Вэгас Голдэн Найтс
Вэгас Голдэн Найтс | |
Дывізіён | Ціхаакіянскі |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Парадайз, Нэвада |
Заснаваны | 2017 |
Стадыён | T-Mobile Arena |
Колеры |
Сталёва шэры, залаты, чырвоны, чорны |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | nhl.com/goldenkni… (анг.) |
«Вэ́гас Голдэн Найтс» (па-ангельску: Vegas Golden Knights) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Парадайз, штат Нэвада, ЗША. Свае хатнія матчы праводзіць у спартовым палацы T-Mobile Arena. Клюб быў створаны ў 2017 годзе, а з сэзону 2017—2018 гадоў пачаў свае выступы ў Заходняй канфэрэнцыі лігі Ціхаакіянскага дывізіёну. Каманда належыць кансорцыюму Black Knight Sports & Entertainment, які ачольвае Ўільям П. Фолі і сям’я Малуф[2]. У сваім першым жа сэзоне «Вэгас» дайшоў да фіналу Кубку Стэнлі ў 2018 годзе, дзе саступіў тытул «Вашынгтон Кэпіталз».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]НХЛ прысутнічала ў Лас-Вэгасе з 1991 году. У тым годзе ў горадзе адбыўся першы матч на сьвежым паветры, калі дзьве камандамі НХЛ «Лос-Анджэлес Кінгс» і «Нью-Ёрк Рэйнджарз» згулялі перадчэзонны выставачны матч ля Сызарз-пэласу. Пасьля гэтага той жа «Лос-Анджэлес Кінгс» узяў за звычку ладзіць у горадзе штогод перадсэзонныя матчы супраць «Каларада Эвэланш», які атрымаў назву «Марозная лютасьць». З 2009 годзе часта цырымоніі ўзнагароджаньня НХЛ ладзіліся ў Лас-Вэгасе[3].
У жніўні 2014 году зьявіліся чуткі пра пашырэньне лігі ў Лас-Вэгас, пра што магло сьведчыць зьяўленьня шматфункцыйнай арэны, якая атрымала назву T-Mobile Arena[4]. Аднак гэтыя чуткі былі зьняпраўджаныя кіраўніцтвам лігі[5][6][7]. Тым ня менш, у лістападзе таго ж году зьявіліся зьвесткі аб, тым што выканаўчая рада НХЛ абрала бізнэсоўца-мільярдэра Ўільяма П. Фолі і сям’ю Малуф у якасьці лідэраў групы, якая мусіць стварыць клюб НХЛ у Лас-Вэгасе[8][9]. На адмысловым пасяджэньні кіраўніцтва лігі 22 чэрвеня 2016 году ў Лас-Вэгасе заяўка на пашырэньне была зацьверджана адзінагалосным галасаваньнем. Паводле плянаў каманда мусіла пачаць спаборнічаць з сэзону 2017—2018 гадоў[10][11]. Клюб стаў першай буйной прафэсійнай спартовай франшызай, якая базуецца ў Лас-Вэгасе, і першай новай камандай па пашырэньні НХЛ з 2000 году[12]. Фолі абавязаўся сплаціць за пашырэньне ўступны ўнёсак у памеры 500 мільёнаў даляраў[13], а таксама пачаў працэс найму галоўнага пэрсаналу каманды.
13 красавіка 2017 году вэгаская каманда абвесьціла, што першым галоўным трэнэрам клюбу будзе Жэрар Галян[14]. Дзеля новага клюбу НХЛ зладзілся адмысловы драфт пашырэньня, які адбыўся 21 чэрвеня 2017 году. Новы клюб меў права выбраць даступнага хакеіста з кожнага з 30 камандаў НХЛ. Сярод прыкметных абраньняў былі брамнік Марк-Андрэ Фляры, які быў забраны зь «Пітсбург Пінгвінз», і нападнік Джэймз Ніл, які далучыўся да вэгасцаў з «Нэшвіл Прэдатарз»[15][16]. На звычайным драфце 2017 году першым выбарам каманды стаў нападнік Кодзі Глас[17]. Сваю першую гульню «Голдэн Найтс» згулялі 6 кастрычніка супраць «Далас Старз». Вэгасцы здабылі перамогу, а дзьве першыя шайбы каманды закінуў Джэймз Ніл[18].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
33 | Эйдын Гіл | 11.05.1996 | — | Ільля Самсонаў | 22.02.1997 | ||
Абаронцы | |||||||
2 | Зак Ўайтклаўд | 28.11.1996 | 3 | Брэйдэн Макнэб | 21.01.1991 | ||
6 | Кейдэн Корзак | 29.01.2001 | 7 | Алекс П’етранджэла | 18.01.1990 | ||
14 | Нікалас Гэйг | 05.12.1998 | 15 | Ноа Гэніфін | 25.01.1997 | ||
17 | Бэн Гатан | 20.04.1993 | 27 | Шы Тэадор | 03.08.1995 | ||
40 | Люкас Карм’е | 27.03.2002 | |||||
Нападнікі | |||||||
9 | Джэк Айкел | 28.10.1996 | 10 | Нікаля Руа | 05.02.1997 | ||
13 | Якуб Дэмэк | 06.06.2003 | 16 | Павал Дарафееў | 26.10.2000 | ||
19 | Брэндан Брысан | 22.10.2001 | 20 | Зак Астан-Рыс | 10.08.1994 | ||
21 | Брэт Гаўдэн | 29.03.1998 | 26 | Аляксандар Гольц | 23.01.2002 | ||
28 | Танэр Лазынскі | 01.06.1997 | 46 | Ёнас Рэнб’ерг | 31.03.1999 | ||
48 | Томаш Гэртл | 12.11.1993 | 49 | Іван Барбашоў | 14.12.1995 | ||
55 | Кіган Калесар | 08.04.1997 | 61 | Марк Стоўн | 13.05.1992 | ||
71 | Вільям Карлсан | 08.01.1993 | 95 | Віктар Уляфсан | 18.07.1995 | ||
— | Джордан Густафсан | 20.01.2004 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.espn.com/nhl/story/_/id/34092747/vegas-golden-knights-hiring-bruce-cassidy-new-head-coach-source-says
- ^ Rosen, Dan (June 22, 2016). «Las Vegas awarded NHL franchise». National Hockey League.
- ^ «NHL Awards heads to Las Vegas for first time». NHL.
- ^ Mitanis, Marcus (19.02.2016). «T-Mobile Arena in Las Vegas to Open Spring 2016». Skyrisecities.
- ^ Brewer, Ray (27.08.2014). «NHL says no credibility to report of Las Vegas expansion team». Las Vegas Sun.
- ^ «NHL denies expansion report, including a second team in Toronto». Toronto Star.
- ^ «Gallagher: Bettman has changed his tune on NHL expansion». The Province.
- ^ Kosman, Josh; Brooks, Larry (12.11.2014). «NHL picks owners for likely Vegas team». New York Post.
- ^ «Maloof family joins effort to land Las Vegas NHL team». Las Vegas Review-Journal.
- ^ Carp, Steve (22.06.2016). «Las Vegas awarded NHL expansion team». Las Vegas Review-Journal.
- ^ Rosen, Dan (22.06.2016). «Las Vegas awarded NHL franchise». NHL.
- ^ Klein, Cutler (22.06.2016). «From six teams to 31: History of NHL expansion». NHL.
- ^ Heitner, Darren (22.06.2016). «The NHL Leads the Way in Bringing Pro Sports to Las Vegas». Inc.com.
- ^ «Golden Knights Name Gerard Gallant Head Coach». NHL.
- ^ DeLuca, Dave (22.06.2017). «NHL Expansion Draft: Results, picks for first Vegas Golden Knights roster». The Sporting News.
- ^ Lawless, Gary; Evans, Pat (18.06.2018). «A Look Back At The Golden Knights Expansion Draft». NHL.
- ^ Kimelman, Adam (23.06.2017). «Cody Glass first pick made by Golden Knights». NHL.
- ^ Shapiro, Sean. «Neal, Fleury help Golden Knights win first game, defeat Stars». NHL.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз