25 кастрычніка
дата
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
25 кастры́чніка — 299-ы дзень году (298-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 68 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1415 — у часе Стогадовае вайны адбылася бітва пад Азэнкурам, у якой ангельцы разьбілі войскі Францыі (на выяве)
- 1501 — вялікі князь Аляксандар выдаў Мельніцкі прывілей
- 1902 — асьвечаны менскі мячэт, помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя
- 1920 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч разам з 15 тысячамі жаўнерамі перасек часовую польска-савецкую мяжу, прыступіў да змаганьня з Чырвонаю арміяй
- 1944 — ля ўзьбярэжжа вострава Лейтэ адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі марскі бой
- 1946 — у Парыжы ўтварылася Беларуская грэка-каталіцкая місія на чале з рэктарам айцом Львом Гарошкам
- 1956 — заснаваны Беларускі навукова-дасьледчы інстытут сельскагаспадарчай вытворчасьці
- 1992 — грамадзяне Летувы на рэфэрэндуме прынялі канстытуцыю краіны
- 2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» адбыўся выбух і пажар, які ўнёс жыцьці 14 чалавек
Нараджэньні
рэдагаваць- 1825 — Ёган Штраўс II, аўстрыйскі кампазытар
- 1838 — Жорж Бізэ, францускі кампазытар
- 1868 — Карл Грыгаровіч, беларускі скрыпач і пэдагог
- 1881 — Паблё Пікаса, гішпанскі мастак і скульптар
- 1884 — Сяргей Дубінскі, беларускі археоляг і гісторык
- 1898 — Яўген Разін, савецкі ваенны гісторык
- 1932 — Уладзімер Анісковіч, беларускі крытык і перакладчык
- 1934 — Карлас Шэрман, беларуска-гішпанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца
- 1936 — Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр
- 1947 — Уладзімер Мікалаевіч Белы, беларускі фізык-вынаходнік
- 1952 — Аляксандар Карабанаў, беларускі геоляг-акадэмік
- 1955 — Яўген Анішчанка, беларускі гісторык
- 1957 — Аляксандар Радзевіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
- 1981 — Шон Райт-Філіпс, ангельскі футбаліст, паўабаронца «Манчэстэр Сіці» і зборнай Ангельшчыны
- 1986 — Крэйг Гарднэр, ангельскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Бірмінггэм Сіці»
Сьмерці
рэдагаваць- 1400 — Джэфры Чосэр, брытанскі паэт, філёзаф і дыплямат
- 1942 — Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік
- 1958 — Вольфганг Паўлі, фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году
- 1983 — Мар’ян Пецюкевіч, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф
- 1991 — Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч
- 2015 — Якаў Малайчук, беларускі харавы дырыгент, краязнаўца
Сьвяты
рэдагаваць- У Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Марцін. «Марцін сьвяты — губіцель гагаты», казалі нашыя продкі. Этнограф Уладзімер Васілевіч тлумачыць, што пад «гагатой» трэба разумець патлусьцелых за лета гусей, якіх у гэты дзень смажылі або везьлі на продаж.