Ангела Мэркель
А́нгела Даратэ́я Мэ́ркель (па-нямецку: Angela Dorothea Merkel, народжаная Каснэр, Kasner; нарадзілася 17 ліпеня 1954 году, Гамбург, ФРН) — нямецкая палітыкіня, лідэрка ХДС, з 21 лістапада 2005 году фэдэральная канцлерка Нямеччыны ад Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу, які атрымаў перамогу на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у верасьні 2005 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэркель — трэцяе дзіця ў сям’і лютэранскага пастара Горста Каснэра і настаўніцы Герлінды Каснэр, нарадзілася ў Гамбургу. Неўзабаве пасьля яе нараджэньня сям’я пераехала ў НДР, дзе яе бацька ўзначаліў прыход у мястэчку Тэмплін. У юнацкасьці Мэркель уваходзіла ў піянэрскую арганізацыю, Зьвязе вольнай нямецкай моладзі, і адначасова была сябрам моладзевай арганізацыі лютэранскай царквы. У школе добра авалодала расейскай мовай. Пазьней вывучыла ангельскую.
У 1978 годзе скончыла Ляйпцыскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці фізыка. Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце была сябрам раённага камітэту FDJ Зьвязу вольнай нямецкай моладзі, у 1986 годзе абараніла дысэртацыю па квантавай хіміі. З 1978 па 1990 год працавала ў Цэнтральным інстытуце фізычнай хіміі Акадэміі навук НДР. Адначасова курыравала Агітпрап Акадэміі навук НДР.
Палітычная кар'ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1989 пасьля падзеньня Бэрлінскага муру стала актыўнай удзельніцай дэмакратычнага руху — актывісткай Партыі дэмакратычнага абнаўленьня (ДА). Лётар дэ Мэзьер, апошні глава кабінэта міністраў НДР, даверыў ёй пост намесьніка прэс-сакратара ўраду.
У жніўні 1989 г. партыя ДА ўступіла ў Хрысьціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), які тады знаходзіўся ва ўладзе. У сьнежні таго жа году Мэркель абраная дэпутаткай у Нямецкі Бундэстаг, бліскуча правёўшы перадвыбарную кампанію.
Ва ўрадзе Гэльмута Коля (які заўсёды называў яе «дзяўчынкай») стала міністаркай па справах жанчын і моладзі.
З 1991 г. — віцэ-старшыня Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу.
У 1994 г. перайшла на пасаду міністаркі навакольнага асяродзьдзя.
У 1998 г. ХДС быў змушаны сысьці ў апазыцыю, а вакол Гэльмута Коля выліўся скандал з нагоды незаконных вонкавых ахвяраваньняў на рахункі ХДС. Скандал крануў таксама і старшыню ХДС Вольфганга Шойблэ, які ў выніку сышоў у адстаўку.
Ангела Мэркель зраклася ад Коля і запатрабавала ад партыйнага актыву зьмяніць кіраўніцтва ХДЗ і пачаць партыйнае «абнаўленьне». У красавіку 2000 96 % сяброў партыі абралі яе пераемніцай Шойбле на пасту старшыні ХДЗ. Гэты посьпех быў асабліва характэрны на фоне таго, што Мэркель, быўшы жанчынай, усходняй немкай і пратэстанткай, вельмі нетыповая для гэтай партыі.
У 2002 г. Мэркель пагадзілася на выстаўленьне ў якасьці адзінай кандыдатуры на пост фэдэральнага канцлера ад ХДС/ХСС прэм’ер-міністра Баварыі Эдмунда Штойбэра. Штойбэр выбары прайграў, што ўзмацніла нутрапартыйныя пазыцыі Мэркель. Пасьля яна атрымала посьпех ва ўмелым ухіленьні асноўных палітычных супернікаў у партыі і ўмацаваньні сваёй вядучай пазыцыі.
У 2003 г. Мэркель дэманстратыўна падтрымала амэрыканскае ўварваньне ў Ірак, паехаўшы ў ЗША. У 2004 яна здолела дамагчыся абраньні яе кандыдата Хорста Келера на пасаду прэзыдэнта Нямеччыны.
Пасьля нечаканай ініцыятывы Герхарда Шрэдэра па датэрміновых выбарах у 2005 г., Ангела Мэркель была абраная ХДС у якасьці кандыдата на пасаду фэдэральнага канцлера Нямеччыны.
Калі Шродэр вырашыўся пайсьці на датэрміновыя выбары, адрыў ХДС ад сацыял-дэмакратаў складаў амаль 30 %. Аднак няўдала праведзеная Ангелай Мэркель выбарчая кампанія прывяла да таго, што на выбарах іх падзялілі ўсяго 300 тыс. галасоў — меней 1 %.
Па выніках выбараў у бундэстаг блёк ХДС/ХСС і вольных дэмакратаў апярэдзіў СДПН з «зялёнымі» ўсяго на тры галасы. У сувязі зь няздольнасьцю сфармаваць устойлівую парлямэнцкую большасьць хрысьціянскім дэмакратам прыйшлося пайсьці на стварэньне «вялікай» кааліцыі з СДПН — у другі раз у гісторыі ФРН.
«Вялікая кааліцыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 кастрычніка 2005 году старшыня Хрысьціянска-сацыяльнага саюзу, прэм’ер-міністар Баварыі Эдмунд Штойбэр паведаміў, што на перамовах аб фармаваньні «вялікай» кіравальнай кааліцыі, якую вялі А. Мэркель, дзейсны канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр і старшыня СДПН Франц Мюнтэфэрынг, было вырашанае, што Ангела Мэркель стане новым канцлерам Нямеччыны.
У абмен на згоду на канцлерства А. Мэркель СДПН атрымае ў будучым кабінэце 8 міністэрскіх партфэляў: замежных справаў, фінансаў, юстыцыі, працы, па пытаньнях аховы навакольнага асяродзьдзя, аховы здароўя, транспарту, а таксама эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця.
Да ХДС/ХСС — нароўні з кіраўніком ведамства фэдэральнага канцлера ў рангу міністра — адыходзяць пасады міністраў абароны, унутраных справаў, эканомікі, сям’і, адукацыі, а таксама сельскай гаспадаркі.
Паміж тым, Герхард Шродэр заявіў аб сваім сыходзе з урада ФРН. Раней не выняткоўвалася, што ён можа заняць у новым урадзе пост віцэ-канцлера і міністра замежных справаў.
Гл. Урад Ангелы Мэркель (2005)
Пазыцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вонкавай палітыцы Ангела Мэркель вядомая сваёй безумоўнай падтрымкай амэрыканскага курсу, выступаючы за збліжэньне з ЗША. Яна неаднаразова крытыкавала Герхарда Шродэра за «празьмернае» сяброўства з Уладзімерам Пуціным і заяўляла аб тым, што зойме больш цьвёрдую пазыцыю ў стаўленьні Расеі ў выпадку яе абраньня на пост канцлера. Тым ня менш, пасьля таго, як Мэркель узначаліла ўрад ФРН, расейска-нямецкія адносіны не зьведалі ніякіх адмысловых зьмен.
Мэркель зьяўляецца пасьлядоўным супернікам прыняцьця Турцыі ў Эўрапейскі зьвяз. Самае большае, што яна гатовая падаць Турцыі, гэта «прывілеяванае партнёрства».
Ва ўнутранай палітыцы яна намерваецца працягнуць курс рэформаў Герхарда Шродэра, аднак «іншымі спосабамі». Яе галоўная абвешчаная мэта — стварэньне працоўных месцаў і падтрымка эканомікі за рахунак памяншэньня сацыяльных дапаможнікаў. У той жа час першыя гады яе знаходжаньня ў пасады супалі з масавымі звальненьнямі супрацоўнікаў нямецкіх падпадзяленьняў такіх карпарацыяў, як Airbus, «Нокія» і Siemens.
Сямейнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ангела Мэркель другасна замужам, дзяцей ня мае. Першым яе мужам, за якога яна выйшла замуж яшчэ ў Ляйпцыгу, быў Ульрых Мэркель (разьвяліся пасьля пераезду ў Бэрлін пасьля ўнівэрсытэту). Пасьля разводу пакінула яго прозьвішча. Другім мужам з 30 сьнежня 1998 году зьяўляецца Ёахім Заўэр, прафэсар бэрлінскага ўнівэрсытэту Гумбальта.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 траўня 2008 году Ангеле Мэркель была ўручаная прэмія імя Карла Вялікага за ўнёсак у пераадоленьне крызісу Эўразьвязу, які стаў вынікам правалу праекту адзінай эўрапейскай канстытуцыі на рэфэрэндумах у Нідэрляндах і Францыі[10].
Папярэднік Гергард Шрэдэр |
Фэдэральны канцлер Нямеччыны 2005— |
Наступнік ' |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Parlement.com (нід.)
- ^ Wer war wer in der DDR? (ням.): ein Lexikon ostdeutscher Biographien // Wer war wer in der DDR? / Hrsg.: J. Černý
- ^ Lebendiges Museum Online (ням.) // Lebendiges Museum Online — 1999.
- ^ а б в г д е ё ж Golden (анг.) — 2019.
- ^ а б Höhn T. D. Ehrendoktorwürde für Angela Merkel (ням.) / Hrsg.: Universität Leipzig — 2008.
- ^ а б в г NNDB (анг.) — 2002.
- ^ а б https://www.bundeskanzler.de/bk-de/kanzleramt/bundeskanzler-seit-1949/angela-merkel (ням.) / Hrsg.: Presse- und Informationsamt der Bundesregierung
- ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Wie lebt es sich ohne das Hamsterrad? (ням.) // Stern / Hrsg.: A. Petzold, T. Osterkorn — HH: Gruner + Jahr, 2022. — ISSN 0039-1239
- ^ Глеб Гаўрык. Ангеле Мэркель уручылі прэмію Карла Вялікага (рас.) // Радыё «Нямецкая хваля», 1 траўня 2008 г. Праверана 28 траўня 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Выпускнікі Ляйпцыскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Камандоры ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
- Узнагароджаныя ордэнам Трох зорак
- Кавалеры ордэна падвойнага Белага крыжа I ступені
- Кавалеры ордэна падвойнага Белага крыжа
- Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
- Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага
- Кавалеры ордэна „За заслугі перад Італьянскай рэспублікай“
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Адзначаныя Ганаровай адзнакай «За заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай»
- Кавалеры ордэна інфанта дона Энрыке
- Узнагароджаныя Вялікім ланцугом ордэна інфанта дона Энрыке
- Ляўрэаты прэміі Карла Вялікага
- Людзі году часопісу «Time»
- Ганаровыя дактары Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме
- Ганаровыя дактары Гарвардзкага ўнівэрсытэту
- Ганаровыя дактары ўнівэрсытэту Коменскага
- Ганаровыя дактары Расейскага хіміка-тэхналягічнага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Ізраілю
- Нарадзіліся ў Гамбургу
- Фэдэральныя канцлеры Нямеччыны
- Нямецкія палітыкі
- Дзейныя кіраўнікі дзяржаваў
- Жанчыны-кіраўніцы дзяржаваў і ўрадаў