Далас Старз
Далас Старз | |
Дывізіён | Цэнтральны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Далас, Тэхас |
Заснаваны | 1967 |
Стадыён | Амэрыкан Эйрлайнз Сэнтар |
Колеры |
Зялёны, чорны, белы і срэбны |
Гісторыя |
Мінэсота Норт Старз 1967—1993 Далас Старз 1993 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Капітан | Джэймі Бэн[d] |
Афіцыйны сайт | stars.nhl.com (анг.) |
Далас Старз (па-ангельску: Dallas Stars) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Далас, штат Тэхас, ЗША, і спаборнічае ў Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі.
Першапачаткова «Старз» былі заснаваныя ў 1967 годзе, стаўшы адным з клюбам пашырэньня НХЛ у 1967 годзе. Першай назвай каманды была «Мінэсота Норт Старз», і сьпярша клюб базаваўся ў горадзе Блумінгтане у штаце Мінэсота. Перад сэзонам 1978—1979 гадоў з дазволу кіраўнікоў НХЛ каманда аб’ядналася з «Кліўлэнд Бэранз», бо абедзьве каманды мелі фінансавыя цяжкасьці. Перад пачаткам сэзону 1993—1994 гадоў франшыза пераехала ў Тэхас, атрымаўшы сучасную назву «Далас Старз».
У 2000 годзе каманды гулец Ніл Бротэн быў уведзены ў Залю хакейнай славы ЗША. У 2009 годзе Брэт Гол стаў першым гульцом «Старз», які быў улучаны ў Залю хакейнай славы, за ім рушылі ўсьлед Эд Бэлфур, Джо Ньюўэндайк і Майк Мадана. Мадана наагул ёсьць самым выніковым хакеістам франшызы. У 1999 годзе клюб выйграў Кубак Стэнлі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб «Мінэсота Норт Старз» пачаў гуляць у 1967 годзе, калі далучыўся да НХЛ пры пашырэньні лігі з шасьці да дванаццаці ўдзельнікаў. Свае хатнія гульні каманда ладзіла ў нядаўна пабудаванай арэне ў Блумінгтане з штату Мінэсота. Першапачаткова каманда мела посьпехі, але пасьля некалькіх дрэнных сэзонаў у сярэдзіне 1970-х гадоў клюб зьведаў фінансавыя цяжкасьці. У 1978 годзе каманда аб’ядналася зь іншым клюбам НХЛ «Кліўлэнд Бэранз», які таксама бедаваў у гэты час. Улічваючы гаротны стан абодвух клюбаў, кіраўніцтва лігі дало дазвол на зьліцьцё франшызаў. У 1981 годзе каманда нават дакрочыла да фіналу Кубка Стэнлі, але саступіла тытул «Нью-Ёрк Айлэндэрз». Да пачатку 1990-х гадоў з паніжэньнем наведвальнасьці і зьніжэньнем прыбытку кіраўніцтва клюбу пачало шукаць новы горад для сваёй франшызы.
Клюб разглядаў магчымасьць пераезду ў Сан-Хасэ ці Анагайм. У 1993 годзе, на тле далейшых праблемаў з наведвальнасьцю і асабістамі спрэчкамі, кіраўнік клюбу Норман Грын атрымаў дазвол лігі на пераезд каманды ў Далас, пачынаючы з сэзону 1993—1994 гадоў[2]. Грына пераканаў былым абаронцам клюбу амэрыканскага футболу «Далас Каўбойз» Роджэрам Стабакам, што Далас стане прыдатным месцам для каманды НХЛ[3]. Зь пераездам каманды ў паўднёвыя Злучаныя Штаты, Грын вырашыў адмовіцца ад прыметніка «Норт» (бел. паўночны), у выніку атрымалася назва каманды «Далас Старз». У сувязі з тым, што ліга правяла пераразьмеркаваньне імёны канфэрэнцыяў і дывізіёнаў, «Далас Старз» быў перамешчаны ў Цэнтральны дывізіён Заходняй канфэрэнцыі. У сваю першую гульню на новым месцы «зоркі» здабылі перамогу 5 кастрычніка 1993 году ў матчы супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс»[4]. У той гульні першую шайбу абноўленай каманды закінуў Ніл Бротэн. Папулярнасьць каманды хутка расла, чаму спрыяў непасрэдны посьпех каманды на лёдзе, а таксама найлепшы сэзон Майка Модана, які за 50 матчаў здолеў зарабіць 93 пункты на свой рахунак. «Далас Старз» трапіў у плэй-оф Кубак Стэнлі, дзе ў першым раўндзе перагуляў «Сэнт-Луіс Блюз», але саступіў у наступным «Ванкувэр Кэнакс». У сьнежні 1995 году Грын усё ж такі прадаў клюб Тому Гіксу[3].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Кейсі Дэсьміт | 13.08.1991 | 29 | Джэйк Отынджэр | 18.12.1998 | ||
33 | Магнус Гэльбэрг | 04.04.1991 | |||||
Абаронцы | |||||||
2 | Брэндан Сьміт | 08.02.1989 | 3 | Мэт’ю Дамба | 25.07.1994 | ||
4 | Міра Хэйсканэн | 18.07.1999 | 5 | Нільс Люндквіст | 27.07.2000 | ||
6 | Ліян Біхсэль | 18.05.2004 | 20 | Кайл Капаб’янка | 13.08.1997 | ||
23 | Эса Ліндэл | 23.05.1994 | 28 | Алекс Пэтравіч | 03.03.1992 | ||
46 | Ільля Любушкін | 06.04.1994 | 55 | Томас Гарлі | 19.08.2001 | ||
Нападнікі | |||||||
10 | Оскар Бэк | 12.03.2000 | 11 | Логан Станковэн | 26.02.2003 | ||
12 | Арту Хюру | 06.04.2001 | 14 | Джэймі Бэн | 18.07.1989 | ||
15 | Колін Блэкўэл | 28.03.1993 | 17 | Коўл Лінд | 16.10.1998 | ||
18 | Сэм Стыл | 03.02.1998 | 21 | Джэйсан Робэртсан | 22.07.1999 | ||
22 | Маўрык Бурк | 08.01.2002 | 24 | Роопэ Хінц | 17.11.1996 | ||
25 | Мацей Блюмэл | 31.05.2000 | 27 | Мэйсан Марчмэнт | 18.06.1995 | ||
34 | Кэмэран Г’юз | 09.10.1996 | 37 | Эміліё Пэтэрсан | 03.04.2000 | ||
53 | Ўаят Джонстан | 14.05.2003 | 63 | Яўген Дадонаў | 12.03.1989 | ||
91 | Тайлер Сэгін | 31.01.1992 | 95 | Мэт Дзюшэн | 16.01.1991 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.nytimes.com/athletic/3489850/2022/06/20/dallas-stars-hire-peter-deboer-as-head-coach/
- ^ «Patrick Plus: Thanks, Norm Green». Star Tribune.
- ^ а б «The 35 Biggest Moments in Modern Dallas History». Dmagazine.com.
- ^ «Dallas Stars First Game October 5, 1993 Broten Goal». St. Cloud Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз