Сьцяг Славаччыны Самуэл Гонзэк 12.11.2004
43 Сьцяг Чэхіі Адам Клапка 14.09.2000 47 Сьцяг Канады Конар Зэры 25.09.2001
70 Сьцяг Канады Раян Ломбэрг 09.12.1994 71 Сьцяг ЗША Ўокер Дуэр 23.11.1997
76 Сьцяг Славаччыны Марцін Посьпішыл 19.11.1999 79 Сьцяг Канады Коўл Швінт 25.04.2001
91 Сьцяг Канады Назэм Кадры 06.10.1990 96 Сьцяг Расеі Андрэй Кузьменка 04.02.1996
  1. ^ «History of the Atlanta Flames». Sports E-Cyclopedia.
  2. ^ Duhatschek, Eric; et al. (2001). «Hockey Chronicles». New York City: Checkmark Books. — ISBN 0-8160-4697-2.
  3. ^ Donovan, Michael Leo (1997). «The Name Game: Football, Baseball, Hockey & Basketball How Your Favorite Sports Teams Were Named». Toronto: Warwick Publishing. — ISBN 1-895629-74-8.
  4. ^ Zeman, Gary (1986). «Alberta on Ice». Heritage House. — С. 94. — ISBN 0-9692320-0-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз