Перайсьці да зьместу

Вініпэг Джэтс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вініпэг Джэтс
Дывізіён Цэнтральны
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна Канада
Горад Вініпэг, Манітоба
Заснаваны 1999
Стадыён Канада-Лайф-Цэнтар
Колеры сіні, белы, блакітны і срэбны
                   
Гісторыя Атланта Трэшэрз
1999—2011
Вініпэг Джэтс
2011 — цяпер
Галоўны трэнэр
Афіцыйны сайт jets.nhl.com

Ві́ніпэг Джэтс (па-ангельску: Winnipeg Jets) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Вініпэг, штат Манітоба, Канада. Спаборнічае у Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі. Каманда належыць кампаніі Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт, а свае хатнія матчы ладзіць на арэне Канада-Лайф-Цэнтар. «Джэтс» былі створаныя як «Атланта Трэшэрз» 25 чэрвеня 1997 году, пачаўшы гуляць у НХЛ з сэзону 1999—2000 гадоў. У траўні 2011 году клюб з Атланты быў выкуплены кампаніяй Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт, якая перавезла франшызу ў Вініпэг. Новы клюб узяў удзел у розыгрышу НХЛ 2011—2012 гадоў. Назва клюбу ёсьць даніной былому клюбу з такім жа назоваў, які пасьля сэзону 1995—1996 гадоў празь фінансавыя чыньнікі пераехаў у Арызону, зьмяніўшы назву на «Фінінс Каётыз».

Абаронца Дын Кенэдзі з арыгінальнага «Вініпэг Джэтс», які перабазаваўся ў 1996 годзе ў Арызону.

Пачынаючы з 27 сьнежня 1971 году Вініпэг меў прадстаўніцтва ў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА), аднак той клюб «Вініпэг Джэтс» ня мае аніякага дачыненьня да сёньняшняга клюбу. Да 1979 году многія клюбы з СХА былі ліквідаваныя, але «Джэтс» поруч з «Квэбэкам Нордыкс», «Эдмантанам Ойлерз», «Гартфардам Ўэйлерз» далучыліся да Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ)[2][3]. У 1996 годзе ўладальнік каманды Бары Шэнкараў прадаў каманду амэрыканскім бізнэсоўцам Стывэну Глюкстэрну і Рычарду Бэрку, якія спачатку плянавалі перавезьці клюб у Мінэсоту, але ў рэшце рэшт дасягнулі пагадненьня з прадпрымальнікам Джэры Каланджэлё. У выніку каманда пераехала ў Арызону, зьяніўшы назву на «Фінікс Каётыз». Той арыгінальны «Вініпэг Джэтс» згуляў свой апошні матч 28 красавіка 1996 году.

Натоўп у Вініпэгу чакае на афіцыйнае пацьверджаньне пераезду «Атланты Трэшэрз» і інхны горад.

Гісторыя сучаснага «Вініпэг Джэтс» пачалася 25 чэрвеня 1997 году, калі горад Атланта атрымаў права на стварэньня франшызы пры чарговым пашырэньні НХЛ. Новы клюб атрымаў назву «Атланта Трэшэрз». Гэта была ўжо другая франшыза, якая калі-кольвек базавалася ў горадзе. Яшчэ ў 1973 годзе быў створаны клюб «Атланта Флэймз», які ў 1980 годзе пераехаў у Канаду і атрымаў назву «Калгары Флэймз». «Трэшэрз» запачаткаваў свае выступы ў НХЛ у сэзоне 1999—2000 гадоў. За 12 гадоў у Атланце клюб толькі аднойчы здолеў прабіцца ў плэй-оф Кубка Стэнлі за час сэзону 2006—2007 гадоў, аднак у вырашальных матчах не здабыў аніводнай перамогі. Часткова праз адсутнасьць посьпехаў каманда мела цяжкасьці з прыцягненьнем прыхільнікаў на арэну ў апошнія сэзоны[4].

20 траўня 2011 году газэта Winnipeg Sun пацьвердзіла, што была дасягнутая прынцыповая дамоўленасьць аб набыцьці кампаніяй Тру Норт Спорт і Энтэртэймэнт франшызы «Атланты Трэшэрз»[5]. У той жа час як мэр Вініпэга Сэм Кац быў упэўнены, што пераезд каманды неўзабаве адбудзіцца[6]. 31 траўня 2011 года на прэсавай канфэрэнцыі камісар НХЛ Гэры Бэтман пацьвердзіў, што «Атланта Трэшэрз» у хуткім часе перабазуюцца ў Вініпэг, дзе пачнуць сэзон 2011—2012 гадоў[7]. Як паведамлялася ўгода каштавала новым уладальнікам 170 мільёнаў даляраў, пры гэтым 60 мільёнаў даляраў былі сплачаныя беспасярэдне лізе ў якасьці платы за пераезд[6]. Было пастаноўлена, што клюб атрымае назву ў гонар было клюбу, які некалі базаваўся ў Вініпэгу, не зважаючы на тое, што былі чуткі аб тым, што клюб будзе гуляць пад назвай «Манітоба Мус». Дэбютавалі новыя «Джэтс» у матчы рэгулярнага сэзону 9 кастрычніка 2011 году, калі да вініпэгцаў наведаўся «Манрэаль Канадыенз». Госьці здабылі пераканаўчую перамогу зь лікам 1:5.

Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году

Брамнікі
1 Сьцяг Канады Эрык Комры 06.07.1995 34 Сьцяг Фінляндыі Каапа Кяхкёнэн 16.08.1996
37 Сьцяг ЗША Конар Гэлебайк 19.05.1993
Абаронцы
2 Сьцяг Канады Дылан Дэмэла 01.05.1993 4 Сьцяг ЗША Ніл Піёнк 29.07.1995
6 Сьцяг Канады Колін Мілер 29.10.1992 14 Сьцяг Фінляндыі Віле Хэйнала 02.03.2001
24 Сьцяг Канады Гайдн Флёры 08.07.1996 42 Сьцяг Швэцыі Сыман Люндмарк 08.10.2000
44 Сьцяг Канады Джош Марысі 28.03.1995 52 Сьцяг Канады Дылан Коглан 19.02.1998
54 Сьцяг ЗША Дылан Сэмбэрг 24.01.1999 57 Сьцяг Швэцыі Эліяс Салямонсан 31.08.2004
64 Сьцяг Канады Логан Стэнлі 26.05.1998
Нападнікі
7 Сьцяг Расеі Уладзіслаў Наместнікаў 22.11.1992 9 Сьцяг ЗША Алекс Яфала 21.12.1993
13 Сьцяг Канады Габрыель Вілярдзі 16.08.1999 15 Сьцяг Фінляндыі Расмус Купары 15.03.2000
17 Сьцяг ЗША Адам Лоўры 29.03.1993 19 Сьцяг Швэцыі Давід Густафсан 11.04.2000
21 Сьцяг ЗША Домінік Таніната 09.03.1994 22 Сьцяг ЗША Мэйсан Эплтан 15.01.1996
23 Сьцяг Канады Мэйсан Шоў 03.11.1998 27 Сьцяг Даніі Мікалай Элерс 14.02.1996
28 Сьцяг Канады Джарэд Андэрсан-Долан 12.09.1999 36 Сьцяг Канады Морган Бэран 02.12.1998
55 Сьцяг Канады Марк Шайфлі 15.03.1993 62 Сьцяг Швайцарыі Ніна Нідэрайтэр 08.09.1992
71 Сьцяг Швэцыі Аксэль Юнсан-Ф’ельбю 10.02.1998 81 Сьцяг ЗША Кайл Конар 09.12.1996
90 Сьцяг Расеі Мікіта Чыбрыкаў 16.02.2003 91 Сьцяг Канады Коўл Пэрфэці 01.01.2002
93 Сьцяг Фінляндыі Брэд Ламбэрт 19.12.2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя канфэрэнцыя

Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс · Ванкувэр Кэнакс · Вэгас Голдэн Найтс · Калгары Флэймз · Лос-Анджэлес Кінгс · Сан-Хасэ Шаркс · Сіетл Кракен · Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс · Далас Старз · Каларада Эвэланш · Мінэсота Ўайлд · Нэшвіл Прэдатарз · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкгокс Юта ·

Усходняя канфэрэнцыя

Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Дэтройт Рэд Ўінгс · Манрэаль Канадыенз · Тампа Бэй Лайтнінг  · Таронта Мэйпл Ліфс · Флорыда Пантэрз

Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз