Перайсьці да зьместу

Дэтройт Рэд Ўінгс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэтройт Рэд Ўінгс
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Дэтройт, Мічыган
Заснаваны 1926
Стадыён Літл Сызарз Арэна (19 515)
Колеры чырвоны і белы
         
Гісторыя Дэтройт Кугарз
1926—1930
Дэйтройт Фолкэнз
1930—1932
Дэйтройт Рэд Ўінгс
1932 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт redwings.nhl.com (анг.)

«Дэтройт Рэд Ўінгс» (літаральна: Чырвоныя крылы з Дэтройту, па-ангельску: Detroit Red Wings) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Атлянтычным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі. Клюб месьціцца ў горадзе Дэтройце (штат Мічыган, ЗША). Каманда зьяўляецца адной з Арыгінальнай шасьцёркі клюбаў НХЛ. Праз папулярнасьць «Чырвоных крылаў» Дэтройт часта называюць «Хакейны горад» (па-ангельску: Hockeytown). «Рэд Ўінгс» заваявалі найбольшую колькасьць (11) Кубкаў Стэнлі сярод камандаў з ЗША, ва ўсёй лізе болей толькі ў канадзкіх «Манрэаль Канадыенз» (24) і «Таронта Мэйпл Ліфс» (13).

У заўзятараў «Дэтройту» ёсьць традыцыя кідаць на пляцоўку васьміног — на ўдачу. Традыцыя бярэ пачатак у 1952 годзе, калі ў часе плэй-оф на лёд быў кінуты васьміног, а каманда выйграла ў тым годзе Кубак Стэнлі. Праз гэта афіцыйным талісманам «Рэд Ўінгс» зьяўляецца Эл Васьміног — названы так у гонар кіроўцы лёдаўборнага камбайну Эла Саботкі, які прыбірае васьміногаў з пляцоўкі. У розныя часы кіраўніцтва НХЛ спрабавала забараніць гэтую традыцыю, але яна трывае да нашых дзён.

Пасьля плэй-оф Кубка Стэнлі 1926 году, за час якога Заходняя хакейная ліга (ЗХЛ) была на мяжы закрыцьця[2], 17 красавіка было зладжанае пасяджэньне, каб разгледзець заяўкі на пашырэньне лігі. Існавала 5 розных групаў інвэстараў, якія жадалі стварыць каманду ў Дэтройце[3]. Падчас наступнага пасяджэньня 15 траўня ліга ўхваліла франшызу, якую мусіла ладкаваць група Таўнсэнда і Сэйбэрна[4]. Уладальнікі ЗХЛ Фрэнк і Лэстэр Патрыкі склалі ўгоду аб продажы гульцоў у НХЛ, пасьля чаго спынілі ўсе апэрацыі ў сваёй лізе. Новая дэтройцкая франшыза набыла хакеістаў з былой каманды «Вікторыя Кугарз», якія здабылі Кубак Стэнлі ў 1925 годзе і дасягнулі фіналу папярэдняй зімой. Новая франшыза ўспадкавала і назву, таму новы клюб менаваўся «Дэтройт Кугарз»[5].

Хакеісты «Дэтройт Кугарз» у сэзоне 1926—1927 гадоў.

Паколькі на той час арэна ў горадзе яшчэ не была пабудаваная, «Кугарз» свой першы сэзон гулялі на арэне ў Ўіндзары[6][7]. Ужо з сэзону 1927—1928 гадоў каманда ўладкавалася на новай арэне Дэтройт-Алімпія, які быў хатняй арэнай клюбу ажно да 15 сьнежня 1979 году. Гэта быў першы сэзон з Джэкам Адамзам, які стане тварам франшызы на працягу наступных 36 гадоў альбо як трэнэрам, альбо як дырэктарам[8]. Упершыню «Кугарз» прабіўся ў плэй-оф Кубка Стэнлі ў 1929 годзе, а зорным хакеістам тых часоў быў Карсан Купэр[6][9]. Дэтройцы саступілі ў двубоі «Таронта Мэйпл Ліфс»[10]. У 1930 годзе «Кугарз» былі перайменаваныя ў «Фэлканз».

У 1932 годзе кіраўніцтва НХЛ дазволіла гандляру зернем Джэймзу Норысу набыць «Фэлканз». Прадпрымальнік два разы да гэтага спрабаваў быў набыць які-небудзь клюб. Норыс адразу перайменаваў клюб у «Дэтройт Рэд Ўінгс», у гонар Манрэальскай аматарскай атлетычнай асацыяцыі, сябрам якой у маладосьці быў сам Норыс. Новая назва і эмблема, якая ўлучала кола, добра пасавала клюбу, які быў сталіцай аўтамабільнай вытворчасьці ЗША. Клюб у сэзоне 1932—1933 гадоў прабіўся ў плэй-оф, дзе пераадолеў першы раўндзе, выгуляўшы ў «Манрэаль Марунз»[11]. У паўфінале каманда саступіла «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[12].

Адзін з найвялікшых хакеістаў клюбу Гордзі Гоў.

У 1934 годзе «чырвоныя крылы» ўпершыню дасягнулі фіналу Кубка Стэнлі. У той камандзе блішчэлі Джон Сорэл, які закінуў 21 шайбу ў 47 гульнях, і Лары Оўры[13]. Тым ня менш, дэтройцы зьведалі паразу ад «Чыкага Блэк Гокс»[14]. Праз два сэзоны «Рэд Ўінгс» усё ж выйгралі свой першы Кубак Стэнлі ў 1936 годзе, перамогшы «Таронта Мэйпл Ліфс» у чатырох гульнях[14]. Дэтройт паўтарыў свой посьпех і праз год, гэтым разам перамогшы «Рэйнджарз»[14]. У 1938 годзе «Манрэаль Канадыенз» і «Дэтрой Рэд Ўінгс» сталіся першымі камандамі НХЛ, якія згулялі матчы ў Эўропе, наведаўшы Парыж і Лёндан.

За час вайны дэтройцы дакрочылі да фіналу чатыры разы, але толькі адзін раз здабывалі трафэй у 1943 годзе. Не зважаючы на добрыя вынікі, кіраўнік каманды Адамз працягваў шукаць спосабы палепшыць каманду. У 1945 годзе ў клюб былі запрошаныя Тэд Ліндсэй і Сыд Абэль, а праз год у клюбе віталі Гордзі Гова. Пачынаючы з сэзону 1948—1949 гадоў да сэзону 1954—1955 гадоў, ачоленыя трэнэра Томі Айвэнам, «Дэтройт Рэд Ўінгс» 7 разоў здабываў перамогу ў рэгулярных чэмпіянатах, усталяваўшы тым самым рэкорд НХЛ. Пасьля паразы ў фіналах Кубка Стэнлі ў 1948 і 1949 гадах, «чырвоны крылы» здолелі здабыць кубак у 1950, 1952, 1954 і 1955 гадах. Да ліку выбітных хакеістаў каманды таго часу, акрамя «прадакшн лайну», да якой уваходзілі Гоў, Ліндсэй і Абэль, улучаліся Боб Голдгэм, Марсэль Прынаво і Алекс Дэльвэкіё. Важкім гульцом быў брамнік Тэры Саўчук[15][16][17].

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
32 Сьцяг ЗША Джэк Кэмпбэл 09.01.1992 34 Сьцяг ЗША Алекс Лаян 09.12.1992
35 Сьцяг Фінляндыі Віле Хуса 06.02.1995 39 Сьцяг Канады Кэм Тэлбат 05.07.1987
Абаронцы
2 Сьцяг Фінляндыі Олі Мяаця 22.08.1994 3 Сьцяг ЗША Джастын Гол 30.01.1992
8 Сьцяг Канады Бэн Шарот 09.05.1991 20 Сьцяг Швэцыі Альбэрт Югансан 04.01.2001
22 Сьцяг ЗША Шай Буюм 26.03.2003 46 Сьцяг ЗША Джэф Пэтры 09.12.1987
53 Сьцяг Нямеччыны Морыц Зайдэр 06.04.2001 56 Сьцяг Швэцыі Эрык Густафсан 14.03.1992
77 Сьцяг Швэцыі Сыман Эдвінсан 05.02.2003 84 Сьцяг Швэцыі Вільям Лягесан 22.02.1996
Нападнікі
11 Сьцяг Расеі Уладзімер Тарасенка 13.12.1991 14 Сьцяг ЗША Тайлер Мот 10.03.1995
15 Сьцяг ЗША Шэлдан Драйс 23.04.1994 18 Сьцяг ЗША Эндру Коп 08.07.1994
23 Сьцяг Швэцыі Люкас Раймонд 28.03.2002 27 Сьцяг Канады Майкл Расмусэн 17.04.1999
28 Сьцяг Нарвэгіі Міхаэль Брэнсэг-Нюгар 05.10.2005 29 Сьцяг Канады Нэйт Даніелсан 27.09.2004
36 Сьцяг ЗША Крыстыян Фішэр 15.04.1997 37 Сьцяг ЗША Джозэф Комфэр 08.04.1995
43 Сьцяг ЗША Картэр Мэйзар 28.03.2002 48 Сьцяг Швэцыі Юнатан Бэрггрэн 16.07.2000
71 Сьцяг ЗША Дылан Ларкін 30.07.1996 85 Сьцяг Швэцыі Эльмэр Сёдэрблям 05.07.2001
88 Сьцяг ЗША Патрык Кейн 19.11.1988 90 Сьцяг Канады Жазэф Вэлено 13.01.2000
92 Сьцяг Аўстрыі Марка Каспэр 08.04.2004 93 Сьцяг ЗША Алекс Дэбрынкат 18.12.1997
  • Coleman, Charles L. Trail of the Stanley Cup, Vol. 1; 1893-1926. — Montreal, Quebec: National Hockey League, 1966.
  • Coleman, Charles L. The Trail of the Stanley Cup, Vol. 2; 1927–1946. — Sherbrooke, Quebec: National Hockey League, 1969.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз